Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Творчасць майстроў па тэхналогіі вырабу драўляных музычных народных інструментаў

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 53БК000065
Дата ўключэння: 21/09/2010
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 18.11.2009 № 162. Пастанов Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.09.2010 № 1351
Шыфр (у Інвентары): НКС-140818/01

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-астветнай работы. Адрас: вул. Першамайская, 10, г. Магілёў, 212010;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Творчасць майстроў па тэхналогіі вырабу драўляных музычных народных інструментаў

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Майстры па вырабу драўляных музычных народных інструментаў в. Ваўканосава Круглянскага с/с Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці

Арэол распаўсюджвання:

Магілёўская вобласць » Круглянскі раён » в. Ваўканосава;  

Кароткае апісанне элемента:

Драўляныя народныя музычныя інструменты бытавалі ў інструментальнай традыцыі практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі. На Падняпроўі папулярнасць музычных інструментаў непасрэдна звязана з існуючымі рэгіянальнымі традыцыямі. Майстры Круглянскага раёна па вырабу драўляных музычных інструментаў працягваюць традыцыі, закладзеныя іх папярэднікамі. Самымі запатрабаванымі былі і застаюцца тут шумавыя, ударныя i духавыя драўляныя музычныя інструменты. У в. Ваўканосава сёння гуртуецца асяродак таленавітых майстроў па вырабу драўляных музычных народных інструментаў, якім кіруе Аляксандр Антонавіч Харкевіч. Своеасаблівы талент і майстэрства вырабляць драўляныя музычныя інструменты Аляксандр Антонавіч унаследаваў ад сваіх продкаў спевакоў-музыкантаў. У юнацкія гады самастойна зрабіў свой першы бубен, сур’ёзна ж гэтай справай пачаў займацца з 1990 г. Рамяство самародка звязана з самастойным спазнаннем таямніц драўляных сакрэтаў. Сваім унутраным слыхам ён чуе, як адгукнецца дрэва ў тым або іншым інструменце. Самае музычнае дрэва, як лічыць майстар, — гэта дуб, які не толькі добра глядзіцца і апрацоўваецца, але і ўмее выдаваць чароўны гук. Інструменты ваўканосаўскіх майстроў адметныя мясцовым каларытам, надзеленыя рэгіянальнай спецыфікай. Кожны інструмент вырабляецца з асобым падыходам, па асобных чарцяжах, памерах, гукавых характарыстыках. Значную ўвагу майстры надзяляюць падрыхтоўцы i апрацоўцы дрэвавага матэрыялу. А. А. Харкевіч стварыў сапраўдны аркестр з амаль трох дзясяткаў музычных інструментаў з дрэва, сярод якіх кляшчоткі, трашчоткі i клякоткі, дудкі i бубны, пранікі, набіліцы i шмат іншых. Тэхналогія вырабу драўляных музычных інструментаў майстрамі Круглянскага раёна з'яўляецца выдатным узорам народнага рамяства. Майстры перадаюць свае веды музыкам мясцовай школы, удзельнікам фальклорнага ансамбля “Бяседачка”, навучаюць сваіх дзяцей і ўнукаў

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Традыцыйныя рамёствы » Выраб музычных інструментаў

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Драўляныя музычныя інструменты могуць выкарыстоўвацца сучаснымі постфальклорнымі калектывамі, у музычных школах, музыкамі

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

- функцыя культурнай самаідэнтыфікацыі рэгіёна; - выхаваўча-эстэтычная функцыя; - функцыя непасрэднага выкарыстання па прызначэнні на музычных імпрэзах, выкарыстанне ў навучанні

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Круглянскі раённы Дом рамёстваў, Аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Круглянскага райвыканкама, УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”

Паходжанне элемента:

На Магілёўшчыне, як і на ўсёй Беларусі, статус музыкі і майстра быў заўжды адметным. Сярод круглянскіх жыхароў гэтыя людзі паважаліся. Невядома як і калі склалася іх асабістая “майстэрня”, па апісаннях даследчыкаў фальклору можна меркаваць, што часцей за ўсё выраб інструментаў быў з’явай стыхійнай і рэдка калі перадаваўся ад пакалення да пакалення. Папулярнасць інструментаў абапіралася на патрабаванні існуючых традыцый, таму на Магілёўшчыне самымі запатрабаванымі былі шумавыя, ударныя і духавыя інструменты, скрыпка і гармонік. Да нядаўняга часу былі вядомы майстры Клімовія з бабруйскага раёна, Башан з Глускага раёна, але іх уменне вырабляць інструменты надзеленыя мясцовым каларытам, на жаль, становіцца ўжо легендай. Да своеасаблівых і таленавітых майстроў адносіцца і Аляксандр Антонавіч Харкевіч, майстар па вырабу драўляных музычных інструментаў, разьбы па дрэву, бондар з в. Ваўканосава

Стан бытавання:

менш распаўсюджаны

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Асноўным матэрыялам для вырабу музычных інструментаў служыць дрэва. Здабыць адпаведны неабходны яго сорт прасцей за ўсё пражываючы ў вясковым асяроддзі ў атачэнні прыроды, якая ў дадзеным выпадку адыгрывае важнае значэнне для існавання элемента нематэрыяльнай спадчыны

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Паўночна-ўсходні дыялект беларускай мовы

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

- розныя пароды дрэў;- ніткі;- лыка;- заклёпкі;- разец;- сякера;- долата;- нож;- пілка

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Аляксандр Антонавіч – чалавек у раёне вядомът. З 1960 года, калі прыйшоў маладым настаўнікам у Ваўканосаўскую сярэднюю школу, захапіўся разьбой па дрэве, і пачаў ствараць свае музычныя інструменты . Вучыцца рамяству у тыя гады было няма дзе: ніхто з аднавяскоўцаў ужо і не ведаў як рабіць дудку ці бубен. Таму яму прыходзілася самому вучыцца і асвойваць тэхніку разьбы, выраб інструментаў з дрэва. Прыходзілася спадзявацца на свае ўмелыя рукі, інтуіцыю і музычны слых. 3 цеплынёй і шчырасцю ўспамінае Аляксандр Антонавіч сваіх першых настаўнікаў М. П. Саўчанку і У. У. Палякова, якія працавалі ў школе педагогамі, і заахвоцілі інтарэс маладога калегі да свайго рамяства. Больш за 40 гадоў майстар А. А. Харкевіч займаецца сваёй любімай справай. Надыйшоў час і яму мець сваіх вучняў. “Я ніколі не думаў пра славу ў сваёй дзейнасці, - кажа Аляксандр Антонавіч - я толькі думаю пра тое як аддаць сваім вучням свае веды і ўменні, і хоць кроплю чалавечнасці, якая ў мяне ёсць. І я гэтага дасягнуў". Так, з 2008 г. у майстра з’явіліся вучні – настаўнікі Ваўканосаўскай сярэдняй школы. І хаця іх пакуль чацвёра, сярод іх сын Андрэй, маладыя мужчыны старанна, па драбніцах, засвойваюць сакрэты майстэрства Аляксандра Антонавіча не шкадуючы ні сіл, ні часу. Майстар з задавальненнем перадае ім свае веды, бо ведае, што калі ён ні кому не перадасць сваю справу, яна прыйдзе ў заняпад. А пакуль А. А. Харкевічу ёсць каму перадаць сваё майстэрства, свае веды, то будзе жыць і перадавацца ад майстра вучням мастацтва вырабу драўляных інструментаў, імя майстра і яго майстэрства не забудзецца

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

Ключавыя словы

інструменты, музыка, дрэва

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Дакументы, звязаныя з элементам

Інструменты_А.А.Харкевіча.pdf

Інструменты_А.А.Харкевіча.pdf

артыкул_І_бубна_звон.pdf

артыкул_І_бубна_звон.pdf

артыкул_Ваўканосаўскі_талент.pdf

артыкул_Ваўканосаўскі_талент.pdf

артыкул_Грае_душа.pdf

артыкул_Грае_душа.pdf

артыкул_Грай_гармонік.pdf

артыкул_Грай_гармонік.pdf

артыкул_Духоўныя_каштоўнасці.pdf

артыкул_Духоўныя_каштоўнасці.pdf

артыкул_Кадка_для_мёда.pdf

артыкул_Кадка_для_мёда.pdf

артыкул_Культура.pdf

артыкул_Культура.pdf

артыкул_На_досуге.pdf

артыкул_На_досуге.pdf

артыкул_Некогда_скучать.pdf

артыкул_Некогда_скучать.pdf

артыкул_Слышу_звон.pdf

артыкул_Слышу_звон.pdf

артыкул_У_Харкевича_и_ведро_играет.pdf

артыкул_У_Харкевича_и_ведро_играет.pdf

артыкул_Формула_жизни.pdf

артыкул_Формула_жизни.pdf

артыкул_Этот_неугомонный_Харкевч.pdf

артыкул_Этот_неугомонный_Харкевч.pdf

афіцыйны_ліст.pdf

афіцыйны_ліст.pdf

буклет.pdf

буклет.pdf

валокі.pdf

валокі.pdf

выраб маракасаў.pdf

выраб маракасаў.pdf

выраб_бубна.pdf

выраб_бубна.pdf

выраб_дудкіі.pdf

выраб_дудкіі.pdf

выраб_лыжак.pdf

выраб_лыжак.pdf

выраб_праніка.pdf

выраб_праніка.pdf

выраб_трашчоткі.pdf

выраб_трашчоткі.pdf

выраб_цымбалікаў.pdf

выраб_цымбалікаў.pdf

дыплом_Іграй_гармонь-3.pdf

дыплом_Іграй_гармонь-3.pdf

дыплом_Іграй_гармонь-4.pdf

дыплом_Іграй_гармонь-4.pdf

дыплом_Вясновы_букет.pdf

дыплом_Вясновы_букет.pdf

дыплом_Нацыянальнай_выстаўкі.pdf

дыплом_Нацыянальнай_выстаўкі.pdf

калатушка.pdf

калатушка.pdf

кастаньеты.pdf

кастаньеты.pdf

клякотка.pdf

клякотка.pdf

кляшчоткі.pdf

кляшчоткі.pdf

набіліцы.pdf

набіліцы.pdf

падзяка.pdf

падзяка.pdf

перадача_рамяства.pdf

перадача_рамяства.pdf

творчая_біяграфія_А.А.Харкевіча.pdf

творчая_біяграфія_А.А.Харкевіча.pdf

творчая_характарыстыка.pdf

творчая_характарыстыка.pdf

Фотафіксацыя