Інвентар НКС
Вобласць:
Раён:
Традыцыя вырабу валёнак у Міёрскім раёне Віцебскай вобласціШыфр (у Дзяржаўным спісе): 23Б0000088
Дата ўключэння: 02/08/2016
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 20.01.2014 № 210. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 02.08.2016 № 607
Шыфр (у Інвентары): НКС-140608/01
Звесткі аб адказнасці адносна НКСКуратар:
ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці». Адрас: вул. Леніна, 35а, г. Віцебск; Выяўленне элементаў НКСНазва: Традыцыя вырабу валёнак у Міёрскім раёне Віцебскай вобласці Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт): валянне валёнак Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы): Жыхары вёсак Запалассе Перабродскага с/с, Забор’е Новапагосцкага c/c, Чапукі Новапагосцкага c/c, Малая Кавалеўшчына Міёрскага c/c Міёрскага раёна Віцебскай вобласці Арэол распаўсюджвання:
Віцебская вобласць
» Міёрскі раён
» в. Запалассе; Віцебская вобласць
» Міёрскі раён
» в. Забор'е; Віцебская вобласць
» Міёрскі раён
» в. Чапукі; Віцебская вобласць
» Міёрскі раён
» в. Малая Кавалеўшчына;
Кароткае апісанне элемента: На Міёршчыне рамяство валяння традыцыйнага для беларусаў віду абутку — валёнак — з даўніх часоў распаўсюджана па ўсёй тэрыторыі краю і перадаецца ў сем’ях ад пакалення да пакалення. Валёнкі робяць розныя па колеру, памерах з авечай воўны, якую стрыгуць у адпаведны час, восенню ці вясной, каб была неабходнай даўжыні, воўну не мыюць, бо тады яна лягчэй збіваецца. Майстры карыстаюцца арыгінальнымі прыладамі працы, якія не змяніліся за апошнія 100 год і захавалі свае лакальныя назвы: напрыклад, «чохры» (дошкі з набітым дротам для расчэсвання воўны). Выраб валёнак адбываецца ўручную паступова і доўга, спачатку шляхам скручвання загатовак у розных кірунках, абстуквання, перыядычнага змочвання цёплай вадой. Затым для надання формы і памеру валёнак у сярэдзіну загатовак устаўляюцца самаробныя драўляныя калодкі і кліны. Пасля таго, як сцячэ вада, валёнкі ставяцца на печ для прасушкі. Некаторыя з іх на пятцы абшываюцца скурай, каб даўжэй праслужылі. Носяцца валёнкі таксама і з галёшамі. Непасрэдна валянне воўны — справа нялёгкая, бо воўна мнецца бесперапынна на працягу некалькіх гадзін, таму гэтую работу звычайна выконваюць мужчыны. Зараз на Міёршчыне валёнкі робяць для сваёй сям’і, радні, аднавяскоўцаў і невялікай колькасці людзей на замову або для продажу на мясцовых кірмашах. Значнасць гэтага віду рамяства ў наш час не выклікае сумнення: вырабляецца зручны, цёплы, натуральны зімовы абутак. Таму рамяство актуальнае і валёнкі карыстаюцца попытам. Ідэнтыфікацыя і апісанне элементаКатэгорыя элемента: Традыцыйныя рамёствы » Валянне воўны Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам: Традыцыя валяння валёнак на Міёршчыне жывая і ў наш час. Рамяство захоўваецца і зберагаецца на тэрыторыі яго з’яўлення. Пры гэтым захоўваюцца традыцыйныя прылады працы: нажніцы для стрыжкі, чохры ручныя для расчэсвання воўны, шалі для ўзважвання. Значнасць гэтага віду рамяства ў наш час ні ў каго не выклікае сумнення: вырабляецца зручны, цёплы, натуральны абутак, які зімой зберагае ногі ад холаду. Таму рамяство актуальнае і валёнкі карыстаюцца попытам Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі: Сацыяльна-культурная функцыя элемента выражаецца ў пераемнасці дадзенага віду мастацтва, засваення яго нашчадкамі, бо валёнкі з’яўляюцца традыцыйным для беларусаў відам абутку, які ў наш час пачынае зноў карыстацца попытам, набывае каштоўнасць. І таму проста неабходна даць новае жыццё гэтаму рамяству. Актуальнай з’яўляецца і эстэтычная функцыя. Тэхналогія валяння валёнак жыве ў шматлікіх рэгіёнах краіны, але ж у кожнай мясцовасці прылады працы і сам працэс валяння крыху адрозныя, таму для элемента характэрна функцыя ідэнтыфікацыі мясцовай культуры. Дадзены элемент нематэрыяльнай спадчыны выкарыстоўваецца ў штодзённым жыцці і таму мае ўтылітарную функцыю Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента: Аддзел культуры Міёрскага райвыканкама, ДУ «Віцебскі АМЦНТ» Паходжанне элемента: Выраб валёнак, характэрны для Міёршчыны, з даўніх часоў распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі краю. Дакладных пісьмовых крыніц пра гісторыю гэтага рамяства на Міёршчыне не знойдзена. Як кажуць самі майстры, тэхналогія вырабу гэтага абутку перадавалася ад пакалення да пакалення праз вусныя паведамленні і непасрэдны ўдзел маладых майстроў у працэсе вырабу валёнак Стан бытавання: пад пагрозай знішчэння Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент: У рэгіёне вялікая роля адводзіцца развіццю сельскай гаспадаркі. Жыхары, якіх у вёсках засталося не так шмат, па магчымасці трымаюць хатнюю жывёлу, у тым ліку і авечак. Дзякуючы гэтаму традыцыя валяння валёнак жыве і зараз. Акрамя апрацоўкі воўны, у раёне захаваліся моцныя традыцыі рамесніцтва, у прыватнасці салома- і лозапляцення, керамічнай вытворчасці. Міёршчына славіцца сваёй мастацкай самадзейнасцю, культурнымі традыцыямі, а таксама вырабамі мясцовых майстроў. Штогод праводзіцца шэраг фестываляў, кірмашоў, свят, дзе майстры могуць дэманстраваць прадукцыю, здзяйсняць гандаль. На тэрыторыі раёна знаходзіцца славуты помнік прыроды, заказнік рэспубліканскага значэння, балота Ельня – адно з буйнейшых верхавых балот ва ўсёй Еўропе. На тэрыторыі яго больш за 100 азёр, існуе яно больш як 9 тысяч гадоў. Балота служыць месцам гнездавання жураўлёў і вельмі багатае на ягады журавіны. Гэта дала падставу стварыць тут свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю». Міёрскі раён – край, дзе жывуць людзі розных нацыянальных культур. Не выпадкова з 2001 г. тут праводзіцца абласное свята нацыянальных культур «Нас з’яднала зямля Беларусі» Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца: Віцебска-магілёўскія гаворкі паўночна-ўсходняй групоўкі гаворак асноўнага беларускага дыялектнага тыпу з ужываннем русізмаў Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента: Нажніцы для стрыжкі авечак, чохры ручныя для расчэсвання воўны (рэгіянальная назва), шалі, драўляныя калодкі і кліны – прылады для надання валёнкам неабходнай формы і памеру Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента: – Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці: Традыцыя валяння валёнак перадаецца ў сем’ях ад пакалення да пакалення. Таксама існуюць выпадкі перадачы элемента ад майстроў сталага ўзросту малодшаму пакаленню. Гэта не закрытая сямейна-кланавая структура, бо існуе шмат выпадкаў перадачы элемента людзям з боку, зацікаўленым у спазнанні рамяства. Носьбіты з ахвотаю вучаць усіх жадаючых Пагрозы для існавання і перадачы элемента: Сярод пагроз для існавання і перадачы элемента можна выдзеліць змяншэнне колькасці гаспадароў, якія гадуюць авечак, даволі працяглы тэрмін ад пачатку вытворчага цыкла да канчатковага выніку, невялікая запатрабаванасць дадзенага віду абутку Ключавыя словывалёнкі, валянне, рамяство, майстар, воўна Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА– ВідэафіксацыяТэхналогія валення валёнак на Міёршчыне (дадатак).mpg |