Інвентар НКС
Вобласць:
Раён:
Творчасць майстроў-шапавалаў (Дрыбінскі р-н, Магілёўская вобл.)Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 53БК000064
Дата ўключэння: 21/09/2010
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 07.10.2009 № 160. Пастанов Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.09.2010 № 1351
Шыфр (у Інвентары): НКС-131101/02
Звесткі аб адказнасці адносна НКСКуратар:
Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-астветнай работы. Адрас: вул. Першамайская, 10, г. Магілёў, 212010; Выяўленне элементаў НКСНазва: Творчасць майстроў-шапавалаў (Дрыбінскі р-н, Магілёўская вобл.) Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт): – Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы): Майстры-шапавалы, якія пражываюць у Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобл.:– Асіпоўскі Уладзімір Станіслававіч – в. Пакуцце, Цемналескі с/с, Дрыбінскі р-н, Магілёўская вобл.;– Багданаў Стэфан Малахавіч – г.п. Дрыбін, Дрыбінскі р-н, Магілёўская вобл.;– Зюлікаў Валянцін Уладзіміравіч – в. Пакуцце, Цемналескі с/с, Дрыбінскі р-н, Магілёўская вобл.;– Зюлікаў Уладзімір Майсеевіч – в. Пакуцце, Цемналескі с/с, Дрыбінскі р-н, Магілёўская вобл.;– Масанін Леанід Мікалаевіч – в. Расна, Расненскі с/с, Дрыбінскі р-н, Магілёўская вобл.;– Маскалёў Уладзімір Мікалаевіч – в. Халіпы, Міхееўскі с/с, Дрыбінскі р-н, Магілёўская вобл.;– Міхееў Анатоль Яўгенавіч – в. Пакуцце, Цемналескі с/с, Дрыбінскі р-н, Магілёўская вобл.;– Храпенка Аляксандр Анатольевіч – г.п. Дрыбін, Дрыбінскі р-н, Магілёўская вобл.;– Ціханава Любоў Фёдараўна – г.п. Дрыбін, Дрыбінскі р-н, Магілёўская вобл.; – Цыганкоў Грыгорый Цімафеевіч – г.п. Дрыбін, Дрыбінскі р-н, Магілёўская вобл.;– Чараповіч Таццяна Міхайлаўна – г.п. Дрыбін, Дрыбінскі р-н, Магілёўская вобл.;– Чараповіч Юрый Анатольевіч – г.п. Дрыбін, Дрыбінскі р-н, Магілёўская вобл. Арэол распаўсюджвання:
Магілёўская вобласць
» Дрыбінскі раён
» г.п. Дрыбін; Магілёўская вобласць
» Дрыбінскі раён
» в. Пакуцце, Цемналескі с/с; Магілёўская вобласць
» Дрыбінскі раён
» в. Расна, Расненскі с/с; Магілёўская вобласць
» Дрыбінскі раён
» в. Халіпы, Міхееўскі с/с;
Кароткае апісанне элемента: Валяльны промысел — вырабы з воўны, поўсці жывёл (авечак, коз) здаўна распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Майстры стваралі вопратку, абутак, збіваючы яе пэўным спосабам. Паступова, з развіццём тэхналагічных працэсаў валяльныя вырабы пачалі страчваць сваю практычную неабходнасць. У сучаснасці засталіся толькі асобныя майстры, здольныя зрабіць валёнкі або зваляць вопратку. На Магілёўшчыне захаваліся невялікія асяродкі патомных майстроў валяльнай справы «шапавалаў», якія практыкуюць выраб валёнак, шапак-магерак, брылёў і інш. Адным з такіх асяродкаў з’яўляецца Дрыбінскі раён. Сёння на Дрыбіншчыне працуюць 12 майстроў-шапавалаў, якія захоўваюць і перадаюць рамяство сваім пераемнікам. Валянне шапак і дала саматужнікам назву «дрыбінскія шапавалы», якая захавалася да нашага часу. У запісах Е.Р. Раманава адзначаецца, што шапавальства на Дрыбіншчыне ўзнікла на пачатку ХVІІІ ст. Дрыбінскія шапавалы карысталіся сваёй умоўнай (сакрэтнай) мовай, якая атрымала назву «катрушніцкі лемязень». Ужывалася яна, каб трымаць у сакрэце прыёмы рамяства. Лексічны склад налічвае 915 слоў. Вырабы «дрыбінскіх шапавалаў» славяцца сваёй трываласцю і прыга¬жосцю. Гэта галаўныя ўборы для мужчын шапкі-магеркі – у выглядзе каўпака, або ўсечанага конусу і брылі – шапкі з казырком, а таксама цёплыя, па-май¬стэрску зробленыя валёнкі. Адметнай рысай шапавальства з’яўляецца адсутнасць складаных прылад працы. Нездарма пра шапавала кажуць: «Дзе шапавал стаў, там і яго стан». Сёння валянне зноў актуальна. Майстры-шапавалы вырабляюць валёнкі, прадметы адзення, якія захапляюць сваёй прыгажосцю і дэкорам Ідэнтыфікацыя і апісанне элементаКатэгорыя элемента: Традыцыйныя рамёствы » Валянне воўны Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам: Цікавасць для сучаснага спажыўца ўяўляе выкарыстанне валёнак па прамым прызначэнні, а таксама ў якасці сувенірнай прадукцыі Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі: - утылітарная; - мастацка-эстэтычнай; - ідэнтыфікацыя іясцовай супольнасці Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента: Студэнцкае этнаграфічнае таварыста Паходжанне элемента: Існуе некалькі версій аб узнікненні шапавальства на Дрыбіншчыне. У запісах этнографа Е. Р. Раманава адзначаецца, што адбылося гэта на пачатку ХVІІІ ст. Згодна з іншым меркаваннем, на месцы, дзе цяпер размешчаны Дрыбін, калісьці быў фальварак Дрыбін i вёска Стары Дрыбін. Уладальнік фальварка для таго, каб павялічыць насельніцтва ў сваім маёнтку i ўтварыць мястэчка, стаў запрашаць сяліцца на незанятых месцах. У ліку пераехаўшых у мястэчка Дрыбін былі перасяленцы з мясцовасцей з развітым валяльным рамяством, якія не толькі не пакінулі свой занятак, але бралі сабе памагатых з мясцовых жыхароў. Яшчэ адна версія сведчыць, што былы ўладальнік маёнтка Антон Цеханавецкі аддаў некалькі свaix маладых сялян для навучання валяльнаму рамяству ў Ніжагародскую губерню. Сяляне набылі неабходныя веды і вярнуліся на радзіму Стан бытавання: менш распаўсюджаны Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент: Элемента напрамую залежыць ад развіцця сельскай гаспадаркі, а канткрэтна жывёлагадоўлі. Асноўны матэрыял для валяння - воўна, якасць якой звязана ў тым ліку і з якасцю развядзення авечак Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца: Паўночна-усходні дыялект беларускай мовы. Дрыбінскія шапавалы карысталіся (сёння - рэдка) сваёй умоўнай (сакрэтнай) мовай, якая атрымала назву «катрушніцкі лемязень». Ужывалася яна, каб трымаць у сакрэце прыёмы рамяства. Лексічны склад яе налічвае 915 слоў. Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента: - брында (прылада для рыхлення воўны);- рашотка з лучыны;- драўляныя калодкі (для фармавання валёнка);- правідлы (для фармавання халявы валёнка);- шчотка з дроту (для надання таварнага выгляду валёнкам);- "плацік" (палатно хатняй вытворчасці);- баёк (для стварэння вагальных рухаў брынды);- нажніцы;- кравецкая іголка;- драўлянае кола;- подсціл;- рубіха;- рабрыстая дошка Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента: – Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці: Элемент перадаецца ў сем'ях, праз майстар-класы, дзякуючы рабоце клуба "Шапавал" пры Дрыбінскім гісторыка-этнаграфічным музеі Пагрозы для існавання і перадачы элемента: – Ключавыя словышапавальства, воўна, валёнкі, рамяство Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА– Дакументы, звязаныя з элементамІнфармацыя_аб_майстрах-шапавалах.pdf Інфармацыя_аб_майстрах-шапавалах.pdfКатрушніцкі_лемезень.pdf Катрушніцкі_лемезень.pdfПра_шапавальства.pdf Пра_шапавальства.pdfШто чытаць пра шапавальства.pdf Што чытаць пра шапавальства.pdfмайстар_У.Зюлікаў.pdf майстар_У.Зюлікаў.pdfпрацэс_валяння.pdf працэс_валяння.pdfспіс_майстроў-шапавалаў.pdf спіс_майстроў-шапавалаў.pdf |