Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Традыцыйная тэхналогія пляцення лапцей (Дрыбінскі р-н, Магілёўская вобл.)

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 53АК000073
Дата ўключэння: 16/03/2012
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 26.11.2011 № 186. Пастанов Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.03.2012№ 236
Шыфр (у Інвентары): НКС-131023/01

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-астветнай работы. Адрас: вул. Першамайская, 10, г. Магілёў, 212010;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Традыцыйная тэхналогія пляцення лапцей (Дрыбінскі р-н, Магілёўская вобл.)

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Майстры: - Кананкова Ніна Андрэеўна з в. Абраімаўка, Міхееўскі с/с, Дрыбінскі р-н, Магілёўская вобл.; - Збродава Ефрасіння Антонаўна з в. Жавань, Кароўчынскі с/с, Дрыбінскі р-н, Магілёўская вобл.;- Кірылава Надзея Пракопаўна з в. Кароўчына, Кароўчынскі с/с, Дрыбінскі р-н, Магілёўская вобл.;- супрацоўнікі Дома рамёстваў в. Кароўчына, Кароўчынскі с/с, Дрыбінскі р-н, Магілёўская вобл.

Арэол распаўсюджвання:

Магілёўская вобласць » Дрыбінскі раён » в. Кароўчына, Кароўчынскі с/с;   Магілёўская вобласць » Дрыбінскі раён » в. Абраімаўка, Міхееўскі с/с;   Магілёўская вобласць » Дрыбінскі раён » в. Жавань, Кароўчынскі с/с;  

Кароткае апісанне элемента:

У дрыбінскіх вёсках лапці насілі з глыбокай даўніны амаль да сярэдзіны XX ст. Амаль у кожнай вёсцы яшчэ ёсць жыхары, якія насілі лапці ў свой час, але тэхналогіяй пляцення ўжо не валодаюць. Захоўваюць гэта старажытнае майстэрства ў вв. Абраімоўка, Жавань, Кароўчына. Пляценне лапцей – традыцыйнае рамяство, якое было распаўсюджана на ўсёй тэрыторыі Дрыбінскага раёна. Сёння лапці страцілі сваё функцыянальнае прызначэнне як абутак. Між тым, інтарэс да іх усё больш узрастае. Лапці – адзін з важнейшых сімвалаў традыцыйнага нацыянальнага побыту, з імі звязана шмат розных павер'яў. Яны шырока выкарыстоўваюцца ў якасці важнага элементу народных абрадаў, сёння набываюць усё большую папулярнасць як сувенір. Уменне плесці лапці перадавалася ад бацькі да сына, знайсці сёння добрага майстра па пляценню лапцей складана, таму задача нашых дзён – адрадзіць майстэрства продкаў, не даць яму загінуць. У в. Кароўчына Дрыбінскага раёна не толькі захоўваецца, адраджаецца, а і набывае далейшае развіццё гэта рамяство. Мясцовыя ўмельцы перадаюць свае сакрэты дзецям, якія ўжо не толькі могуць пабачаць лапці на малюнках і ў музеях, а і робяць іх уласнымі рукамі

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Традыцыйныя рамёствы » Выраб абутку

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Цікавасць да традыцыйнай тэхналогіі пляцення лапцей можна патлумачыць з гістарычнай кропкі погляду як да ўнікальнага здабытку мінулага

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Лапці страцілі сваё функцыянальнае прызначэнне як абутку, між тым інтарэс да лапцей узрастае. Застаецца актуальнай роля лапцей, як неад’емнага атрыбуту сцэнічных касцюмаў. Лапці – адзін з важнейшых сімвалаў традыцыйнага побыту, з імі звязана шмат розных павер’яў, яны шырока выкарыстоўваюцца ў якасці важнага элементу народных абрадаў, набываюць усё большую папулярнасць, як сувенір

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Магілёўскі абласны метадычны цэнтр культуры

Паходжанне элемента:

У дрыбінскіх вёсках лапці насілі з глыбокай даўніны амаль да сярэдзіны XX ст. Дакладны час з’яўлення лапцей невядомы. Вельмі зручным быў гэты абутак ва ўмовах балотнай мясцовасці Дрыбіншчыны – сугліністай, месцамі – пясчана-камяністай глебы: у іх не затрымліваліся вада, гразь. Зручнымі былі лапці – лёгкія, прасторныя, – у час жніва, касьбы, работ у лесе (“каб не колка было”). Зімой лапці ўцяпляліся суконнымі анучамі, саломай, сенам, і ратавалі сялян ад холаду. Акрамя таго, лапці амаль нічога не каштавалі селяніну. Найбольш распаўсюджанай сыравінай для лапцей на Дрыбіншчыне з’яўлялася ліпавае лыка. Лыкавыя лапці лічыліся самымі трывалымі і мяккімі. Плялі лапці амаль у кожнай сялянскай сям’і з лінаванага і нелінаванага (з карой) лыка, якое здабывалі ў лесе ці куплялі на кірмашах скруткамі (“беряснямі”, “сычамі”) ці вязанкамі (“вясламі”), цэлымі “луткамі” – тонкімі доўгімі ліпавымі пруткамі з карой на іх (кару здымалі дома, для чаго пруткі спачатку парылі ў печы). Асабліва добрым лічылася лыка з мястэчка Цёмны Лес, якое вазілі па дрыбінскіх вёсках для продажу. Па тэхніцы вырабу лапці прынята падзяляць на два асноўныя тыпы: прамога i касога пляцення. Традыцыйные дрыбінскіе лапці, якія вырабляліся і насіліся ў кожнай дрыбінскай вёсцы, – лыкавыя, з падэшвай прамога пляцення, адкрытымі насамі і пяткай. Па баках лапцей выпляталіся петлі (“вушкі”, “курцы”), у якія прапускалі вяроўку ці лыка, каб зацягнуць вакол нагі. Адметнай асаблівасцю гэтых лапцей быў кароткі з адкрытым верхам насок. Адсутнасць пярэдняга вялікага вушка (“курца”) для прадзявання абор стварала адкрытае “вока” лапця. Мясцовыя жыхары называлі іх проста – “лапці”

Стан бытавання:

развіццё ці распаўсюджванне

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Захаванне элемента задлежыць ад наяўнасці асноўнага матэрыялу - лыка, яго якасці

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Паўночна-ўсходні дыялект беларускай мовы

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

- лыка;- нож;- спіца (касцяная, з лыткі баранняй нагі, завостраная з аднаго канца. Яе даўжыня – каля 13см. Пры дапамозе спіцы робіцца падплёт падэшвы лапцей;- "цугакі" (2 завостраныя з аднаго канца палачкі)

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

-

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Амаль 4 гады дзеці – вучні сярэдняй школы – паспяхова засвойваюць майстэрства пляцення лапцей у Доме рамёстваў вёскі Кароўчына.З асновамі гэтай справы дзеці пазнаёміліся, займаючыся ў шматпрофільным гуртку “Пчолка”. Захапленне старажытным рамяством кіраўніка гуртка Заклікоўскай Ларысы Сямёнаўны хутка перадалося і ім. Узнікла неабходнасць выдзеліць гурток па пляценню лапцей у самастойны, і ў снежні 2010 г. быў створаны гурток “Лапаточак”. Займаюцца ў ім і дзяўчынкі, і хлопчыкі ва ўзросце ад 9 да 15 год.Аваладонне прыёмамі пляцення лапцей пачыналі з альтэрнатыўнага матэрыялу – крафт-паперы. Знайсці яе – справа няцяжкая. З крафт-паперы робяць мяхі для перавозкі пошты, цэменту. Па трываласці яна, безумоўна, саступае лыку, але ж лапцікі гэтыя нам не насіць, а ў якасці сувеніра яны вельмі эфектныя.Вучыцца на замяняльніку лыка зручней, чым на натуральным. Па-першае, здабыць “сыравіну” можна ў любую пару года. Па-другое, наразаць палосы з паперы прасцей, чым з лыка. Яны атрымліваюцца роўныя таму, што наразаюцца па лінейцы. І плесці з папяровага “лыка” лягчэй. Рыхтуецца лыка з бумагі ў 3-4 слаі. Адразаецца паласа ў 3-4 см шырынёй, загібаецца спачатку 1см шырыні, потым – другі і г.д. Абавязкова патрэбна працягнуць паласу па рабрыне стала ці дошцы, каб згладзіць упругасць паперы на згібе. Працэс пляцення лапцей не такі хуткі, як думаецца, асабліва ў час навучання. Таму вялікая перавага папяровага матэрыялу яшчэ і ў тым, што ён не перасохне, як натуральны, і работу можна працягнуць на наступны дзень. Так, не зразаючы ніводнай ліпкі, можна паспяхова засвоіць старажытнае рамяство.Сёння старэйшыя дзеці плятуць і лыкавыя лапці.Вырабы дзяцей, удзельнікаў гуртка “Лапаточак”, прадстаўлены на выставе “Лапці – абутак нашых продкаў”, якая дзейнічае пастаянна ў Доме рамёстваў.За кароткі тэрмін лапці, зробленыя дзецьмі, экспанаваліся на выязных выставах: у Кароўчынскай сярэдняй школе, у Доме культуры, на свяце Купалле ў в. Кароўчына.Удзельнікі гуртка прымалі ўдзел у розных раённых, абласных, рэспубліканскіх выставах і фестывалях:- на грамадска-палітычнай акцыі “Беларусь – гэта мы” ў п. АлександрыяШклоўскага раёну, - на выставе- продажы “Горад майстроў” у г. Мінску, - у выставе-продажы вырабаў народнага мастацтва да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі ў г. п. Дрыбін,- у выставе “Базар рамёстваў” у этнаграфічным музеі г. Магілёва,- у выставе-продажы на выбарчым участку па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,- у выставе-продажы экспанатаў народных промыслаў на сессіі абласнога Савета депутатаў у г. Магілёве.У час творчай сустрэчы з работнікамі культуры Брэсцкай вобласці ў г. п. Дрыбін у 2010 г. дзеці не толькі прынялі ўдзел у выставе экспанатаў народнай творчасці, а і падрыхтавалі для гасцей лапаточкі-сувеніры. Дзмітрук Аляксандр і Драздоў Дзяніс дэманстравалі ўдзельнікам сустрэчы і сваё майстэрства пляцэння лапцей з лыка.Тэлеканалам “Магілёў” зняты дакументальны фільм пра дзіцячы калектыў “Лапаточак”, творчасць майстроў пляцення лапцей Дрыбінскага раёна, якія зберагаюць, адраджаюць майстэрства продкаў і перадаюць яго падрастаючаму пакаленню

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

-

Ключавыя словы

лапці, тэхналогія, лыка, рамяство

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Дакументы, звязаныя з элементам

Публікацы.pdf

Публікацы.pdf

віды_лапцей.pdf

віды_лапцей.pdf

носьбіты.pdf

носьбіты.pdf

тэхналогія пляцення лапцей.pdf

тэхналогія пляцення лапцей.pdf

як абуць лапці.pdf

як абуць лапці.pdf

Узнагароды.pdf

Узнагароды.pdf

Фотафіксацыя