Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Традыцыя ажурнага ткацтва (Гарадоцкі р-н, Віцебская вобл.)

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 23Б0000087
Дата ўключэння: 02/08/2016
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 03.04.2013 № 201. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 02.08.2016 № 607
Шыфр (у Інвентары): НКС-131016/01

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці». Адрас: вул. Леніна, 35а, г. Віцебск;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Традыцыя ажурнага ткацтва (Гарадоцкі р-н, Віцебская вобл.)

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Кісея

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Жыхары вв. Барысенкі, Радчанкі Першамайскага с/с, вв. Вярэчча, Канашы, Новы Болецк, Шандры Стадолішчанскага с/с, вв. Гаране, Мехавое Бычыхінскага с/с, вв. Маскаляняты, Пагост Даўгапольскага с/с Гарадоцкага р-на

Арэол распаўсюджвання:

Віцебская вобласць » Гарадоцкі раён » в. Маскаляняты;   Віцебская вобласць » Гарадоцкі раён » в. Барысенкі, Першамайскі с/с;   Віцебская вобласць » Гарадоцкі раён » в. Радчанкі, Першамайскі с/с;   Віцебская вобласць » Гарадоцкі раён » в. Вярэчча, Стадолішчанскі с/с;   Віцебская вобласць » Гарадоцкі раён » в. Канашы, Стадолішчанскі с/с;   Віцебская вобласць » Гарадоцкі раён » в. Новы Болецк, Стадолішчанскі с/с;   Віцебская вобласць » Гарадоцкі раён » в. Шандры, Стадолішчанскі с/с;   Віцебская вобласць » Гарадоцкі раён » в. Гаране, Бычыхінскі с/с;   Віцебская вобласць » Гарадоцкі раён » в. Мехавое, Бычыхінскі с/с;   Віцебская вобласць » Гарадоцкі раён » в. Пагост, Даўгапольскі с/с;   Віцебская вобласць » Гарадоцкі раён » г. Гарадок;  

Кароткае апісанне элемента:

Гарадоцкае ажурнае ткацтва "Кісея" адносіцца да ўнікальнага віду беларускай народнай творчасці. Адметнай асаблівасцю ажурных тканін – ручнікоў, "набожнікаў", абрусаў, – з'яўляецца разрэджаная сеткавая структура. Малюнак ствараюць празрыстыя геаметрычныя шэрагі палос і квадратаў. Для ткацтва такіх тканін выкарыстоўваюцца адбеленыя ільняныя ніці. Краі вырабаў упрыгожваюцца карункамі, вязанымі кручком (?) з белых ільняных нітак. У Гарадоцкім раёне дадзены від ткацтва сустракаецца паўсюдна. Тэхніка з'яўляецца часткова перададзенай, а ў большай частцы адноўленай па шматлікіх артэфактах, знойдзеных у час экспедыцый, а таксама пры дапамозе метадычных дапаможнікаў і навуковай літаратуры майстрам па ткацтве Гарадоцкага Дома рамёстваў Гушчай Марынай Леанідаўнай. Зараз М.Л. Гушча з'яўляецца асноўнай носьбіткай, працягвае глыбей вывучаць гісторыю і тэхналогію элемента, лічыць яго каштоўнасцю Гарадоччыны. Ручнікі Марыны Леанідаўны выкарыстоўваюцца на шматлікіх абласных і раённых святах у якасці выставачных экспанатаў. Яна актыўна ўдзельнічае ў конкурсах майстроў народных рамёстваў і промыслаў, яе праца заўсёды адзначаецца на высокім узроўні. Марына Леанідаўна ажыццяўляе перадачу старажытнай тэхналогіі ажурнага ткацтва праз правядзенне майстар-класаў для жыхароў і вучняў Гарадка. На базе Гарадоцкага Дома рамёстваў працуе майстэрня па ткацтву, у якой размешчаны кросны. На занятках вучні знаёмяцца з гісторыяй ажурнага ткацтва і вывучаюць яго працэс

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Традыцыйныя рамёствы » Ткацтва

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

У наш час ні ў каго не выклікае сумнення эстэтычная каштоўнасць твораў народнага мастацтва. I чым больш яно развіваецца, тым больш актуальнасці набывае. Гэта ж датычыцца і дадзенага элемента. Раней ажурнае ткацтва выкарыстоўвалася як для абрадаў, так і ў побыце. На сённяшні дзень багацейшы арсенал узораў ажурных тканін можна выкарыстоўваць для стварэння сучасных рэчаў: абрусаў, сурвэтак, сувенірнай прадукцыі, элементаў адзення

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Ажурнае ткацтва, як від беларускага народнага мастацтва з'яўляецца важным і цікавым. Цікавасць назіраецца не толькі ў працэсе ткацтва, але і ў гісторыі яго развіцця. Пачынаючы са знаёмства з артэфактамі Гарадоцкага краязнаўчага музея і мясцовасці, дзе быў распаўсюджаны элемент, да працэсу вырабу ажурных тканін. Усе гэта цікава і карысна ведаць спажыўцам. Сацыяльна-культурная функцыя элемента выражаецца ў пераемнасці дадзенага віду мастацтва, засваення яго нашчадкамі. Актуальнай з'яўляецца і эстэтычная функцыя, функцыя ідэнтыфікацыі мясцовай культуры. Вырабы Марыны Леанідаўны Гушчы актыўна выкарыстоўваюцца падчас святочных мерапрыемстваў, абрадавых дзеяў (ручнікі на вяселлі). Не абыходзіцца без вырабаў майстрыхі і ў сучасным побыце (абрусы, сурвэткі). Таксама ажурнае ткацтва выкарыстоўваецца ў якасці элементаў сучаснай вопраткі

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Гарадоцкі краязнаўчы музей, Гарадоцкі аддзел культуры, Гарадоцкі раённы метадычны цэнтр, Цэнтральная раённая бібліятэка, дзіцячая цэнтральная бібліятэка, раённая газета Гарадоцкі веснік, ДУ "Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці"

Паходжанне элемента:

Ажурнае ткацтва атрымала свае развіццё ў Гарадоцкім раёне ў другой палове XIX ст. і з'яўляецца яго асаблівасцю. Яно фарміравалася пад уздзеяннем культурна-эканамічных сувязяў з прыбалтыйскімі землямі і паўночна-заходнімі рэгіёнамі Расіі. Як сведчаць вынікі экспедыцыйнай работы, праведзенай супрацоўнікамі Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору з 1994 па 2005 г., ажурнае ткацтва было здаўна распаўсюджана ў рэгіёне. У вёсках пачатку XX ст. да 1950-х – 1960-х гг. ткаліся ажурныя ручнікі і абрусы. Раней элемент найбольш распаўсюджаны быў у Даўгапольскім, Першамайскім, Вярэчанскім с/с, у вв. Барысенкі, Радчанкі, Маскаляняты, Гаране, Пагост і інш. У гэтых вёсках таксама супрацоўнікамі Гарадоцкага краязнаўчага музея ў 1980-х – 1990-х гг. была сабрана багатая калекцыя ажурных ручнікоў і абрусаў. Самыя раннія рэчы былі выкананы ў 1820-я гг. Матэрыялы Гарадоцкага краязнаўчага музея сведчаць: у в. Шандры Стадолішчанскага с/с майстрыхай Максіменкай Домнай Пракопаўнай, 1900 г.н., было выткана шмат ажурных ручнікоў у тэхніцы перавіўкі. У 1920-я гг. ў в. Мехавое Ананьевай Дар'яй Якаўлеўнай, 1914 г.н., былі вытканы ажурныя, ажурна-фактурныя тканіны; ткачыха з в. Барысенкі Янчанка Пелагея Сямёнаўна валодала ўсімі тэхнікамі элемента. Некалькі яе ажурных ручнікоў знаходзяцца ў фондах Гарадоцкага краязнаўчага музея

Стан бытавання:

менш распаўсюджаны

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Унікальная традыцыйная тэхналогія ўзнікла ў паўночным рэгіёне Беларусі, які здаўна славіцца вырошчваннем ільну. Ручнікі робяцца з лепшых яго гатункаў. Для нашых продкаў менавіта лён быў самым галоўным матэрыялам. Яго як сыравіну для ткацтва вырошчвалі ў кожнай гаспадарцы. Сеянне заўсёды суправаджалася своеасаблівымі заклінаннямі. Вось адно з іх: "Светлы дзень, як вакно, урадзіся добрае валакно". Ручнікі аздабляюць пэўнымі сімваламі, характэрнымі гэтаму краю, якія нясуць у сабе сакральны сэнс, атаясамліваюць веры і надзеі людзей у лепшае (багаты ўраджай, сямейны дабрабыт і інш.). Усе матывы і ўзоры на ручніках падказвае само жыццё, навакольнае асяроддзе, прырода. У замыславатым арнаменце зашыфраваны абярэгі ад усялякіх бед і захворванняў. Менавіта ад узору залежыць прызначэнне ручніка: будзе ён "вясельным" ці "радзінным", сатканым для першага ўраджаю або провадаў чалавека ў апошні шлях. Здаўна і ў нашы часы ручнікі ўпрыгожваюць мясцовыя хаты, служаць цудоўным элементам інтэр'ера

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

Да матэрыяльных аб'ектаў, звязаных з практыкай элемента, адносяцца:– кросны;– планкі;– дапаўняльныя ніты;– ільняныя ніці;– рэйка;– чаўнок;– ігла

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Вядзецца праца па распаўсюджванню тэхналогіі элемента. Каб зацікавіць школьнікаў, ім прапануецца самім паспрабаваць спрабаваць ткаць на кроснах. Такім чынам з'яўляецца магчымасць перадаць свае веды, вопыт і навыкі. Вывучаецца гісторыя тэхнікі і спосабы вырабу тканін. Сярод грамадскасці праводзяцца майстар-класы, выставы, фестывалі, вядзецца навуковая праца, чытаюцца лекцыі для зацікаўленых асоб

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

Асноўная пагроза складаецца з таго, што ільняныя ніці, з якіх ткуцца ручнікі, вырабляюцца ўжо не самастойна, а набываюцца ў Аршанскім льняным камбінаце. Таксама назіраецца аслабленая матывацыя для засваення тэхналогіі з боку мясцовых жыхароў

Ключавыя словы

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Дакументы, звязаныя з элементам

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–7_дзён-2008-4.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–7_дзён-2008-4.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–І_ажываюць_руны_ў_ручніках.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–І_ажываюць_руны_ў_ручніках.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–Беларускі_ручнік_паазер'я.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–Беларускі_ручнік_паазер'я.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–Вечаровы_Віцебск-2008-6.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–Вечаровы_Віцебск-2008-6.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–Віцьбічы-2009-62.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–Віцьбічы-2009-62.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–Гарадоцкі_веснік-01_студзеня_2008.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–Гарадоцкі_веснік-01_студзеня_2008.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–Гарадоцкі_веснік-12_студзеня_2008.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–Гарадоцкі_веснік-12_студзеня_2008.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–Гарадоцкі_веснік-2008.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–Гарадоцкі_веснік-2008.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н_Дыпломы_майстра_Гушчы_М.Л._2001-2006_гг.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н_Дыпломы_майстра_Гушчы_М.Л._2001-2006_гг.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–Калыска_радзімы.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–Калыска_радзімы.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–Культура_2008_2.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–Культура_2008_2.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–Мапа.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–Мапа.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–НС.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–НС.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–Нарднае_слова_15.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–Нарднае_слова_15.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–Народнае_слова-05_верасня_2009.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–Народнае_слова-05_верасня_2009.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–Народнае_слова-2008.pdf

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–Народнае_слова-2008.pdf

Прэзентацыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкага_раёна_2013-2018_гг.pdf

Прэзентацыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкага_раёна_2013-2018_гг.pdf

«Вместе с Екатериной Уверской мы возродили «кисею»_СГ_2014.pdf

«Вместе с Екатериной Уверской мы возродили «кисею»_СГ_2014.pdf

Фотафіксацыя

Відэафіксацыя

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.mpg

Традыцыя_ажурнага_ткацтва_Гарадоцкі_р-н,_Віцебская_вобл.–Інтэрв'ю_Гушча.mpg