Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Традыцыйная тэхналогія выпечкі жытняга хлеба ў вёсцы Дзеркаўшчына Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 23Б0000083
Дата ўключэння: 02/08/2016
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 16.01.2013 № 199. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 02.08.2016 № 607
Шыфр (у Інвентары): НКС-130627/01

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці». Адрас: вул. Леніна, 35а, г. Віцебск;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Традыцыйная тэхналогія выпечкі жытняга хлеба ў вёсцы Дзеркаўшчына Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Жыхары вёскі Дзеркаўшчына Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці

Арэол распаўсюджвання:

Віцебская вобласць » Глыбоцкі раён » в. Дзеркаўшчына;  

Кароткае апісанне элемента:

Традыцыйная тэхналогія выпечкі жытняга хлеба ў вёсцы Дзеркаўшчына Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца жывой унікальнай праявай лакальнай культуры. У вёсцы старажытную рэцэптуру і тэхналогію захоўваюць і практыкуюць некалькі сем’яў. Носьбіты традыцыі выпякаюць хлеб для ўласнага ўжывання, а таксама па замове аднавяскоўцаў, для розных свят і мерапрыемстваў. Працэс прыгатавання жытняга хлеба складаецца з некалькіх стадый: прыгатаванне квасніка (закваскі), квасу, на якім расчыняецца хлеб, замескі і выпечкі хлеба. Традыцыя перадаецца з пакалення ў пакаленне ў сем’ях в. Дзеркаўшчына, а таксама праз мясцовую сістэму адукацыі. Яна прызнаецца носьбітамі ў якасці іх спадчыны

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Традыцыйная ежа

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Рэцэптура і тэхналогія выпечкі аржанога хлеба можа:- выкарыстоўвацца ў якасці мясцовага брэнда ва ўстановах грамадскага харчавання ў час разнастайных фестываляў і свят традыцыйная культуры;- выкарыстоўвацца ў побыце людзей;- быць цікавай для турыстаў, уладальнікаў аграсядзіб

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Традыцыя выпечкі аржанога хлеба мае яркую лакальную спецыфіку і з’яўляецца часткай традыцыйнай культуры вёскі Дзеркаўшчына, таму можа стаць спецыфічным культурным брэндам Глыбоччыны. Захаванне рэцэптуры і тэхналогіі выпечкі хлеба садзейнічае ўмацаванню ідэнтычнасці мясцовага насельніцтва і вылучае культуру Віцебшчыны сярод культур іншых рэгіёнаў краіны. Дадзены элемент нематэрыяльнай спадчыны выкарыстоўваецца ў штодзённым жыцці і таму мае ўтылітарную функцыю

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Практыцы перадачы выпечкі жытняга хлеба спрыяюць дзяржаўныя арганізацыі. Работнікамі Дзеркаўшчынскага цэнтра культуры і бібліятэкі сабраны багаты фота- і відэаматэрыял па прыгатаванню страў (выпечка хлеба, булак, артуса, раўгені, квасу і інш.), па старадаўніх рэцэптах, якія выкарыстоўвае Сцепаніда Аляксандраўна Лупач і іншыя носьбіты. Спрыяе практыцы перадачы гэтага элемента і мясцовая ўлада – паліва заўсёды завозіцца своечасова. Праўленне ААТ «Канстанцінаў Двор» выдзяляе жытнюю муку ў патрэбнай колькасці

Паходжанне элемента:

Час з’яўлення традыцыі выпечкі жытняга хлеба дакладна невядомы. Сцепаніда Аляксандраўна Лупач расказвае, што гэтую традыцыю яна пераняла ад сваёй матулі па спадчыне, а ёй, у сваю чаргу, таксама перадала матуля

Стан бытавання:

менш распаўсюджаны

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Элемент бытуе ў натуральным вясковым асяроддзі. Жыхары в. Дзеркаўшчына захавалі сельскагаспадарчы ўклад жыцця. Хлеб вырабляецца з жыта, якое з’яўляецца традыцыйнай зернавой культурай на Глыбоччыне. Найбольш карысныя і цікавыя рэцэпты выпечкі хлеба ў вёсцы Дзеркаўшчына Глыбоцкага раёна менавіта з жыта. У час прыгатавання хлеба выкарыстоўваюцца традыцыйныя прылады. Іх захаванне будзе спрыяць і захаванню элемента

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Віцебская група гаворак

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

Да матэрыяльных аб’ектаў, звязаных з практыкай элемента можна аднесці:- качаргу, - вілы, - лапату драўляную,- дзежку (2),- памяло (каб вымятаць жар), - бляхі свае, - формы, лыжкі драўляныя,- сіта, - чарпак, - кацялок, - патэльню

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Гаспадыні хрысцяцца і часта чытаюць малітву ў час прыгатавання хлеба

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Элемент перадаецца ў межах вясковай супольнасці праз сям’ю, у час заняткаў у мясцовай школе, у Доме рамёстваў, падчас розных свят і абрадаў вёскі.Традыцыя з’яўляецца досыць устойлівай, улічваючы, што вёска Дзеркаўшчына – даволі вялікая – каля 1000 жыхароў, – і ў іх ліку шмат моладзі, якая з павагай адносіцца да мясцовай культуры і традыцый, з задавальненнем іх пераймаюць. Гэта асабліва тычыцца мясцовай кухні і рытулаў, звязаных з ёю. Таму Лупач Сцепаніда Аляксандраўна дзеліцца сваімі сакрэтамі з вучнямі мясцовай школы і моладдзю, усімі тымі, каго цікавіць тэхналогія выпечкі жытняга хлеба. Пры працэсе закваскі і выпечкі хлеба (ці другой стравы) часта прысутнічаюць вучні мясцовай школы, настаўнікі, работнікі культуры.Носьбіты гэтай традыцыі займаюцца выпечкай хлеба не толькі для сваёй сям’і. Яны выпякаюць яго для розных урачыстасцей вёскі, раёна, для турыстаў.Лупач Сцепаніда Аляксандраўна запрашаецца на семінары, творчыя вечары, вечары-сустрэчы з народнымі майстрамі, дзе кожны прысутны мае магчымасць не толькі паслухаць аповед аб працэсе выпечкі хлеба, але і пакаштаваць хлеб. Сцепаніда Аляксандраўна з’яўляецца актыўнай удзельніцай міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і раённых мерапрыемстваў: свят «Квітней, Глыбоччына!», свята беларускай нацыянальнай кухні «Беларускія прысмакі» ў гг. Віцебску, Полацку, Міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску», рэспубліканскага свята «Дажынкі», Дзён культуры Віцебскай вобласці ў г. Мінску. Яе хлеб вазілі ў Ерусалім, хлеб ляжаў ля гроба Гасподня, потым яго дзялілі і раздавалі паломнікам.Ніводнае раённае свята, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўваючай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, не абыходзіцца без духмянага смачнага хлеба Сцепаніды Аляксандраўны, якім яна сустракае пераможцаў раённых Дажынак. Маюць магчымасць пакаштаваць яе хлеб і замежныя госці. Ім сустракаюць удзельнікаў Міжнароднага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат» дэлегацыі са Швецыі, Францыі, Латвіі, Літвы, Расіі.Пра майстэрства Сцепаніды Аляксандраўны надрукавана ў раённай і абласной газетах, што таксама спрыяе распаўсюджванню ведаў, звязаных з традыцыяй выпякання жытняга хлеба

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

Раней у вёсцы кожная сям’я выпякала хлеб па традыцыйнай тэхналогіі. Сёння гэтая традыцыя выходзіць з сучаснага побыту і пераходзіць на афіцыйнапрэзентацыйны ўзровень.Недастаткова развіты агратурызм у раёне, практычна адсутнічаюць агратурыстычныя гаспадаркі, якія б маглі выкарыстоўваць традыцыю выпечкі жытняга хлеба ў сваёй дзейнасці

Ключавыя словы

жытні хлеб, кваснік, рашчына, дзежка, печ

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Дакументы, звязаныя з элементам

Артыкул-Веснік_Глыбоччыны-2004-№_75.pdf

Артыкул-Веснік_Глыбоччыны-2004-№_75.pdf

Артыкул-Веснік_Глыбоччыны-2007-18_жніўня.pdf

Артыкул-Веснік_Глыбоччыны-2007-18_жніўня.pdf

Артыкул-Веснік_Глыбоччыны-2007-№_42.pdf

Артыкул-Веснік_Глыбоччыны-2007-№_42.pdf

Артыкул-Веснік_Глыбоччыны-2011-№_59.pdf

Артыкул-Веснік_Глыбоччыны-2011-№_59.pdf

Артыкул-Веснік_Глыбоччыны-2011-№_87.pdf

Артыкул-Веснік_Глыбоччыны-2011-№_87.pdf

Артыкул-Віцебскі_рабочы-2011-22_лістапада.pdf

Артыкул-Віцебскі_рабочы-2011-22_лістапада.pdf

Карта Глыбоцкага раёна з пазначэннем распаўсюджвання элемента выпечкі хлеба.pdf

Карта Глыбоцкага раёна з пазначэннем распаўсюджвання элемента выпечкі хлеба.pdf

традыцыйная_тэхналогія_выпечкі_жытняга_хлеба-буклет.pdf

традыцыйная_тэхналогія_выпечкі_жытняга_хлеба-буклет.pdf

традыцыйная_тэхналогія_выпечкі_жытняга_хлеба-рэцэптура.pdf

традыцыйная_тэхналогія_выпечкі_жытняга_хлеба-рэцэптура.pdf

Фотафіксацыя

Відэафіксацыя

Жытні хлеб_Глыбоцкі раён-Інтэрв'ю.mp4

Жытні_хлеб–в_Дзеркаўшчына_Глыбоцкага_раёна_Віцебскай_вобл.avi