Навіны

RSS
Папшыцкую намётку згарнулі па прапанове біскупа 15/08/2019 Папшыцкую намётку згарнулі па прапанове біскупа
Абрад “Насіць намётку” жыхароў в. Папшычы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца мадыфікацыяй старажытнага абыдзённага абраду. Штогод на свята Спаслання Духа Святога на апосталаў па календары каталіцкай канфесіі (“Зялёныя свёнткі”) жыхары вёскі збіраюцца для здзяйснення абраду.
Зберагаючы нематэрыяльнае (досвед школы аг. Удзела Глыбоцкага раёна) 14/08/2019 Зберагаючы нематэрыяльнае (досвед школы аг. Удзела Глыбоцкага раёна)
У пачатку года школьнікі аграгарадка Удзела і яго ваколіц сабраліся, каб больш даведацца пра нематэрыяльную культурную спадчыну. Справа ў тым, што ў школу завітаў выпускнік гістарычнага факультэта БДУ Дзяніс Філіпчык, які пазнаёміў вучняў з асаблівасцямі абрада в. Папшычы “Насіць намётку” і са шляхам яго ўключэння ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сустрэча атрымалася цёплай, цікавай і, самае галоўнае, плённай
«Смачны тур» па Віцебшчыне 20/06/2019 «Смачны тур» па Віцебшчыне
Віцебшчына – адзіны ў Беларусі рэгіён, які ўвайшоў у Еўрапейскую сетку кулінарнай спадчыны, якая прасоўвае гастранамічны турызм. Карэспандэнты абласной газеты «Віцебскія весці" у рамках праекта «Смачны тур» наведалі розныя куткі гасціннага і хлебасольнага Прыдзвінскага краю, каб распавесці пра адметныя мясцовыя стравы, якімі частуюць гасцей аграсядзібы і кулінарныя клубы вобласці.
Новая выстава, прысвечаная традыцыйнаму адзенню Віцебшчыны 12/06/2019 Новая выстава, прысвечаная традыцыйнаму адзенню Віцебшчыны

У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адкрыта для наведвальнікаў абласная выстава традыцыйных галаўных убораў Віцебшчыны, якая праводзіцца ў мэтах вывучэння і аднаўлення традыцыйных галаўных убораў жыхароў Падняпроўя, Падзвіння і Паазер’я. Тут прадстаўлены дзявочыя вянкі, павязкі (скіндачкі), вясельныя вянкі з фатой, каруны; жаночыя наміткі, чапцы, павойнікі, хусткі, шалі, абхінанкі; мужчынскія магеркі, аблавухі, брылі, картузы. Выстава працягвае шэраг мерапрыемстваў Віцебскага АМЦНТ, прысвечаных рэканструкцыі традыцыйнага адзення рэгіёна. 

13/05/2019 «Свята клёцак» упершыню адбылося ў Паставах

Раённае «Свята клёцак» прайшло ў Паставах 5 мая 2019 г. ў рамках агляду-конкурсу аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна. Ідэя свята нарадзілася з той нагоды, што нашы клёцкі “з душамі”, як традыцыйная страва заходніх раёнаў Віцебшчыны у 2017 г. былі ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. 

Віншуем пераможцаў конкурсу народных побытавых танцаў Гомельскай вобласці «Вытокі»! 16/04/2019 Віншуем пераможцаў конкурсу народных побытавых танцаў Гомельскай вобласці «Вытокі»!
ІХ абласны конкурс выканаўцаў народных побытавых танцаў “Вытокі”, прысвечаны Году малой радзімы, адбыўся ў г. п. Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна і г. Калінкавічы 6 і 13 красавіка 2019 года. Мерапрыемства правяла ўстанова “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.