Навіны

RSS
Выкарыстанне нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у турыстычнай дзейнасці 26/01/2021 Выкарыстанне нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у турыстычнай дзейнасці


У раздзеле «Рэсурсы / Інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы» сайта «Жывая спадчына Беларусі» апублікаваны аналіз матэрыялаў анкетавання «Выкарыстанне нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у турыстычнай дзейнасці», праведзенага Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДУКМ у межах маніторынга дзейнасці па захаванню нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у турыстычную дзейнасць
22/01/2021 Аб ахове нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у 2020 годзе
Незвычайна плённым аказаўся 2020 год для сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. У Дзяржаўны спіс гістрыка-культурных каштоўнасцей былі ўключаны 17 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, сярод іх 11 адметных мясцовых рамёстваў, 3 традыцыі беларускай кухні, 2 традыцыйныя цырымоніі і 1 карагодная традыцыя. Усяго ў Дзяржспісе на сённяшні дзень знаходзяцца 145 нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, з іх 94 элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны (НКС) і 51 геральдычны або тапанімічны аб’ект
16/01/2021 Носьбіты НКС сярод лаўрэатаў прэміі дзеячам культуры і мастацтва за 2020 год
Лаўрэатамі спецыяльанй прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за 2020 год сталі калектыў Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці – за выдатныя дасягненні ў справе захавання гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, адраджэнне традыцыйнай тэхналогіі вырабу гліняных цацак Аршанскага Падняпроўя і Віцебскага Падзвіння і майстар народных інструментаў Адэльскага цэнтра культуры і народнай творчасці Гродзенскага раёна Мар'ян Скрамблевіч  – за значны асабісты ўклад у адраджэнне традыцый вырабу музычных інструментаў
Традыцыя шчадравання “Конікі” ў Інветары НКС 12/01/2021 Традыцыя шчадравання “Конікі” ў Інветары НКС

У Нацыянальным інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны апублікаваны матэрыялы фіксацыі і навуковай апрацоўкі нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Традыцыя шчадравання “Конікі” ў г. Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці”

05/01/2021 Найстарэйшай каравайніцы ў Слонімскім раёне споўнілася 90 гадоў!
Найстарэйшай каравайніцы ў Слонімскім раёне Марыі Іванаўне Пятліцкай, 1 студзеня 2021 года споўнілася 90 гадоў. Дата гэтая больш, чым асабістая, паколькі элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне. Каляндарна-абрадавае печыва» уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
Інтэрв’ю з кіраўнікамі бортных аб’яднанняў Беларусі і Польшчы 24/12/2020 Інтэрв’ю з кіраўнікамі бортных аб’яднанняў Беларусі і Польшчы
Культура бортніцтва Польшчы і Беларусі стала часткай сусветнай нематэрыяльнай спадчыны. Гэта падзея – адзін з вынікаў сумеснай дзейнасці беларускіх і польскіх недзяржаўных арганізацыяй і прыватных асоб ў мэтах прасоўвання і абароны ўнікальнай формы пчалярства. Цеснае супрацоўніцтва склалася паміж двума няўрадавымі арганізацыямі Bractwo Bartne ў Польшчы і “Братэрства босых бортнікаў” у Беларусі. Пра падрыхтоўку і значэнне супольнай намінацыі “Культура бортніцтва Польшы і Беларусі”, погляды на  традыцыйнае рамяство і далейшыя намеры распявадаюць  кіраўнікі аб’яднанняў бортнікаў Іван Осіпаў (Беларусь) і Пётр Піласевіч (Польшча).