Выйшла кніга "Беларускія народныя паясы"

Выйшла кніга "Беларускія народныя паясы"

У снежні 2014 г. у выдавецтве "Беларуская навука" выйшла кніга манахіні Васы (Веры Іванаўны Селівончык) "Беларускія народныя паясы. Тэхнікі вырабу. Арнамент".

У выданні апублікаваныя вынікі шматгадовай працы Веры Іванаўны па даследаванні разнастайных прыёмаў ткацтва і пляцення паясоў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Выданне змяшчае звесткі аб паясах у побыце, звычаях і абрадах, гісторыі развіцця рамяства вырабу паясоў. У кнізе змешчаны падрабязныя апісанні тэхнік віцця, пляцення вузламі, на прутку, адзінарнай пятлёй і дзвюма петлямі, на пальцах, на кругавой аснове, на калодачцы, аб'ёмнага пляцення ў 4 і 8 пучкоў, плоскага пляцення, ткацтва на дошчачках, ніце, бердзечку, станку, круглага ткацтва. Выданне змяшчае ўзорнікі (схемы арнаментаў) для запраўкі. Асобная частка кнігі прысвечаная афармленню канцоў паясоў (выдзяляюцца традыцыйныя і сучасныя прыёмы).

Звестак, змешчаных у кнізе, дастаткова, каб самастойна засвоіць любую тэхніку вырабу паясоў "з нуля". Даюцца парады па выбары нітак і вырабе неабходнага для ткацтва і пляцення абсталявання.

Выданне можна набыць у краме "Акадэмкніга".

30 студзеня 2015 г. адбудзецца прэзентацыя кнігі ў вёсцы Хатляны Уздзенскага раёна , дзе Вера Іванаўна жыла доўгі час да сыходу ў манастыр.

Запрашаюцца ўсе ахвочыя. Адпаведна папярэдняй інфармацыі, на прэзентацыі пройдуць майстар-класы па розных тэхніках вырабу паясоў, выстава традыцыйных рамёстваў, выступ гуртоў з РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства".

Алена Ляшкевіч


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.