Каляндар падзей

RSS
Фильтр
Начало активности (дата):   Календарь ... Календарь
  

Спораўская полька і шчэпавая птушка ў тэлепраграме «ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА» 24.09.2018 Спораўская полька і шчэпавая птушка ў тэлепраграме «ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА»

Чарговы выпуск праграмы «ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА» на тэлеканале «Беларусь 3» прысвечаны самабытнаму танцу з Бярозаўскага раёна пад назвай «Полька Спораўская». Праграма выйшла ў суботу 15 верасня  і ў нядзелю 16 верасня. Адметнаму парна-гуртавому танцу, які здаўна танцуюць у вёсцы Спорава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці, у 2016 годзе быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Цікаваму рамяству майстроў з Бярозаўскага раёна была прысвечана перадача «ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА. Традыцыя вырабу шчэпавай птушкі-абярэга» 22 і 23 верасняАдметнае майстэрства з 2016 года таксама мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. 

Падвойныя дываны з Польшчы на выставе ў Музеі народнай архітэктуры і побыту 12.09.2018 Падвойныя дываны з Польшчы на выставе ў Музеі народнай архітэктуры і побыту

Адкрыццё выставы «Падвойныя дываны з калекцыі Музея земляробства ім. кс. Кш. Клюка з г. Цехановец» адбудзецца 12 верасня ў 13.00 на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Цеханавецкі музей, што знаходзіцца ў Падляшскім ваяводства Рэспублікі Польшча захоўвае ў сваіх зборах раскошныя ўзоры падвойнага ткацтва. Двухкаляровыя шарсцяныя дываны з арнаментам ХIХ-ХХ ст. былі неад’ёмнай часткай культуры жыхароў мястэчак і вёсак польска-беларускага памежжа.

Прэзентацыя кнігі “МАСТАЦТВА ДЗЕЛЯ СЛАВЫ БОЖАЙ: Саламяныя іканастасныя вароты і царкоўна-культавыя прадметы” 10.09.2018 Прэзентацыя кнігі “МАСТАЦТВА ДЗЕЛЯ СЛАВЫ БОЖАЙ: Саламяныя іканастасныя вароты і царкоўна-культавыя прадметы”
У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь 11 верасня а 17-й гадзіне адбудзецца прэзентацыя кнігі “МАСТАЦТВА ДЗЕЛЯ СЛАВЫ БОЖАЙ: Саламяныя іканастасныя вароты і царкоўна-культавыя прадметы” (аўтар – доктар мастацтвазнаўства ВОЛЬГА ЛАБАЧЭЎСКАЯ).
«Строчыцкія перазвоны» ў выкананні лепшых званароў Беларусі на званах XXVIII-XIX стст. 09.09.2018 «Строчыцкія перазвоны» ў выкананні лепшых званароў Беларусі на званах XXVIII-XIX стст.
Свята званоў «Строчыцкія перазвоны», якое адбудзецца ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 9 верасня, накіравана на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай з'явы – храмавай звонавай музыкі. Госці мерапрыемства пачуюць перазвоны ў выкананні лепшых званароў Беларусі на званах XXVIII-XIX стст. музея Старажытнабеларускай культуры НАН РБ.
Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры «ПЯТРОВІЦА» 9-12 ліпеня на Любаншчыне 08.07.2018 Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры «ПЯТРОВІЦА» 9-12 ліпеня на Любаншчыне
Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры «Пятровіца» – гэта навучанне танцам і спевам, рэканструкцыі даўніх абрадаў, жывая музыка, спевы ля вогнiшча і несупынныя танцы, цiкавыя знаёмствы з гасцямі фэсту і шчырымі мясцовымі носьбітамі культуры, родная мова, вольнае паветра вёскі, смачныя традыцыйныя стравы і шмат чаго яшчэ! «Пятровіца» адбудзецца на Любаншчыне ў восьмы раз. Гэта значыць, у восьмы раз у в. Шыпiлавiчы Любанскага раёна з’едуцца зацiкаўленныя людзi з усёй Беларусі, а таксама блізкага і не надта блізкага замежжа. Прыедуць, каб танцаваць i спяваць, касіць і жаць, хлеб пячы і выцінанкі выразаць, адчуць атмасферу традыцыйных вячорак, адпачыць ад гарадскога шуму і проста добра правесці час. «Пятровiца» запрашае ўсіх!
Сучаснае Купалле - святы, фэсты, імпрэзы 07.07.2018 Сучаснае Купалле - святы, фэсты, імпрэзы
“Сёння Купала, заўтра Ян…” 7 ліпеня праваслаўная царква адзначае Дзень Іаана Прадцечы, а для аматараў традыцыйнай культуры сканчваецца сезон святкаванняў Купалля. Пра пануем вашай увазе падборку артыкулаў на купальскую тэматыку, зробленных з дапамогай базы “Этнаўсё”.