Каляндар падзей
|
09.03.2021
Юбілей знакамітага беларускага этнахарэографа М.А.Козенкі
У 2021 годзе 9 сакавіка адзначае 70-гадовы юбілей Мікола Аляксеевіч Козенка – даследчык харэаграфічнай культуры беларусаў, педагог, рэжысёр, сцэнарыст, менеджар, грамадскі дзеяч, член Беларускага саюза музычных дзеячаў і Рады Беларускага фонду культуры. Усё сваё жыццё ён даследуе харэаграфічную спадчыну беларусаў, займаецца пытаннямі аднаўлення, пераемнасці, папулярызацыі і распаўсюджвання традыцыйнай культуры, распрацоўвае тэарэтычныя і практычныя аспекты фальклорнага фестывальнага руху на Беларусі.
|
|
|
|
|
|
|
04.02.2021
Падзеі ў сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гомельскай вобласці
Упершыню ў горадзе Гомелі адкрылася выстава-прэзентацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гомельскай вобласці “Жывая спадчына Гомельшчыны”. Выстаўка расказвае пра 12 нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, дзве з якіх, вясновы абрад “Юраўскі карагод” у в. Пагост Жыткавіцкага раёна і лясное бртніцтва на прыкладзе Лельчыцкага раёна, уключаны ў спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Арганізатары выставы-прэзентацыі: установа “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” сумесна з раённымі ўстановамі культуры спадзяюцца, што такая адметная экспазіцыя спадабаецца наведвальнікам і зацікавіць іх у далейшым спазнанні таямніц культурнай спадчыны Гомельшчыны
|
|
|
|
|
|