II Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі прайшоў у Мінску 27 - 29 мая

II Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі прайшоў у Мінску 27 - 29 мая

У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 27–29 мая 2021 г. прайшоў II Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі.

У межах форуму адбыліся:

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Народная казкавая проза ў еўрапейскай прасторы: архаічная традыцыя vs cучасная інтэрпрэтацыя” 

Адкрыты круглы стол «Сучасная літаратурная казка: Паміж выдумкай і праўдай» 

Майстар-клас Наталлі Сухой «Казкі з паперы» 


Прэзентацыя кніжных і электронных выданняў 

Падвядзенне вынікаў дзіцячага конкурсу апавядальнікаў беларускай народнай казкі 

Сёлета ў форуме прынялі ўдзел сапраўдныя носьбіты казачнай традыцыі:
Глухатарэнка Людміла Фёдараўна, в. Санюкі, Ельскі р-н, Гомельская вобл.;
Каток Соф’я Міхайлаўна, фальклорны калектыў «Беражніца», в. Пласток, Любанскі р-н, Мінская вобл.;
Кагадоўская Раіса Мікалаеўна, фальклорны калектыў «Беражніца», в. Пласток, Любанскі р-н, Мінская вобл.;
Галкоўскі Аляксандр Мікалаевіч, в. Судзілы, Клімавіцкі р-н, Магілёўская вобл.;
Рэзкіна Лілія Пятроўна, начальнік аддзела традыцыйнай культуры Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці;
Рыжкова Ларыса Мікалаеўна, кіраўнік узорнага фальклорнага ансамбля «Калыханка» Міханавіцкага Дома фальклору, Мінскі р-н, Мінская вобл.;
Кривенко Евгения Николаевна, научный сотрудник Псковско-Изборского объединенного музея-заповедника, г. Псков, Россия.

Больш звестак у Праграме форума


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.