Юраўскі карагод прайшоў па вёсцы Пагост у Жыткавіцкім раёне

Юраўскі карагод прайшоў па вёсцы Пагост у Жыткавіцкім раёне

Старажытны абрад “Юраўскі карагод” адбыўся 6 мая ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна. Яго па старадаўніх канонах правялі на свята Юр’я мясцовыя жыхары, сярод якіх ўдзельнікі народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Міжрэчча” Пагосцкага клуба-бібліятэкі ДУК “Жыткавіцкі раённы цэнтр народнай творчасці і арганізацыі вольнага часу насельніцтва” на чале з Кацярынай Панчэняй – старэйшай захавальніцай мясцовых фальклорна-абрадавых традыцый. На свята з’ехаліся госці з Жыткавіцкага і суседніх раёнаў, гарадоў Гомеля і Мінска, а таксама з Украіны, прадстаўнікі раённых, абласных і рэспубліканскіх СМІ.

Абрад у 2004 годзе стаў першым у краіне нематэрыяльным праяўленнем творчасці чалавека, якому быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. У 2007 годзе абрад уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У снежні 2019 года ў Багаце (Калумбія) на 14-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны запланаваны разгляд пытання аб уключэнні веснавога абраду “Юраўскі карагод” у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, якая патрабуе тэрміновай аховы.

2019_4фота_Валюшыцкая.JPG

Тэкст: І.В. Глушэц, фота: А.А. Валюшыцкая

Даведка Інвентара НКС:

Юраўскаму карагоду была прысвечана асобная праграма на тэлеканале “Беларусь 3” у 2018 годзе:

“Абрад "Юр'я".  ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА" 

Свята ў Пагосце наведваюць шматлікія карэспандэнты і фотарэпарцёры, матэрыялы якіх сёлета знайшлі адлюстраванне ў наступных публікацыях:

В деревне Погост Житковичского района провели обряд "Юрьевский хоровод" (СБ)

Как в деревне Погост отмечают Юрьев день (Сельская газета)

Народный обряд "Юраўскi карагод" в Погосте (Альфрэд Мікус)

Юр'еў дзень: традыцыі вясновага свята (Sputnik Беларусь)

“Дзе карагод ходзіць, там жыта родзіць” (Культура)

 


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.