СВЯТКАВАННЕ СУСВЕТНАГА ДНЯ ПЧОЛ Ў ЛЕЛЬЧЫЦАХ

СВЯТКАВАННЕ СУСВЕТНАГА ДНЯ ПЧОЛ Ў ЛЕЛЬЧЫЦАХ



У 2018 годзе ўпершыню будзе адзначаны Сусветны дзень пчол 20 мая, абвешчаны на 72-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН ў снежні 2017 г. Краіны свету заахвочваюцца адзначаць гэты дзень ў адпаведнасці з нацыянальнымі прыярытэтамі. З гэтай нагоды ў Год малой радзімы ў Беларусі Лельчыцкі райвыканкам праводзіць прэзентацыю ляснога бортніцтва – архаічнага промысла, які захоўваюць ў раёне каля сотні патомных бортнікаў. У 2017 годзе гэтаму традыцыйнаму промыслу нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а зараз рыхтуецца намінацыя для ўключэнні яго ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. З гэтай нагоды яшчэ ў красавіку на базе Лельчыцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці адбыўся семінар, прысвечаны новым элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў раёне і далейшаму комплекснаму захаванню традыцыйнай культуры.

Лясное бортніцтва (борцевае пчалярства) – старажытны промысел, заснаваны на развядзенні і ўтрыманні лясных пчол у штучных дуплах – борцях, якія вырабляюцца і размяшчаюцца высока на дрэвах у лесе. Жывая традыцыя догляду пчол у лесе – не толькі дзеля мёду, але як архаічны промысел продкаў, ад якіх засталіся вуллі-калоды ў лясах, – рэгіянальная адметнасць Лельчыцкага раёна, дзе гэтая традыцыя ніколі не перарывалася, і сёння дзейнічае больш за 100 бортнікаў. Лельчыцкія бортнікі захоўваюць і карыстаюцца зробленымі рукамі дзядоў-прадзедаў, або замоўленымі імі ў свой час, інструментамі і прыстасаваннямі для пад’ёму на дрэвы, розным начыннем для працы па догляду і лекаванню пчол. Як і ўсе пчаляры ў свеце, яны занепакоены тым, што пчолы сталі гінуць. Сусветная супольнасць праз ААН, па ініцыятыве Славеніі, заклікае звярнуць на гэта ўвагу, папулярызаваць і падтрымліваць дзейнасць пчаляроў, а вучоных – высвятляць прычыны гэтай з’явы і дапамагаць тым, хто займаецца высакароднай справай пчалярства і захавання пчол – самых актыўных апыляльнікаў раслін сярод насякомых. 76 працэнтаў вытворчасці прадуктаў харчавання ў Еўропе заснавана на апыленні, пчолы неабходныя для харчовай бяспекі і ўстойлівага развіцця ўсіх краін свету.

У сустрэчы зацікаўленых людзей ў Лельчыцкім гарадскім цэнтр культуры, якая адбудзецца 20 мая а 12-й гадзіне прымуць удзел:

Шышканава Наталля Фёдараўна – намеснік старшыні Лельчыцкага райвыканкама;

Гаўрылавец Наталля Фёдараўна – загадчыца аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Лельчыцкага райвыканкама;

Прышчэпчык Алег Васільевіч – загадчык лабараторыі ДНВА “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах” (прапануе даклад пра  дзейнасць беларускіх вучоных па вывучэнню дзейнасці насякомых-апыляльнікаў да Сусветнага дня пчол і Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці, які адзначаецца 22 мая);

Лісіцкая Галіна Аляксееўна – галоўны спецыяліст аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Лельчыцкага райвыканкама (зробіць прэзентацыю элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны раёна, чатыры з якіх уключаны ў у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь);

Іван Дзмітрыевіч Восіпаў – старшыня ўстановы развіцця традыцыйнага бортніцтва “Братэрства Босых Бортнікаў”, сябра Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, акрэдытаванага ў ЮНЕСКА (прадставіць даклад “Лясное бортніцтва Беларусі на прыкладзе Лельчыцкага раёна” з дэманстрацыяй урыўкаў фільма);

Берусь Вячаслаў Рыгоравіч – дырэктар Мілашавіцкага лясгаса (міністэрства Лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь) (прапануе выступленне пра значэнне бортніцтва ў захаванні біялагічнай разнастайнасці лесу, ураджайнасці палёў і садоў; сучасны стан леса і дапамогу лясгаса бортнікам раёна ў іх працы);

Рыдзецкі Аляксандр Рыгоравіч – дырэктар Лельчыцкага лясгаса (Гомельскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне) (раскажа пра рэдкія расліны ў Маркоўскім лясніцтве, адным з якіх – турэцкі багун – карыстаюцца бортнікі, пра іншыя рэдкія расліны і іх захаванне, а таксама пра птушак, звяроў і насякомых, звязаныях з бортніцтвам; пра дзейнасць бортнікаў і стан лесу на тэрыторыі лясгаса);

Сакалоўскі Іван Мікалаевіч – ляснічы Сіманіцкага лясніцтва (раскажа пра бортнікаў на тэрыторыі лясніцтва і тых, хто працуе ў лясніцтве, пра колькасць бортнікаў у Нацыянальным парку “Прыпяцкі” і дапамогу ім у працы ў лесе) і іншыя прадстаўнікі лясной гаспадаркі і супольнасцей бортнікаў.

На сустрэчу прыбудуць жыхары раёна і вобласці, прадстаўнікі рэспубліканскіх і абласных СМІ. У рамках падзеі адбудзецца акт дарэння Лельчыцкаму раённаму краязнаўчаму музею старадаўніх бортных прылад ад патомных бортнікаў рэгіёну.

Іван Восіпаў, Алена Каліноўская, фота Альфрэда Мікуса

______________________________________________________

Напярэдадні і па выніках імпрэзы выйшлі наступныя публікацыі: 

ФОТОРЕПОРТАЖ: Старинный промысел бортничество сохранился в Лельчицком районе

Як на беларускім Палесьсі захоўваюць традыцыйнае бортніцтва

ЯК АДЗНАЧЫЛІ Ў БЕЛАРУСІ СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ ПЧОЛ 20 МАЯ

Бортничество претендует в ЮНЕСКО

В Лельчицком районе экспедиция специалистов изучала лесное бортничество

Эксперты считают, бортничеству быть!




Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.