Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Простаедвухнітовае ткацтва – гэта самае распаўсюджанае перапляценне, якое выступае ў якасці ўніверсальнага фону для дэкору, выкананага ў іншых ткацкіх тэхніках. У такой тэхніцы выраблялі тканіны на адзенне (палатно для кашуль, спадніц, фартухоў), ручнікі, посцілкі, ходнікі. Вырабы, выкананыя ў тэхніцы простага двухнітовага ткацтва, захоўваюцца і практычна ўжываюцца многімі вясковымі сем’ямі Ваўкавыскага раёна. Як рэгулярны занятак і хатняе рамяство простае двухнітовае ткацтва ўжо сустракаецца вельмі рэдка. Носьбіты традыцыі перадаюць сваё рамяство мясцовым школьнікам і моладзі на занятках у раённым Цэнтры рамёстваў у г.п. Рось. Традыцыя двухнітовага ткацтва была характэрна для ўсёй Ваўкавышчыны. Яна мае адметныя лакальныя варыяцыі, адлюстроўвае характар мясцовай і рэгіянальнай культуры і прызнаецца яе носьбітамі як элемент іх спадчыны.
  • Банкуха – гэта кандытарскі выраб, які пячэцца каля адкрытага жару ў печы. У Поразаве яго лічаць хто тортам, хто пірагом і гатуюць на вяселле, радзіны, дні нараджэння ці іншыя вялікія святы. Для прыгатавання цеста неабходны 60 яек, 1 кг масла вяршковага вышэйшай тлустасці, 1 кг смятаны вышэйшай тлустасці, 1 кг мукі, 1 кг цукровай пудры, ванілін. Цеста замешваецца ў вялікай эмаліраванай пасудзе ўручную з захаваннем адмысловай тэхналогіі прыгатавання. Для выпечкі банкухі рыхтуецца спецыяльнае прыстасаванне – драўлянае “валко” з ліпы замацаванае на металічным стрыжні, які нагадвае калодзежную кульбаку. Прыстасаванне для выпякання ставяць на пліту перад печчу: з аднаго боку, дзе трэба круціць, кладуць на спецыяльную падстаўку, а другі канец замацоўваецца ў бакавой сцяне пліты. Гэтае прыстасаванне паўгадзіны разаграваецца каля добра прапаленай печы, пасля чаго гаспадыні прыступаюць да выпякання. Адна з жанчын павольна круціць “валко”, а другая палівае на яго цеста вялікай лыжкай. Пад “валко” ставіцца вялікі бляшаны паднос (бляха), каб у яго сцякалі лішкі цеста, таму што пры кручэнні, частка цеста застаецца на форме, а частка “злятае” у бляху. Так паступова наносіцца цеста, пакуль не займе ўсё “валко”. Кожны наступны слой цеста наліваеца, калі запёкся папярэдні. На працягу ўсяго выпякання сочаць за тэмпературай у печы, паступова падкідваючы тонка нарубаных дроў. Калі цеста скончылася, жар трэба выгарнуць на пліту і паступова дапякаць банкуху, каб яна хораша запяклася і была прыгожая з усіх бакоў. Гатовую банкуху асцярожна здымаюць з пліты і кладуць на дзве табурэткі для астывання. Затым лішняе цеста, якое запяклося на канцах прыстасавання абразаюць з дзвюх бакоў нажом, кладуць пірог на пер’евую падушку, накрытую ручніком, вымаюць “валко”. Так банкуха павінна паляжаць некалькі гадзін да поўнага астывання. Гатовы пірог трэба параўняць знізу, каб паставіць вертыкальна на паднос з прыгожай сурвэткай, і можна частаваць гасцей. Але можна і адкласці пачастунак, бо банкуха, дзякуючы сваёй тэхналогіі прыгатавання, захоўваецца некалькі месяцаў і не траціць пры гэтым высокія смакавыя якасці. Калі разрэзаць банкуху, якая знешне падобна на калючую ялінку або высокую вежу, то ўбачым малюнак як у спіла дрэва з відавочна выяўленымі гадавымі кольцамі, якія ўтвараюцца дзякуючы запяканню і падрумяньванню кожнага новага нанесенага пласта цеста. Гаспадыні могуць зрабіць пірог больш галінастым, для гэтага трэба круціць “валко” хутчэй, або больш гладкім, калі круціць павольней. У Поразаве ўменнем выпякаць банкуху валодаюць гаспадыні з некалькіх сямей у трох пакаленнях. Мясцовыя жыхары, жыхары суседніх вёсак і ўсяго раёна цэняць гэтае майстэрства і замаўляюць незвычайны кулінарны выраб на вялікія сямейныя або грамадскія святы. На аграсядзібе прапануецца гасцям прыняць удзел у выпечцы пачастунку, які вызначае адметнасць мясцовай кулінарнай спадчыны. Рэцэпт і знешні выгляд поразаўскай банкухі адрозніваецца ад родзічаў у суседніх краінах. Беларуская банкуха больш галінастая і не мае ніякага дадатковага дэкору, у той час як нямецкі баумкухен можа быць гладкім і дэкарыраваны шакаладам і глазурам. Поразаўская банкуха, якая трапіла ў Свіслацкі раён прыкладна ў пачатку XX ст., захавалася ў першапачатковым варыянце, без зменаў і модных кулінарных тэндэнцый
  • Мастацкія практыкі саломапляцення ў Беларусі – гэта гістарычна і ментальна ўкаранёны ў жыццё беларусаў комплекс ведаў, тэхналогіі мастацкіх прыёмаў апрацоўкі саломкі збожжавых раслін, уяўленняў аб духоўнай каштоўнасці і сімволіцы матэрыялу і вырабаў з яго, абрадавых практык іх ужывання, які атрымаў у сучаснасці значнае мастацкае развіццё. Беларускае саломапляценне характарызуецца разнастайнасцю відаў ужывання матэрыялу і прыёмаў рамяства, форм вырабаў. Іх пераклік значна пашырыўся на этапе сучаснага развіцця практык саломапляцення у выніку ўзбагачэння прыёмамі прафесійнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і разумення пластычных магчымасцяў матэрыялу, пашырэння сферы прызначэння вырабаў Вылучаюцца наступныя віды мастацкай апрацоўкі саломкі: спіральнае пляценне; пляценне прамых і аб’ёмных пляцёнак; саламяная пластыка; канструяванне з саломін (“павукі”). Найбольш характэрныя віды вырабаў з саломкі: разнастайныя ёмістасці (каробкі, сявенькі, караба і інш. спіральнага пляцення), брылі, капелюшы (прамое пляценне); скарбонкі (аб’ёмнае пляценне), цацкі: птушкі, лялькі, конікі, козлікі і інш., скульптура на каркасе з афармленнем дэкаратыўнымі элементамі, саламяныя кветкі, галаўныя ўборы: капелюшы, вянкі, кароны, пано для інтар’ераў, сувеніры, саламяныя павукі. Мастацкі набытак сучаснага саломапляцення грунтуецца на калектыўных традыцыях сялянскага саломапляцення і бесперапынна ўзбагачаецца індывідуальнымі творчымі дасягнення асобных аўтараў. У сучасным развіцці беларускага саломапляцення назіраецца жывы працэс ператварэння аўтарскай інавацыі ў калектыўную традыцыю. Плеяда майстроў старэйшага пакалення Вера Гаўрылюк, Таісья Агафоненка, Ларыса Лось, Лідзія Главацкая і іншыя ў станковай саламянай пластыцы (тэматычныя кампазіцыі, птушкі, коні, лялькі) сцвердзілі неабмежаваныя выразна-вобразныя і дэкаратыўна-пластычныя магчымасці саломапляцення. Сучасныя беларускія вырабы з саломкі маюць своеасаблівы стыль, што выяўляецца ў агульна прынятай назве для асобных вырабаў так і агульнай характарыстыцы мастацкай з’явы – “беларуская саломка”. Вызначэнне “беларуская саломка” набыло значэнне нацыянальнага брэнду, мастацкія вырабы і сувеніры з саломкі беспамылкова асацыіруюцца з Беларуссю, сведчаць аб творчых здольнасцях і працавітасці беларусаў
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульні гульня гурт дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печ печыва пінкавічы пісанкі пляценне з саломкі полька з камандамі полька, в. спорава поразава, банкуха, "валко", цеста, печ пояс праводная нядзеля прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство рашчына роспіс русалка русальны тыдзень рухаўскі дыван ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія саламяны дыван саламяныя павукі