Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Абрад “Насіць намётку” жыхароў в. Папшычы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца мадыфікацыяй старажытнага абыдзённага абраду. Штогод на свята Спаслання Духа Святога на апосталаў «Зялёныя свёнткі» жыхары вёскі Папшычы збіраюцца, каб пранесці намётку. Практыка здзяйснення гэтага абраду не перапынялася ад моманту ўзнікнення. Абрад распачынаецца адмысловым спевам «Krуlu nieba wysokiego», пасля чаго выстройваецца працэсія і разгортваецца адрэз палатна — намётка — даўжынёй 5—6 метраў, якую трымаюць найбольш маладыя члены супольнасці, а па магчымасці — дзеці. Мясцовыя жыхары, якія сабраліся ў вёсцы ля крыжа, дзе пачынаецца абрад, кладуць на намётку ахвяру. Сёння гэта грошы. Намётку праносяць над маленькімі дзецьмі і іх бацькамі, што заклікана паўплываць на іх здароўе і дабрабыт. Пасля са спевамі працэсія накіроўваецца праз усю вёску да капліцы на могілкі. Шлях працэсіі, да якой далучаюцца іншыя жыхары Папшычаў, няблізкі. Калі намётку прыносяць на могілкі, яе асвячаюць. Там жа адбываецца Святая імша, падчас якой намётку трымаюць разгорнутай. Усе, хто прыехаў на могілкі і не ішоў у працэсіі, кладуць сваю ахвяру. Пасля імшы намётку ахвяруюць на патрэбы парафіяльнага касцёла ў вёсцы Удзела. Вяскоўцы вераць у сілу абраду: «Ну, нічога ж у вёсцы было, нічога надта. Ні вісільнікаў ніколі не было, нічога»
  • "Тураўскі карагод" – гэта веснавы абрад, які ладзіўся некалі ў вёсках у наваколлі Турава на свята Юр'я 23 красавіка па старому стылю або 6 мая па новаму стылю. Удзел у гэтым абрадзе называюць словамі "карагодзіць" або "вясну гукаць". I зараз песні, прызначаныя да гэтага абраду, памятаюць і спяваюць у многіх вёсках на Тураўшчыне, аднак жывая традыцыя захавалася толькі ў вёсцы Пагост. Свята Юр'я ўключае ў сябе шэраг абрадаў, магічных дзеянняў і забаў. Пачынаецца падрыхтоўка да свята з папярэдняга дня, калі хаты і двары прыбіраюцца, а людзі рыхтуюць святочнае адзенне. Дзяўчаты – асноўныя дзеючыя асобы абраду (яны выпякаюць абрадавы хлеб, водзяць карагоды, спяваюць). У абрадзе ўдзельнічаюць і хлопцы, якія пры абыходзе вёскі рухаюцца ўслед за дзяўчатамі, а некалькі з іх ідуць спераду і нясуць зорку, ікону, карагод (абрадавы хлеб), граблі з фартухом, корагі (харугвы). Асноўны атрыбут абраду "карагод" – абрадавы абшчынны хлеб, прадукты на які павінны быць сабраныя ў складчыну. Спечаны і ўпрыгожаны карагод ставяць на века ад дзежкі, на якое сыплюць зерне жыта, пакрыўшы зверху надзежнікам, абкручваюць карагод чырвонай хусткай. Нясуць яго паперадзе карагоднага шэсця, ён – у сярэдзіне абрадавага карагоднага кола на полі і пры абыходах. Хлопец, які яго носіць, увесь час падвышае яго – падымае ўгору пры словах карагоднай песні: "Ото ж карагод, ото ж ваявод!" – і паварочваецца з ім па ходу сонца
  • Aбрад прымеркаваны да старажытнага земляробчага свята Юр’я, якое адзначаецца 6 мая ў гонар св. Юрыя — заступніка свойскай жывёлы. Абрад з’яўляецца абыходным і вылучаецца выразнымі лакальнымі адметнасцямі сярод бeлapycкix Юр’еўскіх абрадаў. Акрамя традыцыйнай земляробчай i жывёлагадоўчай тэматыкі тут прысутнічае шлюбны змест. Абрадавая дзея суправаджаецца развітым цыклам Юр’еўскіх абрадавых велічальных i прымеркаваных да абраду пазаабрадавых лірычных песень, якія характарызуюцца разнастайнасцю і мастацкімі вартасцямі тэкстаў i мелодый. Тэматыка абраду звязана з першым пасля зімы выганам жывёлы ў поле. Пасля Юр’я пачынаюцца палявыя работы, па стане надвор’я на Юр’я мяркуюць, што больш трэба сеяць і інш. Абрадавая дзея праводзіцца ў два этапы — увечары 5-га мая адбываецца «сустрэча Юр’я», 6-га — «провады Юр’я». Абрад пачынаецца з шэсця жанчын, якія спяваючы рухаюцца па вёсцы: спачатку ідуць да ўпрыгожанага крыжа ў пачатак вёскі, дзе адна з жанчын звяртаецца да Святога Юр’я, і спяваюць юр’еўскія песні. Паступова да крыжа падыходзяць іншыя жыхары вёскі, і потым усе прысутныя накі¬роўваюцца да другога крыжа ў канцы вёскі. Пасля шэсця адбываецца віншавальны абход двароў маладых пар, у час якога спяваецца велічальная песня маладой жонцы, за што маладая пара праз плот кідае тканы пояс і адорвае пачастункамі ўдзельнікаў абраду. Гэты пояс разрываюць на кавалкі і захоўваюць як абярэг. Павіншаваўшы ўсе маладыя пары, удзельнікі абраду збіраюцца разам у адной хаце, спяваюць песні і частуюцца. На наступны дзень жанчыны-ўдзельніцы абраду сустракаюцца каля крыжа ў пачатку вёскі, каб правесці Юр’ю песняй «Праважаем Юр’я за сяло». Гэта традыцыя з сакральнымі функцыямі ў Ахонава захавалася ў дастаткова поўным і разгорнутым выглядзе, дзякуючы трывалай яе перадачы
"сучка", "заяц", "рагач" абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вяселле, гульні, песні, вада, каравай, звычай габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульні гульня гурт дзед дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жывёла жыта запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інструменты кадрыля казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды касцёл каталіцтва кераміка клёцкі кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печыва пісанкі полька з камандамі полька, в. спорава пояс прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство роспіс русалка русальны тыдзень ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія салома сваха, какошніца,“брэжэ”, “вочы”, вяселле, лелікава святая варвара святы міхаіл святыя пётр і павел свяча скірмантава спевы старадарожскі раён страва стравы страла стрылка сула, страла, вялікдзень, карагоды, пасожжа сухавейкі танец ткацтва традыцыйныя святы традыцыя тройца тураўскі карагод