Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Aбрад прымеркаваны да старажытнага земляробчага свята Юр’я, якое адзначаецца 6 мая ў гонар св. Юрыя — заступніка свойскай жывёлы. Абрад з’яўляецца абыходным і вылучаецца выразнымі лакальнымі адметнасцямі сярод бeлapycкix Юр’еўскіх абрадаў. Акрамя традыцыйнай земляробчай i жывёлагадоўчай тэматыкі тут прысутнічае шлюбны змест. Абрадавая дзея суправаджаецца развітым цыклам Юр’еўскіх абрадавых велічальных i прымеркаваных да абраду пазаабрадавых лірычных песень, якія характарызуюцца разнастайнасцю і мастацкімі вартасцямі тэкстаў i мелодый. Тэматыка абраду звязана з першым пасля зімы выганам жывёлы ў поле. Пасля Юр’я пачынаюцца палявыя работы, па стане надвор’я на Юр’я мяркуюць, што больш трэба сеяць і інш. Абрадавая дзея праводзіцца ў два этапы — увечары 5-га мая адбываецца «сустрэча Юр’я», 6-га — «провады Юр’я». Абрад пачынаецца з шэсця жанчын, якія спяваючы рухаюцца па вёсцы: спачатку ідуць да ўпрыгожанага крыжа ў пачатак вёскі, дзе адна з жанчын звяртаецца да Святога Юр’я, і спяваюць юр’еўскія песні. Паступова да крыжа падыходзяць іншыя жыхары вёскі, і потым усе прысутныя накі¬роўваюцца да другога крыжа ў канцы вёскі. Пасля шэсця адбываецца віншавальны абход двароў маладых пар, у час якога спяваецца велічальная песня маладой жонцы, за што маладая пара праз плот кідае тканы пояс і адорвае пачастункамі ўдзельнікаў абраду. Гэты пояс разрываюць на кавалкі і захоўваюць як абярэг. Павіншаваўшы ўсе маладыя пары, удзельнікі абраду збіраюцца разам у адной хаце, спяваюць песні і частуюцца. На наступны дзень жанчыны-ўдзельніцы абраду сустракаюцца каля крыжа ў пачатку вёскі, каб правесці Юр’ю песняй «Праважаем Юр’я за сяло». Гэта традыцыя з сакральнымі функцыямі ў Ахонава захавалася ў дастаткова поўным і разгорнутым выглядзе, дзякуючы трывалай яе перадачы
  • Калядны абрад «Цары» – віншавальны абыходны абрад калядоўшчыкаў з элементамі традыцыйнага калядна-навагодняга карнавалу і народнай драмы «Цар Максіміліян», прымеркаваны да Шчодрага вечара (13 студзеня). Дзея сфарміравалася як своеасаблівае каляднае прадстаўленне, у якім удзельнічаюць толькі юнакі і маладыя мужчыны – «цары». Як правіла, «цароў» – сем, кожны мае пэўнае імя – цар Максімільян, цар Мамай, цар Іван Грозны і г. д. Акрамя таго, у абрадзе ўдзельнічаюць «лекар» і механоша, гарманіст і барабаншчык, а таксама традыцыйныя для беларускіх Каляд маскі «дзед» і «баба». Віншавальны абыход распачынаецца з наступленнем цемры. Калядоўшчыкі ідуць з запаленымі паходнямі, што надае працэсіі незвычайную відовішчнасць. «Цары» ходзяць спачатку па хатах тых аднавяскоўцаў, дзе жывуць незамужнія дзяўчаты, а потым — да тых, хто запрасіў загаддзя. У хаце разыгрываюць жартоўнае прадстаўленне сустрэчы і бітвы «цароў», пасля чаго з’яўляецца «лекар» і «лечыць» сапернікаў, прапісваючы ім жартоўныя рэцэпты. Напрыканцы прадстаўлення адбываецца адорванне ўдзельнікаў абыходу. Семежаўцы намагаюцца найлепшым чынам аддзячыць «царам», бо вядома – наступны год для гаспадароў хаты будзе настолькі багаты, наколькі яны будуць шчодрымі з калядоўшчыкамі. Абрад з’яўляецца адноўленым: традыцыя калядавання «цароў» перадавалася ад пакалення да пакалення ў Семежава да канца 50-х гг. XX ст., калі абрад быў забаронены. Але нават у савецкі час вяскоўцы таемна хадзілі шчадраваць. У 1997 г. дзякуючы цікавасці мясцовай супольнасці і падтрымцы навукоўцаў абрад быў рэвіталізаваны
  • Абрад “Ваджэнне і пахаванне стралы”, звязаны з зямлёй, ураджайнасцю, накіраваны на уміласціўленне прыроднай стыхіі – маланкі-стралы, рэпрэзентуе лакальную культуру вёскі Казацкія Балсуны Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Абрадавая дзея адбываецца на 40 дзень пасля Вялікадня ў Чысты чацвер. Жанчыны збіраюцца ў цэнтры вёскі, спяваюць песні, водзяць карагоды. Затым святочнае шэсце, да якога далучаюцца іншыя жыхары вёскі, рухаецца на поле, дзе адбываецца асноўная абрадавая дзея – “пахаванне стралы”. Удзельнікі абраду закопваюць у зямлю на жытнім полі каласкі разам з дробнымі прадметамі, прамаўляючы магічныя формулы з пажаданнямі здароўя. Унікальную з’яву ў кантэкце абраду прадстаўляе комплекс абрадавых песен. Непарсэдныя носьбіты абраду – жанчыны ўдзельніцы фальклорна-этнаграфічнага гурта “Казачка”, які існуе ў вёсцы ўжо больш за 40 гадоў, выдатна валодаюць мясцовай спеўнай традыцыяй, для каторай характэрны багаты паэтычны змест, дасканаласць мастацкай формы, прыгажосць мелодый, што ўзбагачаюць абрад і надаюць яму непаўторнасць. Акрамя таго абрадавая дзея ўключае ўнікальныя ўзоры карагодаў, элементы тэатра, характэрныя для дадзенага рэгіёна, а таксама такія матэрыяльныя праяўленні рэгіянальнай культуры, як народны касцюм
абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка божая маці бярэзінскі раён вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульня гурт дзед дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва душа дываны дыялект дыялог ежа жывёла жыта інструменты кадрыля казкавыя сюжэты казкі каляда калядная зорка каляды каляндар камяні каравай каравайніцы карагод карагоды касцёл каталіцтва кераміка клёцкі крыжы крыніца культ камянёў куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка неглюбка неглюбскі строй падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печыва пісанкі пояс прадукты харчавання продак прусы птушка-абярэг птушкі рамяство роспіс русалка русальны тыдзень ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія святая варвара святы міхаіл святыя пётр і павел свяча спевы старадарожскі раён страва стравы страла стрылка сухавейкі танец ткацтва традыцыйныя святы тройца тэхналогія узоры ушэсце фальклор фарбы фэст хлеб хрэсьбіны царква цары чысты чацвер шапавальства шчадроўкі шчодры вечар шчэпавая птушка шэсце юр’я яйкі