Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Драўляныя народныя музычныя інструменты бытавалі ў інструментальнай традыцыі практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі. На Падняпроўі папулярнасць музычных інструментаў непасрэдна звязана з існуючымі рэгіянальнымі традыцыямі. Майстры Круглянскага раёна па вырабу драўляных музычных інструментаў працягваюць традыцыі, закладзеныя іх папярэднікамі. Самымі запатрабаванымі былі і застаюцца тут шумавыя, ударныя i духавыя драўляныя музычныя інструменты. У в. Ваўканосава сёння гуртуецца асяродак таленавітых майстроў па вырабу драўляных музычных народных інструментаў, якім кіруе Аляксандр Антонавіч Харкевіч. Своеасаблівы талент і майстэрства вырабляць драўляныя музычныя інструменты Аляксандр Антонавіч унаследаваў ад сваіх продкаў спевакоў-музыкантаў. У юнацкія гады самастойна зрабіў свой першы бубен, сур’ёзна ж гэтай справай пачаў займацца з 1990 г. Рамяство самародка звязана з самастойным спазнаннем таямніц драўляных сакрэтаў. Сваім унутраным слыхам ён чуе, як адгукнецца дрэва ў тым або іншым інструменце. Самае музычнае дрэва, як лічыць майстар, — гэта дуб, які не толькі добра глядзіцца і апрацоўваецца, але і ўмее выдаваць чароўны гук. Інструменты ваўканосаўскіх майстроў адметныя мясцовым каларытам, надзеленыя рэгіянальнай спецыфікай. Кожны інструмент вырабляецца з асобым падыходам, па асобных чарцяжах, памерах, гукавых характарыстыках. Значную ўвагу майстры надзяляюць падрыхтоўцы i апрацоўцы дрэвавага матэрыялу. А. А. Харкевіч стварыў сапраўдны аркестр з амаль трох дзясяткаў музычных інструментаў з дрэва, сярод якіх кляшчоткі, трашчоткі i клякоткі, дудкі i бубны, пранікі, набіліцы i шмат іншых. Тэхналогія вырабу драўляных музычных інструментаў майстрамі Круглянскага раёна з'яўляецца выдатным узорам народнага рамяства. Майстры перадаюць свае веды музыкам мясцовай школы, удзельнікам фальклорнага ансамбля “Бяседачка”, навучаюць сваіх дзяцей і ўнукаў
  • Творчасць майстра Мар’яна Скрамблевіча заснавана на беларускай народнай традыцыі вырабу духавых і ўдарных музычных інструментаў. У той жа час майстар уносіць мадыфікацыі ў свае творы, захоўваючы агульную стылістыку і марфалогію, але эксперыментуючы ў тэхналогіі з мэтай лепшага гучання музычных інструментаў. Асаблівае захапленне выклікаюць яго акарыны: калі традыцыйна гэты інструмент вырабляецца з гліны, то майстру ўдалося зрабіць адзіную ў Еўропе калекцыю драўляных акарын у выглядзе птушак і рыб. Акрамя вынаходніцтвваў у галіне духавых і ўдарных інструментаў, Мар’ян Скрамблевіч працуе як майстар-рэстаўратар і эксперыментатар у галіне гукавых якасцяў гармоніка. Майстар Скрамблевіч актыўна працуе з дзецьмі мясцовай школы, перадае ім веды і вопыт вырабу музычных беларускіх народных інструментаў. Пры сваёй майстэрні ён арганізаваў музей, у якім выстаўлена практычна ўся калекцыя яго твораў
  • Комплекс ведаў і навыкаў па вырабу дудкі метадам выкручвання ўяўляе сабой адзін са старажытных спосабаў вырабу традыцыйных народных музычных духавых інструментаў, вядомых як на тэрыторыі сучаснай Беларусі, так і іншых краін свету. Дудка – падоўжаная свістковая флейта, якая ўяўляе сабой простую канструкцыю ў выглядзе трубкі з ігравымі адтулінамі (ад 3 да 6-7) са свістковым прыстасаваннем у верхняй частцы. Аpxaiчны спосаб вырабу дудкі праз выкручванне стрыжня дрэва быў распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Беларусі і меў лакальныя асаблівасці, што адлюстроўвалася на знешнем выглядзе, гучанні інструмента і спосабе ігры на ім. Такім рэгіянальным варыянтам беларускай прадольнай флейты была так званая палесская дудка, якая бытавала на тэрыторыі беларускага Палесся. У адрозненні ад беларускай дудкі, якая мела касы (“кларнетовы”) зрэз верхняй часткі інструмента (“галоўкі”) і была распаўсюджана ў многіх раёнах Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай вобласці, палеская мела прамы зрэз, што уплывала на тэмбр гука – гучанне з шумам або сіпам. Дудка з’яўлялася пастухоўскім музычным інструметам, таму яе стварэнне і выкарыстанне цесна было звязана с іх побытам. Пастухі выраблялі дудку і ігралі на ёй “для сябе”, задавальняючы ўласныя эстэтычныя патрэбы. Яе гучанне можна было пачуць не толькі на месцах выгана хатняй жывёлы, але і падчас каляндарна-земляробчых і сямейных абрадаў і святаў, танцавальных вечарын. Пастух быў адначасова стваральнікам дудкі і выканаўцам на ёй, праз яго асобу да майстэрства вырабу дудкі і ігры на ёй далучаліся заахвочаныя вяскоўцы, якія засвойвалі асноўныя музычныя асаблівасці мясцовай традыцыі. Нягледзячы на першапачаткова забаўляльную накіраванасць дудкі, якая выраблялася з простага даступнага прыроднага матэрыяла, яна з’яўлялася важный састаўляючай не толькі побытавага жыццёвага асяроддзя, але і складнікам беларускай традыцыйнай культуры ўцэлым. На дадзены момант на тэрыторыі Беларусі захаваўся і існуе комплекс ведаў і навыкаў па вырабу дудкі ў палескай традыцыі. Вядомы адзіны майстр, які валодае гэтымі ведамі і навыкамі, – Фёдар Уладзіміравіч Муравейка, які нарадзіўся і жыў у в. Карчаватка Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, пасля пераехаў у в. Тычыны Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Майстр лічыць свае веды і навыкі па вырабу дудкі спосабам выкручвання важнай часткай культурнай спадчыны сваёй мясцовасці і імкнецца перадаць традыцыю старажытнага рамяства нашчадкам
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульні гульня гурт дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печ печыва пінкавічы пісанкі пляценне з саломкі полька з камандамі полька, в. спорава поразава, банкуха, "валко", цеста, печ пояс праводная нядзеля прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство рашчына роспіс русалка русальны тыдзень рухаўскі дыван ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія саламяны дыван саламяныя павукі