Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Унікальнасць каляднай гульні "Жаніцьба Цярэшкі", якая праводзіцца па традыцыйнаму абрадаваму рэгламенту шлюбных навагодніх забаў моладзі, заключаецца ў наступным: • архаічнасць, падабенства з паганскімі традыцыямі "ігрышчаў", якія ўпаміналіся ў розных летапісах і праводзіліся ў час сонцаваротаў; • рэгіянальнасць (пашырана ў Віцебскім і Мінскім рэгіёнах, часткова ў Латвіі на этнічнай тэрыторыі беларусаў – Ілукстыі і Латгаліі), збліжэнне з тэрыторыяй Полацкай зямлі, шлюбна-эратычны змест дае паралелі з украінскай "Маланкай", рускай "Утушкай"; • мастацкі сінкрэтызм, дзе праяўляецца сінтэз вясельна-тэатральнай дзеі, спеву, танца, гульні, музыкі, імправізацыі. Лепельскі раён (вёскі Велеўшчына, Сталюгі Слабадскога с/с, Вокана Стайскага с/с, Вялікі і Малы Поўсвіж Лепельскага с/с і інш.) уваходзіць у зону найбольшага пашырэння гульні-абрада, дзе захаваліся носьбіты і пераймальнікі традыцыі, створаны прымальна-прыдатныя ўмовы для яе вывучэння і пераймання Адметнай рысай Лепельскага варыянту "Цярэшкі" з'яўляецца тое, што ў ім прымаюць удзел не толькі халастыя, але і жанатыя пары. На час гульні яны могуць памяняцца мужамі альбо жонкамі, гэта добрае выпрабаванне пачуццяў, даверу адзін да другога.
  • Казкавы рэпертуар Лідзіі Міхайлаўны Цыбульскай, 1927 г. н., жыхаркі вёскі Магільнае Удзенскага раёна ўключае казкавыя сюжэты ў асноўным шырока вядомыя па ўсёй Беларусі, але якія на сённяшні дзень практычна зніклі з жывога бытавання. У выкананні Лідзіі Міхайлаўны ўсе гэтыя сюжэты набываюць свае гучанне, трактоўку, мастацкі выгляд, у якім гарманічна спалучаюцца традыцыйнасць і імправізацыйнасць. Унікальнасць апавядальнай манеры Лідзіі Міхайлаўны ў тым, што казкі перанятыя ёй ад сваіх бацькоў вусным шляхам, да таго ж засвоены не толькі казкавыя сюжэты, але і народная апавядальная манера. Казкі выконваюцца спакойна-разважліва, павольна, але, разам з тым, інтанацыйна выразнай і эмацыянальна насычанай. У Л. М. Цыбульскай няма раз і назаўсёды зададзенага канона расказвання аднаго і таго ж сюжэта. Пры нязменнай фабуле, казка ў яе вольна вар’іруецца ў дэталях, дапаўняецца песеннымі ўстаўкамі (Лідзія Міхайлаўна выдатная спявачка), этнаграфічнымі замалёўкамі, заўсёды вельмі арганічнымі для кожнага тэксту. Казкі ў выкананні Лідзіі Міхайлаўны, пабудаваныя па законах казкавай архітэктонікі (зачын, канфлікт, кульмінацыя, канцоўка, рытміка-меладычныя медыяльныя формулы), ім уласціва строгая паслядоўнасць у перадачы сюжэта, уключэнне рытмічна арганізаваных формул, своеасаблівая распрацоўка мастацкіх дэталей, якія запавольваюць казкавае дзеянне, эпізуюць сюжэт. Мясцовая супольнасць ганарыцца казкамі Лідзіі Міхайлаўны, яны з’яўляюцца своеасаблівым брэндам Уздзеншчыны. Дзеці ў школах раёна з задавальненнем чытаюць мясцовыя казкі, яны ўвайшлі ў рэпертуар дзіцячага фальклорнага гурта "Калыханка" Міханавіцкага дома фальклору Мінскага раёна
"сучка", "заяц", "рагач" абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вяселле, гульні, песні, вада, каравай, звычай габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульні гульня гурт дзед дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жывёла жыта запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інструменты кадрыля казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды касцёл каталіцтва кераміка клёцкі крыжы крыніца культ камянёў куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печыва пісанкі полька з камандамі полька, в. спорава пояс прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство роспіс русалка русальны тыдзень ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія салома сваха, какошніца,“брэжэ”, “вочы”, вяселле, лелікава святая варвара святы міхаіл святыя пётр і павел свяча скірмантава спевы старадарожскі раён страва стравы страла стрылка сула, страла, вялікдзень, карагоды, пасожжа сухавейкі танец ткацтва традыцыйныя святы традыцыя тройца тураўскі карагод тэхналогія