Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Абрад ваджэння Кусты на другі дзень Тройцы ў аграгарадку Лобча Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці

Шыфр (у Дзяржаўным спісе):
Дата ўключэння: 09/12/2014
№ пратакола Рады:
Шыфр (у Інвентары): НКС-141215/01

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

Лунінецкі раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Лунінецкага райвыканкама. Адрас: Пл. Леніна, д. 12, 225644 г. Лунінец;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Абрад ваджэння Кусты на другі дзень Тройцы ў аграгарадку Лобча Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

“Водыты Кусту на Труйцу”, “Куста”

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

жыхары аграгарадка Лобча Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці, удзельнікі народнага фальклорна-этнаграфічнага гурта “Лабчанка”

Арэол распаўсюджвання:

Кароткае апісанне элемента:

Абрад ваджэння Кусты на другі дзень Тройцы з’яўляецца этнічнай адметнасцю жыхароў Пінскага Палесся. У Лобчы абрад існуе ў жывой традыцыі дзякуючы ініцыятыве мясцовых жыхароў – дзейнасці народнага фальклорна-этнаграфічнага гурта “Лабчанка”. Абрад суправаджаецца куставымі песнямі, з характэрнай разнастайнасцю тэкстаў, музыкай. Абрад пачынаецца да абеду, калі яго ўдзельніцы (жанчыны і дзяўчаты) збіраюцца ў хаце ў адной з жанчын. З клёну робяць вянок і адзенне для Кусты, на ролю якой выбіраюць вясёлую прыгожую дзяўчыну. Гурт з Кустай абыходзіць вёску з куставымі песнямі, просячы гаспадароў двароў адарыць Кусту. Гаспадары дараць хлеб, пірагі, мёд, мяса, сала, яйкі, напоі, даюць грошы, некаторыя накрываюць стол і частуюць усіх удзельніц абраду. Пасля таго, як абыход завершыцца, гурт накіроўваецца туды, дзе ўсе збіраліся перад абрадам і пакінулі прыгатаваныя дома стравы. Усе ўдзельніцы абраду імкнуцца сарваць па некалькі лісткоў з “Кусты”. Жанчыны вераць у лекавую моц гэтай зеляніны. Вяночак Кусты вешаюць на покуць. Завяршаюцца абрадавыя дзеі агульным святочным застоллем. Кусту ў Лобчы водзяць з незапамятных часоў, традыцыя перадаецца ад пакалення да пакалення. Практыка абраду мае ўстойлівы характар: ён вызнаецца жыхарамі в. Лобча як элемент іх нематэрыяльнай культурнай спадчыны, пераемнасць традыцыі адбываецца дзякуючы ўдзелу ў святочнай дзеі дзяўчат-падлеткаў

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Традыцыйныя цырымоніі » Абрады

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Абрад ваджэння Кусты з'яўляецца святам для ўсёй Лобчы, як для карэнных жыхароў, так і для прыезджых. Традыцыйнае свята як форма адпачынку застаецца цікавым сучасным спажыўцам

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Абрад ваджэння Кусты фарміруе ў жыхароў аграгарадка усведамленне, што яны з’яўляюцца адной супольнасцю не толькі па месцы жыхарства, але і супольнасцю, якая мае адметную традыцыйную культуру. Паглядзець на абрад прыязджаюць прадстаўнікі прэсы, сталічная моладзь, сваякі жыхароў Лобчы. Гэта ўмацоўвае прэстыж абрада і гурта, які яго захоўвае, а ў жыхароў Лобчы — гонар за іх. Абрад яднае пакаленні: карэнныя жыхары звязваюць гэты абрад з памяццю продкаў — ад іх ён перададзены наступным пакаленням. Дзяўчынкі-падлеткі, якія ўдзельнічаюць у абрадзе, мараць так спяваць, як старэйшыя, а пакуль ім падабаецца пакрасавацца падчас абыходу хат. Абрад мае турыстычны патэнцыял: да жыхароў Лобчы менавіта на Троіцу прыязджаюць госці з Ізраіля, Украіны, каб паглядзець на такую цікавую падзею, як абрад ваджэння Кусты. Пры ўмове адпаведнай рэкламы можна прыцягнуць у Лобчу групы арганізаваных турыстаў

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Дом культуры в. Лобча - вядзецца праца з дзецьмі. Дзякуючы гэтаму некаторыя дзяўчынкі выбралі сабе спецыяльнасці, звязаныя з фальклорам, традыцыйнай культурай, некаторыя вучацца ў каледжы, а некаторыя рыхтуюцца паступаць. Лунінецкі раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Лунінецкага райвыканкама

Паходжанне элемента:

Кусту ў Лобчы водзяць з незапамятных часоў, традыцыя перадаецца з пакалення ў пакаленне. Абрад шырока бытаваў у Пінскім раёне і часткова ў прылеглых да яго вёсках Іванаўскага, Івацэвіцкага, Лунінецкага, Столінскага раёнаў, а таксама ў вёсцы Спорава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці, быў распаўсюджаны ў паўночнай частцы Ровенскай і Валынскай абласцей Украіны. У Беларусі гэта тэрыторыя былога Турава-Пінскага княства. Арэал распаўсюдвання абрада вывучаны ў 1989-2001 гадах доктарам філалагічных навук Вольгай Шарай. У Іванаўскім, Столінскім і Івацэвіцкім раёнах жывая традыцыя не выяўлена, у Пінскім раёне то спраўляюць абрад, то не спраўляюць. Тройца для жыхароў вёскі Лобча — вялікае свята, якое ўсе чакаюць. Даўней святкавалі 3 дні, пачынаючы з нядзелі. У гэты дзень спажывалі ў сумесным застоллі і ў сем’ях традыцыйныя стравы. Пры сумеснай трапезе гучалі куставыя і застольныя песні, музыка, яе ўдзельнікі маглі таньчыць да позняга вечара. Галінкамі клёна да сённяшняга дня, як і даўней, апранаюць не толькі Кусту, імі ўпрыгожваюць хату ўнутры і знадворку, на падлогу сыплюць аір. Тройца — свята маладой зеляніны, з якой параўноўваюць дзяўчыну, якая хутка возьме шлюб і пакіне свой род (адарвецца ад свайго роду). Таму ў куставых песнях спявалася пра жаночую долю, жыццё ў сям’і свёкра і свякроўкі. Гурт”Лабчанка” і абрад Ваджэння Кусты, які ён захоўвае, апісаныя ў энцыклапедыі “Беларускі фальклор”, сабраныя ў гэтай вёсцы песні цытуе Вольга Шарая ў кнізе “Целостно-нормативная природа почитания предков”, запіс абраду Анастасіі Якавец уключаны Васілём Ліцвінам у зборнік “Святы і абрады Берасцейшчыны”. Пра тое, што жывая абрадавая традыцыя на Піншчыне страчана, зазначаюць, апісваючы яе, І. А. Багданец і Л. Ф. Шамсутдзінава у кнізе “Беларускія народныя абрады” (стар. 44—67). Некаторыя жыхары Лобчы расказваюць, што раней для Кусты рабілі вянок з барвінку і елачкі з вазона, да вянку мацавалася фата да пояса. Некаторыя кажуць, што быў толькі вянок з клёну і Куста абвешана галінкамі ад плячэй да кален. Дзяўчаты — у вянках з жывых кветак. Апраналі ў лузе

Стан бытавання:

менш распаўсюджаны

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Абрад адбываецца на Троіцу, у пару, блізкую да найбольшага росквіту расліннасці. Выкарыстоўваюцца галінкі клёну, што адпавядае прыродным умовам Пінскага Палесся. Абрад практыкуецца ў вясковым асяродку, такім жа, як і асяродак яго ўзнікнення і развіцця

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Мясцовая гаворка адносіцца да заходнепалескай групы гаворак

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

Падчас абраду жанчыны апранаюць святочныя строі сваёй работы. Часам старэйшыя ўдзельніцы гурта едуць на возе, бо аграгарадок вялікі, ля кожнай хаты ладны кавалак зямлі, і абыйсці ўсе хаты проста немагчыма, таму воз у абрадзе апошнія гады становіцца неабходнасцю. На застолле пякуць яешню з салам (гаспадары пры абыходзе вёскі гуртом даюць спявачкам і Кусце сырыя яйкі). Булкі-круцені: 1,5 л малака, 100 гр. дражджэй, 1 кг цукру, мука – колькі возьме цеста, каб ад рук адліпала, на палец таўшчыні. Начынка — мак або чарніцы, сухія яблыкі распарваюць. Зверху, як спячэцца, –салодкай вадой ці малаком, яйцом узбітым мажуць. Сухары пякуць ромбікамі (1л малака, сала або маргарын, мука, яйкі) Кісель з журавін, дадаюць крухмал. Квас хлебны або бярозавы. Кампот з грушы. Халадзец. Мяса. Пшоняная каша

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Музыка, танцы, прыпеўкі

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Традыцыя перадаецца вусным шляхам з пакалення ў пакаленне ў сям’і вясковай супольнасці (у гурце, ад мясцовых жыхароў вёскі прыезджым)

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

1) У Лобчы шмат прыезджых людзей з розных куткоў Беларусі, іншых вёсак Лунінецкага раёна. Яны б хутчэй прывыклі да абрада ваджэння Кусты, каб ён праводзіўся ў нядзелю, у выхадны дзень. Аднак па традыцыі яго спраўляюць у панядзелак, а гэта працоўны дзень. Многія, хто можа, імкнуцца на абед прыйсці дахаты і сустрэць Кусту, пачаставаць гурт. Аднак частка людзей бачыць абрад не кожны год. 2) Дзяцей навучыць спяванню куставых песень і іншым абрадам можна толькі пры іх удзеле і сумесных абыходах. Аднак няма спецыяльнай праграмы навучання дзяцей традыцыйнай культуры — гульням, танцам, вусным формам фальклору, спевам

Ключавыя словы

куст, Тройца, абыход двароў

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

-

Фотафіксацыя

Аўдыёфіксацыя

2010-Куста- Прывэлы мы Кустку з зэлэнэнького клёну-куставая песня-Лобча_Лунінецкі р-н.mp3:

2010-Куста- Прывэлы мы Кустку з зэлэнэнького клёну-куставая песня-Лобча_Лунінецкі р-н-converted.mp3

2010-Куста-Да нашая куста молодая-куставая песня-Лобча_Лунінецкі р-н.mp3:

2010-Куста-Да нашая куста молодая-куставая песня-Лобча_Лунінецкі р-н-converted.mp3

2010-Куста-Застольныя прыпеўкі на Тройцу-Лобча_Лунінецкі р-н.mp3:

2010-Куста-Застольныя прыпеўкі на Тройцу-Лобча_Лунінецкі р-н-converted.mp3

2010-Куста-На тыхім Дунаі-куставая песня маладой сям'і-Лобча_Лунінецкі р-н.mp3:

2010-Куста-На тыхім Дунаі-куставая песня маладой сям'і-Лобча_Лунінецкі р-н-converted.mp3

2010-Куста-Ой выйду я на лобэцкіе горы-як апранаюць Кусту-Лобча_Лунінецкі р-н.mp3:

2010-Куста-Ой выйду я на лобэцкіе горы-як апранаюць Кусту-Лобча_Лунінецкі р-н-converted.mp3

2010-Куста-Ой да по сылу-песня як вядуць Кусту па сялу-Лобча_Лунінецкі р-н.mp3:

2010-Куста-Ой да по сылу-песня як вядуць Кусту па сялу-Лобча_Лунінецкі р-н-converted.mp3

2010-Куста-Ой дзіўчына коло гаю ж ходыла-песня як вядуць Кусту па сялу-Лобча_Лунінецкі р-н.mp3:

2010-Куста-Ой дзіўчына коло гаю ж ходыла-песня як вядуць Кусту па сялу-Лобча_Лунінецкі р-н-converted.mp3

2010-Куста-Ой хто ж мого да мыленького судыць-куставая песня маладой сям'і-Лобча_Лунінецкі р-н.mp3:

2010-Куста-Ой хто ж мого да мыленького судыць-куставая песня маладой сям'і-Лобча_Лунінецкі р-н-converted.mp3

2010-Куста-Ой, кумэ-кумэ, добра горэлка-застольная песня на Тройцу-Лобча_Лунінецкі р-н.mp3:

2010-Куста-Ой, кумэ-кумэ, добра горэлка-застольная песня на Тройцу-Лобча_Лунінецкі р-н-converted.mp3

2010-Куста-Ой, ты, Тройца, прэсвятая Богородыца-куставая гаспадыні ў якой стары муж-Лобча_Лунінецкі р-н.mp3:

2010-Куста-Ой, ты, Тройца, прэсвятая Богородыца-куставая гаспадыні ў якой стары муж-Лобча_Лунінецкі р-н-converted.mp3

2010-Куста-Прілэтэлі гусі з Біленькое Русі-застольная песня на Тройцу-Лобча_Лунінецкі р-н.mp3:

2010-Куста-Прілэтэлі гусі з Біленькое Русі-застольная песня на Тройцу-Лобча_Лунінецкі р-н-converted.mp3

2013-06-23-Куста-інтэрв'ю з Антановіч Н. П. 1930 г.н.-Лобча_Лунінецкі р-н.mp3:

2013-06-23-Куста-інтэрв'ю з Антановіч Н. П. 1930 г.н.-Лобча_Лунінецкі р-н-converted.mp3

2013-06-23-Куста-інтэрв'ю з Ждановіч Н. П. 1928 г. н.-Лобча_Лунінецкі р-н.mp3:

2013-06-23-Куста-інтэрв'ю з Ждановіч Н. П. 1928 г. н.-Лобча_Лунінецкі р-н-converted.mp3

2013-06-23-Куста-інтэрв'ю з Калешкай Н. А. 1954 г. н.-Лобча_Лунінецкі р-н.mp3:

2013-06-23-Куста-інтэрв'ю з Калешкай Н. А. 1954 г. н.-Лобча_Лунінецкі р-н-converted.mp3

2013-06-23-Куста-інтэрв'ю з Савіч П. А. 1928 г. н. і Кавалец А. П. 1928 г. н.-Лобча_Лунінецкі р-н.mp3:

2013-06-23-Куста-інтэрв'ю з Савіч П. А. 1928 г. н. і Кавалец А. П. 1928 г. н.-Лобча_Лунінецкі р-н-converted.mp3

2013-06-23-Куста-інтэрв'ю з Цонік Л. К. 1930 г. н.-Лобча_Лунінецкі р-н.mp3:

2013-06-23-Куста-інтэрв'ю з Цонік Л. К. 1930 г. н.-Лобча_Лунінецкі р-н-converted.mp3

2013-06-23-Куста-інтэрв'ю з Юрко В. К. 1930 г. н.-Лобча_Лунінецкі р-н.mp3:

2013-06-23-Куста-інтэрв'ю з Юрко В. К. 1930 г. н.-Лобча_Лунінецкі р-н-converted.mp3

2013-06-23-Куста-інтэрв'ю_песні_Самандык М.Д_1937 г.н-Лобча_Лунінецкі р-н.mp3:

2013-06-23-Куста-інтэрв'ю_песні_Самандык М.Д_1937 г.н-Лобча_Лунінецкі р-н-converted.mp3