Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Побытавы танец «Полька Спораўская» вёскі Спорава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 13Б0000076
Дата ўключэння: 02/08/2016
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 22.01.2014 № 210. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 02.08.2016 № 607
Шыфр (у Інвентары): НКС-140813/01

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта. Адрас: вул. Кастрычніцкая, д. 29, 225210, г. Бяроза, Брэсцкая вобласць;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Побытавы танец «Полька Спораўская» вёскі Спорава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Полька, полька з камандамі

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Жыхары в. Спорава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці

Арэол распаўсюджвання:

Брэсцкая вобласць » Бярозаўскі раён » в. Спорава;  

Кароткае апісанне элемента:

Танчыць “Спораўскую польку” – гэта больш чым векавая традыцыя вёскі Спорава. З іншых пазаабрадавых танцаў гэты адносіцца да парна-гуртавых. Спораўская полька вылучаецца шматфігурным характарам, у якім каманды (аб’явы) робіць ідзін з танцуючых мужчын, ці нехта з музыкантаў, а каманды ідуць у вольным парадку і ў любой паслядоўнасці. Усяго можа быць ад 12 да адвольнай колькасці каманд, якія адлюстроўваюць розныя характэрныя элементы танца. Асаблівасць «спораўскай полькі» у тым, што ў час танца, ногі амаль што не адходзяць ад падлогі. Вядома, што раней людзі, пасля цяжкага працоўнага дня, збіраліся разам, каб адпачыць, пагутарыць і пагуляць польку. Усе рухі пар павольныя, стрыманыя, што не змаляе хараства танца. Адносіны тут паміж хлопцам і дзяўчынай адметныя сваёй сціпласцю, некай сарамлівасцю. Пры гэтым не страчваецца гульнёвы характар, бо кожная з пар хоча вылучыцца як самая здатная да танцаў. Раней спораўскую польку гулялі не толькі ў Спорава, але і ў блізкай ад яе в. Здзітава. З цягам часу полька ў Здзітаве страцілася. Зараз, пры дапамозе школы, праводзіцца мэтанакіраваная праца з мясцовымі дзецьмі, каб навучыць іх гуляць польку. На сённяшні дзень гэты танец з’яўляецца адметнай рысай усіх свят і ўрачыстых нагод, якія адбываюцца ў вёсцы. Валодаюць тэхнікай танца практычна ўсе вяскоўцы, у тым ліку моладзь. Актыўна захоўвае і перадае традыцыю мясцовы фальклорна-этнаграфічны ансамбль «Жураўка» пад кіраўніцтвам Чайчыц Валянціны Іванаўны, а таксама, з дапамогай таго ж кіраўніка, дзіцячы фальклорны гурт «Жаўручкі», які займаецца адраджэннем фальклорнай спадчыны Бярозаўскага раёна

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Выканальніцкія мастацтвы » Танцы

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Спораўская полька – каларытны і яркі танец, які адлюстроўвае не толькі асаблівую натуру жыхароў в. Спорава, але і самабытнае ўспрыманне жыцця. Уменне перадаць глыбінны сэнс праз рухі танца, ці засвоіць фігуры, вядомыя яшчэ продкам – карысна і цікава для самых розных катэгорый сучаснага грамадства. Па-першае, гэта патрэбна для станоўчага развіцця асобы і сям’і ў шырокім сэнсе. Полька мае вялікі спалучальны патэнцыял, для аб’яднання некалькіх пакаленняў у адзінай прасторы танца. Полька развівае каардынацыю, пачуццё рытму. Акрамя гэтага, падчас танца дзеці спасцігаюць павагу да традыцыйнага для сваіх продкаў віда выканальніцкага мастацтва. Па-другое, асаблівасці ўзору полькі цікавіць артыстаў харэаграфічнага жанру, даследчыкаў танцавальнага традыцыйнага мастацтва, асабліва тых, хто займаецца даследаваннем побытавага танца, як элемента традыцыйнай культуры, існуючага ў сучасных умовах. Для прафесіяналаў спораўская полька можа служыць майстар-класам народнага выканання харэаграфічнага жанру

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Побытавы танец “Спораўская полька” выконвае сацыялізуючую, крэатыўную, культурна-этнічную і пластычна-вобразную функцыі. Сацыялізуючая функцыя полькі — гэта далучэнне дзяцей і моладзі да агульначалавечага і этнічнага вопыту, да народнай культуры сваёй радзімы, да сродкаў выражэння ўнутраннага свету і выхавання, якія ўласцівыя для нацыянальнай культуры. Крэатыўная функцыя — гэта здольнасць развіць і рэалізаваць творчы патэнцыял асобы, яе вобразнае і абстрактнае мысленне. Добра вывучаныя рухі і разуменне сутнасці полькі актуалізуе ўсе органы пачуццяў чалавека, і гэта з’яўляецца асновай для стварэння ўсіх відаў, жанраў, тыпаў творчасці. Культурна-этнічная функцыя — гэта далучэнне чалавека праз танец да гістарычнага вопыту свайго народа, да яго этнічнай культуры. Пластычна-вобразная функцыя — гэта фарміраванне пластычнай культуры асобы, выхаванне здольнасці авалодваць шматзначнасцю і мастацка-вобразным багаццем харэаграфічнага малюнка

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Спораўскі сельскі Цэнтр культуры і вольнага часу (СЦКіВЧ), Спораўскі сельскі савет, аддзел культуры Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта, Бярозаўскі раённы метадычны цэнтр, Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр

Паходжанне элемента:

Запісана ад мясцовай жыхаркі Пашкевіч Алёны Паўлаўны, 1949 г. н.: «Польку» (з камандамі) ў в. Спорава танцавалі з даўніны. Яшчэ бацька Пашкевіч Алёны Паўлаўны, Лютыч Павел Васільевіч (1902 г. н.) танцаваў гэтую польку на вечарынах, разам з аднавяскоўцамі. Паміж мясцовымі жыхарамі яна так і называлася – «Полька». Са слоў мясцовай жыхаркі Пашкевіч Вольгі Ануфрыеўны (1937 г. н.) вядома, што на гулянках, вяселлях, «вячорках» гулялі польку: адзін мужчына аддаваў «каманды», а ўсе астатнія іх выконвалі. Пры гэтым часцей за ўсё прысутнічалі дзеці, якія назіралі за старэйшымі і вучыліся. Ніводныя танцы моладзі не абходзіліся без полькі. А калі ў 1972 г. быў створаны ансамбль «Жураўка», а ў 1992 г. была прысуджана яму званне «народны», польцы, якой надалі назву «Спораўская полька», пачалі навучаць ўсіх удзельнікаў ансамбля. Акампаніруюць танцорам: гармонь, бубен, а ў апошні час – і баян

Стан бытавання:

менш распаўсюджаны

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Спораўскую польку гуляюць на ўрачыстыя сямейныя дні і на святы, якія праходзяць у вёсцы, часта на прыродзе, у мясцовым ландшафце, які аднак асаблівай ролі не аказвае на структуру танца, але, безумоўна, многія яго элементы фарміраваліся ў цеснай сувязі з культурным і прыродным спалучэннем

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Заходнепалескія гаворкі беларускай мовы

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

Музычныя інструменты: гармонь, бубен, барабан.Касцюм: адметны спораўскі строй

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Элемент перадаецца ў сям’і, ад старэйшага пакалення малодшым. А таксама праз работу мясцовай школы, Спораўскага сельскага Цэнтра культуры і вольнага часу, праз сумесныя вечарыны моладзі і сталага пакалення

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

Асноўнымі пагрозамі з’яўляюцца:1. Пажылы ўзрост і стан здароўя асноўных носьбітаў; 2. Паступовая страта інтарэсу мясцовай моладзі да элемента;3. Недастатковая інфармаванасць насельніцтва;4. Паступовая ўрбанізацыя вясковага ладу жыцця;5. Недастатковая падтрымка з боку ўстаноў адукацыі і адміністрацыі раёна

Ключавыя словы

полька, в. Спорава, полька з камандамі

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Дакументы, звязаныя з элементам

Агульныя звесткі аб вёсцы.pdf

Агульныя звесткі аб вёсцы.pdf

Бег трушком_ноты.pdf

Бег трушком_ноты.pdf

Графічнае апісанне кампазіцыі танца.pdf

Графічнае апісанне кампазіцыі танца.pdf

Жураўка.pdf

Жураўка.pdf

Кардынацыйны савет 16 ліпеня 2013 года.pdf

Кардынацыйны савет 16 ліпеня 2013 года.pdf

Каштоўнасць_спораўскага_краю.pdf

Каштоўнасць_спораўскага_краю.pdf

Полька_ноты.pdf

Полька_ноты.pdf

Полька_ноты_Спорава.pdf

Полька_ноты_Спорава.pdf

Сайт.pdf

Сайт.pdf

Спораўскія жарты.pdf

Спораўскія жарты.pdf

У_Спораве_Куста_вадзілі.pdf

У_Спораве_Куста_вадзілі.pdf

Фальклорныя вандроўкі.pdf

Фальклорныя вандроўкі.pdf

Фотафіксацыя

Відэафіксацыя

Пабытовы танец_Спораўская полька.mpg

Аўдыёфіксацыя

1.Пашкевіч В.А.mp3:

1.Пашкевіч В.А-converted.mp3

2.Жуковіч Е.М..mp3:

2.Жуковіч Е.М.-converted.mp3

Пашпарт_запісу_Полька Спораўская.MP3:

Пашпарт_запісу_Полька Спораўская-converted.mp3

Полька_Спораўская.MP3:

Полька_Спораўская-converted.mp3