Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Абрад пераносу Міхайлаўскай свячы ў а/г Вяляцічы Барысаўскага раёна

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 63Б0000104
Дата ўключэння: 02/08/2016
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 15.042015 № 11-01-01/4, Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 02.08.2016 № 607
Шыфр (у Інвентары): НКС-140812/02

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

Дзяржаўная ўстанова культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Барысаўскага раёна”. Адрас: вул. Інтэрнацыянала, д. 47, 222120 г. Барысаў, Мінская вобласць;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Абрад пераносу Міхайлаўскай свячы ў а/г Вяляцічы Барысаўскага раёна

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Свяча, Міхайлаўская свяча

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Жыхары вуліцы Цэнтральнай аграгарадка Вяляцічы Вяляціцкага с/с Барысаўскага раёна Мінскай вобласці

Арэол распаўсюджвання:

Мінская вобласць » Барысаўскі раён » а/г Вяляцічы ;  

Кароткае апісанне элемента:

Абрад пераносу свячы адбываецца ў а/г Вяляцічы Барысаўскага раёна у дзень Святога Міхаіла 21 лістапада. Абрад складаецца з уласна пераносу, агульных маленняў і ўрачыстых застолляў у хаце, адкуль выпраўляюць і дзе прымаюць свячу. “Свячой”, “Міхайлаўскай свячой” завецца як сам абрад, так і комплекс рытуальных прадметаў, што складаеца са свечкі, абраза святога Міхаіла і ручніка, якім пакрыты абраз. У апошнія гады да абраднага комплексу дадаўся вялікі драўляны крыж. Свяча знаходзіцца ў хатах 7 жыхароў вуліцы Цэнтральнай вёскі Вяляцічы па чарзе, па адным годзе. У дзень святога Міхаіла свяча ўрачыста пераносіцца ў новую хату. Адпаведна ўспамінам жыхароў, абрад узнік у 1-ай палове ХХ ст., калі ў Вяляцічах прадстаўнікі савецкай улады разбурылі царкву. У навуковай літаратуры, аднак, выказваецца думка, што абрады пераносу свячы маюць старажытнае паходжанне і актуалізуюцца ў пэўнай супольнасці пад уплывам шэрагу гістарычных абставін. У Вяляцічах такімі абставінамі могуць лічыцца разбурэнне царквы і разбор абразоў з яе жыхарамі вёскі па хатах. Практыка перарывалася ў час Другой сусветнай вайны Свяча вызначаецца супольнасцю як каштоўнасць, дзень святога Міхаіла лічыцца ў вёсцы святам, у абрадзе ўдзельнічаюць сем’ямі, далучаюць дзяцей. Прыезжыя пераймаюць абрад ад суседзяў. Людзі, што не жывуць стала ў Вяляцічах, наведваюць родную вёску адмыслова каб паўдзельнічаць у абрадзе

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Традыцыйныя цырымоніі » Абрады

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Зацікаўлены назіральнік можа далучыцца да працэсіі, што здзяйсняе абрад пераносу свячы, на вуліцы. З дазволу супольнасці (у пэўны год – гаспадароў хат, што выпраўляюць і прымаюць свячу) можна далучыцца да святочных застолляў

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Свяча выконвае функцыю яднання вясковай супольнасці. Па словах Вайтовіч Валянціны Адамаўны 1938 г.н. з в. Вяляцічы, людзі, што прымаюць свячу, павінны дапамагаць адно аднаму, не сварыцца, зычыць адзін аднаму дабра. “На свячу” ў родную вёску з’язджаюцца людзі, што стала жывуць у іншых населеных пунктах. Функцыя трансляцыі традыцыйнай этыкі: прысутнасць свячы ў хаце дысцыплінуе насельнікаў, бо калі “Міхайла глядзіць”, кажуць у Вяляцічах, гаспадарам нельга сварыцца, піць шмат гарэлкі, дзеці становяцца больш паслухмянымі. Функцыя культурнай памяці: здзяйсняючы абрад, удзельнікі імкнуцца адпавядаць традыцыі, на святочны абед гатуюць традыцыйныя стравы, якія ў штодзённым побыце ўжо не ўжываюцца. Функцыя яднання пакаленняў: у абрадзе ўдзельнічаюць вяскоўцы і госці рознага ўзросту

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Барысаўскага райвыканкама, ДУК “Раённы цэнтр народнай творчасці” г. Барысаў, Вяляціцкі сельскі дом культуры Барысаўскага раёна, ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”

Паходжанне элемента:

Вёска Вяляцічы ў яе сучасным выглядзе сфармавалася ў 1920-х гг., калі ссялілі сялян з навакольных хутароў. Тады ж склалася 12 пасёлкаў, якія прыкладна адпавядаюць вуліцам. Да Другой сусветнай вайны на Вяляціцкіх могілках стаяла царква. З яе 12 абразоў раздалі па 12 пасёлках, на якія ўмоўна падзяляецца вёска. Царква была разбурана за савецкім часам. Жыхары кожнага пасёлка сталі пераносіць “свой” абраз з хаты ў хату. Падзел вёскі на пасёлкі захаваўся ў свядомасці жыхароў да сённяшняга дня. Міхайлаўская свяча пераносіцца на Восьмым пасёлку. Падчас вайны свячу не пераносілі. Пасля вайны з 12 свеч засталося толькі 2: Міхайлаўская і Юр’еўская. Па вайне дзед па імю Цімох перадаў свячу свайму суседу Міхайлу Понтаву, такім чынам аднавіўшы традыцыю. Пасьля вайны традыцыя не перарывалася. [Ніна Кузмінічна Коба 1931 г.н.] На дзясятым пасёлку застаўся абраз Юр’я. Юр’еўская свяча не пераносіцца з 1991 году. Святочнае дзеянне пачыналася ўвечары 20 лістапада. Гаспадыні, што выпраўлялі і прымалі свячу, і некалькі іх сябровак збіраліся ў хату, дзе абраз ночыў апошнім разам. Уручную рабілі 3 свечкі даўжынёй 30 – 40 см. Увечары ж складаўся спіс для заўтрашняга царкоўнага малебну “за здароўе”. Тыды ўпісвалася па 2 чалавекі ад кожнай хаты на пасёлку. Гаспадыні, што перадавалі і прымалі свячу, упісвалі свае сем’і цалкам. Спіс разам з адной са свечак раніцай 21 лістапада адносілі ў бліжэйшую царкву ў в. Зорычы. Другая свяча заставалася ў хаце, з якой выпраўлялі свячу, трэцюю падчас абеду 21 лістапада аддавалі гаспадыні, што прымала свячу. Удзень 21 лістапада ў хаце, з якой выпраўлялі свячу, ладзілася застолле для ўсёй сям’і і ўсіх гаспадароў, што мелі права прымаць свячу. Пасля вайны на вуліцы Цэнтральнай свячу прымалі каля 40 хат. П’яніцам і сем’ям, дзе шмат сварак, свячу не давалі. Госці дарылі абразу прадукты: яйкі, зерне, хлеб. Потым дары перадаваліся ў царкву (ці, па іншых звестках, выстаўляліся на стол). Калі не было царквы ў Вяляцічах, перадавалі ў Зорычы. Калі нехта даваў грошы, за іх маглі набыць для абраза ручнікі. Стол быў сціплым. Абавязковымі стравамі лічыліся куцця з малаком, юшка, крупеня, клёцкі і каша. У хаце, дзе прымалі свячу, гэтых абрадных страў не гатавалі. Вынасілі свячу з хаты ў такім парадку: наперадзе гаспадар з абразам святога Міхаіла, за ім – гаспадыня, якая на веку ад дзяжы, пакрытым ручніком, несла свечку ў маленькім кубле з жытам, бохан хлеба і бутэльку самагонкі. За імі ішлі ўсе госці. Сустракалі свячу новыя гаспадары ў сваім двары, прастору паміж ганкам і брамай засцілалі даматканым палатном, абавязкова нерэзанным (сцялілі цэлы сувой, які захоўваўся пасля вытыкання). Палатно, бывала, сцялілі спецыяльна, каб па ім пранеслі свячу. Такое палатно лічылася вельмі добрым, блаславёным. У новай хаце таксама ладзілі агульнае застолле. На працягу года міхайлаўскія свечкі запальвалі на Дзяды, бралі з сабой на могілкі. Недагаркі адносілі ў царкву на пераплаўку. Абраз святога Міхаіла стаяў цэлы год пад ручніком, калі ручнік здымалі, каб памыць, абавязкова вешалі іншы наўзамен (падрабязная гісторыя элемента у дадатку)

Стан бытавання:

пад пагрозай знішчэння

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Абрад пераносу свячы бытуе ў сельскім асяродку, у месцы свайго ўзнікнення. Супольнасць, што выконвае абрад, на дадзены момант складаецца не толькі з вясковых жыхароў, але і з людзей, што пераехалі ў горад, але вяртаюцца ў Вяляцічы адмыслова ў дзень правядзення абраду. Даўней у Вяляцічах людзі трымалі пчол, таму свечы сукалі з хатняга воску. Пазней, калі пчаляроў стала менш, сталі выкарыстоўваць куплёны воск, а з 2010 г. для абраду выкарыстоўваюць царкоўныя свечкі. Традыцыйна абрад здзяйсняўся самімі жыхарамі без удзелу праваслаўнага святара (у Вяляцічах не было царквы), запрашаць праваслаўнага святара для правядзення малебну падчас провадаў і сустрэчы свячы сталі ў канцы 1990-х гадоў, што звязана з аднаўленнем царквы ў Вяляцічах. Выкарыстанне царкоўных свечак у абрадзе можна патлумачыць як складанасцямі з набыццём воску, так і ўплывам на вясковую супольнасць праваслаўнага святара

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Жыхары Вяляцічаў размаўляюць на мясцовым дыялекце Цэнтральнабеларускай дыялектнай зоны. Царкоўная служба вядзецца па-руску і на царкоўнаславянскай мове

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

У Вяляцічах рытальны комплекс “свяча” складаецца з абраза святога Міхаіла (маляваны, захоўваецца за шклом разам са штучнымі кветкамі) і свечкі, якую на сённяшні дзень штогод купляюць у царкве.“Свяча”, што ўжо не перадаецца, – абраз святога Юр’я (друкаваны) і рэшткі свечкі, досыць вялікай у дыяметры, мабыць, суканай з хатняга воску.Абавязковымі на стале ў хаце, з якой перадавалі свячу, лічацца наступныя стравы:- куцця (вараць з пярлоўкі з малаком);- крупеня (пярлоўка з мясам, раней, калі не было мяса, то клалі сушаныя грыбы;- юшка (гатуюць з рыбы ці грыбоў, цыбулі, прыкалочваюць заваранай мукой);- клёцкі (крышаць у малако булку ці печыва, раней рабілі з кавалачкаў цеста, забеленых малаком);- каша з грэчкі (раней ячменная)

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Звычаі памінання продкаў: абрадавыя стравы, што гатуюць на дзень святога Міхаіла, лічацца ў в. Вяляцічы абавязковымі і на памінальным стале падчас Дзядоў, Радаўніцы, на 9, 40 дзён, год па нябожчыку.Малітвы: "Ойча наш" і ў вольнай форме са зваротам да Святога Міхаіла

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Элемент перадаецца ў сям’і: ад бацькоў дзецям, ад сям’і мужа – маладой жонцы. Некаторыя перанялі практыку ў сталым узросце ад суседзяў, пераехаўшы ў Вяляцічы

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

Ідзе старэнне насельніцтва. У абрадзе ўдзельнічаюць дзеці і ўнукі гаспадароў, але не ўсе яны стала жывуць у Вяляцічах, некаторыя прыязджаюць адмыслова на абрад. У Вяляцічах маладыя сем’і часам не хочуць прымаць свячу, раней бралі ўсе сем’і Цэнтральнага пасёлка, а зараз толькі 7. Малая інфармаванасць грамадства аб абрадзе, яго каштоўнасці як элеменце нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Ключавыя словы

абрад, свяча, святы Міхаіл

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Дакументы, звязаныя з элементам

Міхайлаўская свяча-публікацыі ў газетах 2008-2013.PDF

Міхайлаўская свяча-публікацыі ў газетах 2008-2013.PDF

Міхайлаўская свяча_Д. Зеленин_Древнерусская братчина.pdf

Міхайлаўская свяча_Д. Зеленин_Древнерусская братчина.pdf

Міхайлаўская свяча_М. Лисицин_Обряд сучения свечи.pdf

Міхайлаўская свяча_М. Лисицин_Обряд сучения свечи.pdf

Міхайлаўская свяча-Г.Лапацін-Ікона звалась свячой.pdf

Міхайлаўская свяча-Г.Лапацін-Ікона звалась свячой.pdf

Фотафіксацыя

Відэафіксацыя

2013-11-21 Мiхайлаўская свяча-Вяляцiчы Барысаўскага р-на.mp4

Аўдыёфіксацыя

2012-11-21_Міхайлаўская свяча_В.А. Вайтовіч_Вяляцічы.mp3:

2012-11-21_Міхайлаўская свяча_В.А. Вайтовіч_Вяляцічы-converted.mp3

2012-11-21_Міхайлаўская свяча_Л.С. Стальніковіч_Вяляцічы.mp3:

2012-11-21_Міхайлаўская свяча_Л.С. Стальніковіч_Вяляцічы-converted.mp3

2012-11-21_Міхайлаўская свяча_М.Е. Лукашэвіч_Вяляцічы.mp3:

2012-11-21_Міхайлаўская свяча_М.Е. Лукашэвіч_Вяляцічы-converted.mp3

2012-11-21_Міхайлаўская свяча_святар Аляксандр_Вяляцічы.mp3:

2012-11-21_Міхайлаўская свяча_святар Аляксандр_Вяляцічы-converted.mp3

2013-07-10_Міхайлаўская свяча_згода Н.К. Коба_Вяляцічы.mp3:

2013-07-10_Міхайлаўская свяча_згода Н.К. Коба_Вяляцічы-converted.mp3

2013-07-10_Міхайлаўская свяча_згода Н.Ф. Скарадзёнак, В.А. Вайтовіч, В.В. Стралец, Л.С. Стальніковіч_Вяляцічы.mp3:

2013-07-10_Міхайлаўская свяча_згода Н.Ф. Скарадзёнак, В.А. Вайтовіч, В.В. Стралец, Л.С. Стальніковіч_Вяляцічы-converted.mp3

2013-07-10_Міхайлаўская свяча_інтэрв'ю Н.К. Коба_Вяляцічы.mp3:

2013-07-10_Міхайлаўская свяча_інтэрв'ю Н.К. Коба_Вяляцічы-converted.mp3

2013-07-10_Міхайлаўская свяча_інтэрв'ю Н.Ф. Скарадзёнак, В.А. Вайтовіч, В.В. Стралец, Л.С. Стальніковіч_Вяляцічы.mp3:

2013-07-10_Міхайлаўская свяча_інтэрв'ю Н.Ф. Скарадзёнак, В.А. Вайтовіч, В.В. Стралец, Л.С. Стальніковіч_Вяляцічы-converted.mp3

2013-11-21 _Міхайлаўская свяча_ інтэрв'ю Н. К. Коба і В. А. Вайтовіч_Вяляцічы Копировать.mp3:

2013-11-21 _Міхайлаўская свяча_ інтэрв'ю Н. К. Коба і В. А. Вайтовіч_Вяляцічы Копировать-converted.mp3

2013-11-21 _Міхайлаўская свяча_ інтэрв'ю Н. К. Коба і В. А. Вайтовіч_Вяляцічы.mp3:

2013-11-21 _Міхайлаўская свяча_ інтэрв'ю Н. К. Коба і В. А. Вайтовіч_Вяляцічы-converted.mp3

2013-11-21 _Міхайлаўская свяча_ інтэрв'ю Н. К. Коба_Вяляцічы Копировать.mp3:

2013-11-21 _Міхайлаўская свяча_ інтэрв'ю Н. К. Коба_Вяляцічы Копировать-converted.mp3

2013-11-21 _Міхайлаўская свяча_ інтэрв'ю Н. К. Коба_Вяляцічы.mp3:

2013-11-21 _Міхайлаўская свяча_ інтэрв'ю Н. К. Коба_Вяляцічы-converted.mp3

2013-11-21 _Міхайлаўская свяча_ інтэрв'ю Р. С. Жукоўская_Вяляцічы Копировать.mp3:

2013-11-21 _Міхайлаўская свяча_ інтэрв'ю Р. С. Жукоўская_Вяляцічы Копировать-converted.mp3

2013-11-21 _Міхайлаўская свяча_ інтэрв'ю Р. С. Жукоўская_Вяляцічы.mp3:

2013-11-21 _Міхайлаўская свяча_ інтэрв'ю Р. С. Жукоўская_Вяляцічы-converted.mp3