Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых твораў аўтэнтычным фальклорным калектывам "Палескія напевы" в. Новае Палессе, Ударненскі с/с, Лельчыцкі р-н, Гомельская вобласць

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 33АК000057
Дата ўключэння: 19/08/2009
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Навукова-метадычнай рады ад 28.05.2009 № 155. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19.08.2009 № 1088
Шыфр (у Інвентары): НКС-131104/01

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці. Адрас: вул. Кірава, д. 49, 246022, г. Гомель;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых твораў аўтэнтычным фальклорным калектывам "Палескія напевы" в. Новае Палессе, Ударненскі с/с, Лельчыцкі р-н, Гомельская вобласць

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Народны фальклорны калектыў “Палескія напевы” Нова-Палескага сельскага клуба (в. Новае Палессе, Ударненскі с/с, Лельчыцкі р-н, Гомельская вобл.)

Арэол распаўсюджвання:

Гомельская вобласць » Лельчыцкі раён » в. Новае Палессе, Ударненскі с/с;  

Кароткае апісанне элемента:

Спакон вякоў Лельчыцкі раён славіцца сваімі талентамі, а в. Новае Палессе, якая да 1964 г. называлася Каросцін, – невычэрпная крыніца народнай творчасці, адметнага выканаўчага стылю, унікальнага песеннага рэпертуару. Каб падтрымаць гэты багаты пласт духоўнай народнай культуры ў 2000 г. быў створаны фальклорны калектыў “Палескія напевы”. Галоўная мэта калектыву – захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны сваёй вёскі. Народная песня прыйшла да ўдзельнікаў фальклорнага калектыву “Палескія напевы” з часоў глыбокай старажытнасці. Песенная творчасць в. Новае Палессе жыве, надзейна і беражліва захоўваецца народнай памяццю, перадаецца з пакалення ў пакаленне. У склад калектыву ўваходзяць адзінаццаць жанчын сярэдняга і сталага ўзросту, якія валодаюць самабытным палескім спеўным стылем з яго своеасаблівым тэмбравым каларытам і характэрным артыкуляваннем. У гэтых якасцях спеву раскрываецца мясцовая дыялектная спецыфіка, непаўторнасць моўных гаворак Лельчыцкага рэгіёна. Гэта носьбіты мясцовых традыцый, якія з’яўляюцца ініцыятарамі адраджэння народных свят і абрадаў, прыцягваюць да гэтай справы іншых жыхароў вёскі, перадаюць свае веды і ўменні малодшаму пакаленню. Песенная культура Гомельскага Палесся выяўляецца ў перавазе і асаблівым развіцці асобных песенных жанраў і жанрава-тэматычных груп, у лакальным асэнсаванні агульнабеларускіх песенных жанраў. Яны ж праяўляюць сябе у характары мелодый песень, якія бытуюць у розных кутках рэгіёна, асаблівасцях інтаніравання, у традыцыях гуртавога і адзіночнага спявання, народнай тэрміналогіі. Цэласная карціна народнапесеннай культуры Гомельскага Палесся раскрываецца ў сукупнасці больш дробных лакальных культур, сярод якіх вылучаецца традыцыя Тураўшчыны, у прыватнасці, той яе часткі, якая месціцца ў басейне рэк Сцвігі і Убарці, і ў якую уваходзіць Лельчыцкі раён, прадстаўлены ў гэтым зборы песеннай творчасцю в. Новае Палессе

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Выканальніцкія мастацтвы » Спевы

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Паходжанне элемента:

Песенная культура Гомельскага Палесся мае глыбокія (узыходзячыя яшчэ да часоў княства Тураўскага) агульнаславянскія карані і разам з тым мае яскрава выражаныя рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці. Яны выяўляюцца ў перавазе і асаблівым развіцці асобных песенных жанраў і жанрава-тэматычных груп, у лакальным асэнсаванні агульнабеларускіх песенных жанраў. Яны ж праяўляюць сябе у характары мелодый песень, якія бытуюць у розных кутках рэгіёна, асаблівасцях інтаніравання, у традыцыях гуртавога і адзіночнага спявання, народнай тэрміналогіі. Цэласная карціна народнапесеннай культуры Гомельскага Палесся раскрываецца ў сукупнасці больш дробных лакальных культур, сярод якіх вылучаецца традыцыя Тураўшчыны, у прыватнасці, той яе часткі, якая месціца ў басейне рэк Сцвігі і Убарці, і ў якую уваходзіць Лельчыцкі раён, прадстаўлены ў гэтым зборы песеннай творчасцю вёскі Новае Палессе. Спакон вякоў Лельчыцкі раён славіцца сваімі талентамі, а вёска Новае Палессе, якая да 1964 г. называлася Каросцін, – як невычэрпная крыніца народнай творчасці, адметным выканаўчым стылем, унікальным песенным рэпертуарам. Каб падтрымаць гэты багаты пласт духоўнай народнай культуры ў 2000 г. быў створаны фальклорны калектыў “Палескія напевы”

Стан бытавання:

пад пагрозай знішчэння

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Моўныя гаворкі Лельчыцкага рэгіёна

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

Ключавыя словы

песні, спевы, фальклор

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Дакументы, звязаныя з элементам

артыкул_Гэты_дзіўны_свет.pdf

артыкул_Гэты_дзіўны_свет.pdf

артыкул_Дзякуй...pdf

артыкул_Дзякуй...pdf

артыкул_Дзіўны_спеў.pdf

артыкул_Дзіўны_спеў.pdf

артыкул_З_песняй.pdf

артыкул_З_песняй.pdf

артыкул_З_рога_ўсяго_многа.pdf

артыкул_З_рога_ўсяго_многа.pdf

артыкул_На_нашай_зямлі.pdf

артыкул_На_нашай_зямлі.pdf

песні_в_Новае_Палессе_ноты_тэксты.pdf

песні_в_Новае_Палессе_ноты_тэксты.pdf

Фотафіксацыя

Аўдыёфіксацыя

01-Ой в леску-3.mp3:

01-Ой в леску-3-converted.mp3

02-Коло мліна каліна-1.mp3:

02-Коло мліна каліна-1-converted.mp3

03-Посею я конопелюшку.mp3:

03-Посею я конопелюшку-converted.mp3

04-Ой бувало.mp3:

04-Ой бувало-converted.mp3

05- Вы гуляйце, дзеўк.mp3:

05- Вы гуляйце, дзеўк-converted.mp3

06-Із суботонькі-1.mp3:

06-Із суботонькі-1-converted.mp3

07-Ты сівая зезюленька.mp3:

07-Ты сівая зезюленька-converted.mp3

08-А я в бору.mp3:

08-А я в бору-converted.mp3

09-Таточко мой родненькій.mp3:

09-Таточко мой родненькій-converted.mp3

09-Таточко мой родненькій.wav.mp3:

09-Таточко мой родненькій.wav-converted.mp3

10-Ой там за тыном.mp3:

10-Ой там за тыном-converted.mp3

11-Сонцэ мое ясненьке.mp3:

11-Сонцэ мое ясненьке-converted.mp3

12-Нешчо в поле да курыць.mp3:

12-Нешчо в поле да курыць-converted.mp3

13-Ой рыкнула коровонька.mp3:

13-Ой рыкнула коровонька-converted.mp3

14-Бандаревна.mp3:

14-Бандаревна-converted.mp3

15-Волы мое половые.mp3:

15-Волы мое половые-converted.mp3