Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Закладная тэхніка ткацтва чырвона-белых ручнікоў (в. Семежава, Капыльскі р-н, Мінская вобл.)

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 63АК000055
Дата ўключэння: 16/03/2012
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Навукова-метадычнай рады ад 26.11.2011 г. № 186, Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16.03.2012 г. № 236
Шыфр (у Інвентары): НКС-131015/01

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

Аддзел культуры Капыльскага раёна. Адрас: пл. Леніна, 6, 223927, г. Капыль, Мінская вобл.;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Закладная тэхніка ткацтва чырвона-белых ручнікоў (в. Семежава, Капыльскі р-н, Мінская вобл.)

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

У старажытнасці называлася "старасвецкае тканне", "старасвецкае натыканне", па-мясцоваму "ў матрушы"

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Жыхары в. Семежава Семежаўскага с/с і блізкіх да яе в. Лешня Блеўчыцкага с/с, в. Гулевічы Бучацінскага с/с Капыльскага р-на, в. Макраны Нагорнаўскага с/с Клецкага р-на

Арэол распаўсюджвання:

Мінская вобласць » Капыльскі раён » в. Семежава, Семежаўскі с/с;   Мінская вобласць » Капыльскі раён » в. Лешня;   Мінская вобласць » Капыльскі раён » в. Гулевічы;   Мінская вобласць » Клецкі раён » в. Макраны;  

Кароткае апісанне элемента:

Закладное ткацтва – тэхналогія вырабу тканых узораў, для выканання якіх ужывалася ўточная нітка, якая закладвалася ўручную, а не чаўнаком, як у іншых тэхніках ткацтва. Закладныя тканіны (заклады) ткалі ў 2 ці 4 ніты. Пры гэтым атрымлівалася тканіна рыпсавага (радзей палатнянага) перапляцення, часам з характэрнымі зазорамі на вертыкальных абрысах малюнка: ніткі ўтку рознага колеру не злучаюцца паміж сабой, а заварочваюцца на суседніх ніцях асновы. Асаблівасць тэхнікі выкання вызначала прастату арнаменту са ступеньчатым контурам – шурпы (ромбы), квадраты, прамавугольнікі, трохвугольнікі, крыжы і інш. Гэта тэхніка з'яўляецца адной з найбольш старажытных тэхнік беларускага народнага ткацтва. Распаўсюджаная раней у многіх рэгіёнах Беларусі, сёння сустракаецца як выразны лакальны варыянт у в. Семежава Капыльскага раёна

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Традыцыйныя рамёствы » Ткацтва

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Трэба канстатаваць, што ў жывой практыцы закладное ткацтва ў в. Семежава перастала існаваць ў 1980-я гг. Знікла эканамічная неабходнасць. Развіццё лёгкай прамысловасці, уніфікацыя і мода зрабілі сваю справу. І зараз тканыя рэчы, асабліва ручнікі, ужываюцца ў вясковай абраднасці і рытуалах (на вяселлі, хрэсьбінах, падчас каляндарных свят). Па-ранейшаму яны ўпрыгожваюць інтэр'еры хат семяжаўцаў, і не толькі ў людзей сталага веку. Ручнікі-набожнікі спакон веку абрамляюць хатнія іконы.У мясцовым Цэнтры ткацтва тэхналогія закладнога ткацтва перадаецца ад носьбітаў мясцовай моладзі. Вучні мясцовай школы з задавальненнем пераймаюць майстэрства ткачых. Безумоўна, для сучасных спажыўцоў тканыя вырабы ўяўляюць хутчэй сувенірную прадукцыю, якая можа шырока разыходзіцца падчас разнастайных фестываляў і свят. Вырабы непаўторныя, арыгінальныя, зараз не ткуцца на Беларусі. Думаецца, па гэтай прычыне, яны могуць карыстацца попытам у турыстаў.Але для таго, каб гэта тэхналогія працягвала развівацца, неабходна вярнуць семежаўскім вырабам утылітарную функцыю, увесці іх у сучасны побыт. Мода на рэчы рукатворныя не праходзіць, але яны павінны задавальняць патрэбы сучаснага спажыўца. Так, узорамі закладнога ткацтва можна ўпрыгожваць нацыянальныя касцюмы для мастацкай самадзейнасці, летнія жаночыя сумкі, падолы спадніц і сукенак, рукавы пры выпуску льнянога адзення і інш. Неабходна наладзіць выраб гэтай прадукцыі не толькі ў Цэнтры ткацтва Капыльскага раёна (хаця яно можа стаць брэндам менавіта гэтага рэгіёна), а паспрабаваць ажыццявіць сучасныя вырабы з закладнога ткацтва на прамысловым узроўні

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Сёння, як і раней, тканыя рэчы, асабліва ручнікі, ужываюцца ў вясковай абраднасці і рытуалах (на вяселлі, на хрэсьбінах, падчас каляндарных свят). Па-ранейшаму яны ўпрыгожваюць інтэр'еры хат семяжаўцаў і не толькі ў людзей сталага веку. Ручнікі-набожнікі спакон веку і зараз абрамляюць хатнія іконы

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Аддзел культуры Капыльскага райвыканкама, Капыльскі раённы Цэнтр ткацтва

Паходжанне элемента:

Даследчыкі лічаць, што закладное ткацтва з'яўляецца адной з найбольш старажытных тэхнік народнага ткацтва на Беларусі. Яно было найбольш пашырана ў Гомельскай, Віцебскай, Мінскай абласцях. Капыльшчына мае свой непаўторны лакальны варыянт вытыкання ручнікоў, фарміраванне якога адбывалася пад ўплывам спецыфічных для раёна фактараў. Пачынаючы з ХVI ст. адбываўся працэс актыўнага ўзаемадачынення народнага ўзорыстага ткацтва з іншымі формамі развіцця гэтага рамяства – вотчыннымі мануфактурамі, памешчыцкімі ткацкімі майстэрнямі, местачковым рамесным і саматужнымі мастацкімі промысламі. На Капыльшчыне ў вотчынных землеўладаннях князёў Радзівілаў ткацкія майстэрні працавалі ўжо ў ХVI – ХVII стст. Адным з буйных цэнтраў ткацтва была вёска Семежава. Як паселішча яна ўзнікла дзесьці паміж 1455–1500 гг. А да ХІХ ст. яна стала вядома як буйны цэнтр народнага мастацкага ткацтва. Вырабы мясцовых ткачых – ручнікі, абрусы, дываны, дарожкі, посцілкі, адзенне – увабралі лепшыя рысы традыцыйнага народнага ткацтва Капыльшчыны. Бялёвыя, з важкімі чырвонымі канцамі, семежаўскія ручнікі захавалі ў сваім мастацкім вобразе рысы архаічнасці. Яны захапляюць сваёй незвычайнай святочнасцю. Магчыма, бытаванне закладной тэхнікі ткацтва звязана з былой вытворчасцю на мясцовых мануфактурах шпалер і дываноў у габеленавай тэхніцы, бо абедзве тэхнікі падобныя паміж сабой. Прататыпамі ўзораў капыльскіх ручнікоў былі дэкаратыўныя пераборныя ручнікі Кралявецкай мануфактуры ў Чарнігаўскай губерні (цяпер Сумская вобласць на Украіне), якая ўзнікла ў канцы ХVII ст. Этнакультурным кантактам жыхароў Капыльшчыны з украінскай культурай спрыяў зручны водны шлях зносін з Кіевам. Ручнікі з Краляўца прывозілі на Капыльшчыну мясцовыя гандляры-семяжоўцы, што вазілі свой тавар у Кіеў па рэках Морач–Случ–Прыпяць–Днепр, а таксама паломнікі ў Кіева-Пячэрскую лаўру. Невыпадкова ў вёсцы кралявецкія ручнікі называюць "кіеўскімі". Як відаць, папулярныя кралявецкія ручнікі служылі для ткачых узорам, аднак дакладна яны ніколі не капіяваліся, тым больш, што выконваліся ў іншай тэхніцы, якая патрабавала перапрацоўкі ўзораў. Такім чынам, не адмаўляючы ўплыву кралявецкага ткацтва, можна лічыць гэтыя ручнікі характэрнымі ўзорамі традыцыйнага народнага ткацтва Капыльшчыны. Яшчэ і сёння ў хатніх калекцыях жыхароў можна ўбачыць "кіеўскія" ручнікі. Тып семежаўскіх ручнікоў развіваўся на працягу XIX – першай паловы XX ст. Усе арнаменты ў мясцовых ткачых распазнавальныя, кожны мае адпаведную па форме і змесце ўласную назву. Капыльскія закладныя ручнікі ўпрыгожвалі пакупнымі ці вязанымі кручком карункамі. Яны чырвона-белыя, маюць фестончатую форму, што добра спалучаецца з тканым узорам. Але нярэдка ручнікі ўвогуле не маюць дадатковых аздоб і завершаны толькі невялічкімі махрамі з нітак асновы. У асноўным яны мелі абрадавае прызначэнне

Стан бытавання:

развіццё ці распаўсюджванне

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

Да матэрыяльных элементаў, якія звязаны з ткацтвам, адносяцца: сноўніца, на якой навіваюць аснову, гарызантальны ткацкі станок, льняныя ці баваўняныя ніткі для асновы, чырвоныя ніткі для ўтоку

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Сёння ўжо адсутнічае прамая перадача традыцыі ткацтва аб маці ці бабулі да дачкі, але гэту задачу вырашае Цэнтр ткацтва.2007 г. прайшоў для Капыльскага раёна пад знакам "Года ткацтва". У канцы года, якзаключнае мерапрыемства, адбыўся раённы фестываль "Шляхамі традыцый ткацтва". На працягу года ва ўсіх установах культуры праводзіліся масавыя мерапрыемствы: ладзіліся тэматычныя і персанальныя выставы ткацтва, сабрана многа фальклорнага і этнаграфічнага матэрыялу, прайшлі сустрэчы моладзі з майстрамі ткацтва, майстар-класы, вечары ўшанавання ткачых. Работнікамі культуры раёна праведзена анкетаванне, на падставе якога Цэнтрам ткацтва падрыхтавана і выдадзена даследаванне "Традыцыйнае ткацтва Капыльшчыны". Па сутнасці, амаль кожны культработнік раёна ўносіць свой уклад у адраджэнне і прапаганду традыцыйнага ткацтва праз арганізацыю выстаў, правядзенне розных масавых мерапрыемстваў і інш.Зараз у Семежава працуе школа ткачоў, дзе праводзяцца заняткі пад кіраўніцтвам майстра-метадыста і перадаецца вопыт і навыкі маладому пакаленню. У школе займаюцца вучнімясцовай школы

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

Адсутнасць прамой трансляцыі традыцыі ў сям'і, што вымагае правядзенне пошукаў людзей для падрыхтоўкі носьбітаў традыцыі, такіх як В.М. Кіеня. Неабходна больш шырока распаўсюдзіць веды і навыкі, у будучым стварыць Асацыяцыю майстроў, якія валодаюць тэхнікай закладнога ткацтва

Ключавыя словы

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Дакументы, звязаныя з элементам

Закладная_тэхніка_ткацтва_чырвона-белых_ручнікоў–в._Семежава_Капыльскі_р-н_Мінская_вобл.–Буклет_Млечны_шлях_ад_рук_бабулі_Даведнік.pdf

Закладная_тэхніка_ткацтва_чырвона-белых_ручнікоў–в._Семежава_Капыльскі_р-н_Мінская_вобл.–Буклет_Млечны_шлях_ад_рук_бабулі_Даведнік.pdf

Закладная_тэхніка_ткацтва_чырвона-белых_ручнікоў–в._Семежава_Капыльскі_р-н_Мінская_вобл.–Буклет_Непаўторныя_тканіны_Капыльшчыны.pdf

Закладная_тэхніка_ткацтва_чырвона-белых_ручнікоў–в._Семежава_Капыльскі_р-н_Мінская_вобл.–Буклет_Непаўторныя_тканіны_Капыльшчыны.pdf

Закладная_тэхніка_ткацтва_чырвона-белых_ручнікоў–в._Семежава_Капыльскі_р-н_Мінская_вобл.–Буклет_Школа_ткачоў.pdf

Закладная_тэхніка_ткацтва_чырвона-белых_ручнікоў–в._Семежава_Капыльскі_р-н_Мінская_вобл.–Буклет_Школа_ткачоў.pdf

Закладная_тэхніка_ткацтва_чырвона-белых_ручнікоў–в._Семежава_Капыльскі_р-н_Мінская_вобл.–Капыльскія_закладныя_ручнікі.pdf

Закладная_тэхніка_ткацтва_чырвона-белых_ручнікоў–в._Семежава_Капыльскі_р-н_Мінская_вобл.–Капыльскія_закладныя_ручнікі.pdf

Закладная_тэхніка_ткацтва_чырвона-белых_ручнікоў–в._Семежава_Капыльскі_р-н_Мінская_вобл.–Культура-2010-38.pdf

Закладная_тэхніка_ткацтва_чырвона-белых_ручнікоў–в._Семежава_Капыльскі_р-н_Мінская_вобл.–Культура-2010-38.pdf

Закладная_тэхніка_ткацтва_чырвона-белых_ручнікоў–в._Семежава_Капыльскі_р-н_Мінская_вобл.–Мапа.pdf

Закладная_тэхніка_ткацтва_чырвона-белых_ручнікоў–в._Семежава_Капыльскі_р-н_Мінская_вобл.–Мапа.pdf

Закладная_тэхніка_ткацтва_чырвона-белых_ручнікоў–в._Семежава_Капыльскі_р-н_Мінская_вобл.–Мінская_праўда-9_красавіка_2011.pdf

Закладная_тэхніка_ткацтва_чырвона-белых_ручнікоў–в._Семежава_Капыльскі_р-н_Мінская_вобл.–Мінская_праўда-9_красавіка_2011.pdf

Закладная_тэхніка_ткацтва_чырвона-белых_ручнікоў–в._Семежава_Капыльскі_р-н_Мінская_вобл.–Слава_працы-13_красавіка_2011.pdf

Закладная_тэхніка_ткацтва_чырвона-белых_ручнікоў–в._Семежава_Капыльскі_р-н_Мінская_вобл.–Слава_працы-13_красавіка_2011.pdf

Закладная_тэхніка_ткацтва_чырвона-белых_ручнікоў–в._Семежава_Капыльскі_р-н_Мінская_вобл.–Слава_працы-19_чэрвеня_2010.pdf

Закладная_тэхніка_ткацтва_чырвона-белых_ручнікоў–в._Семежава_Капыльскі_р-н_Мінская_вобл.–Слава_працы-19_чэрвеня_2010.pdf

Закладная_тэхніка_ткацтва_чырвона-белых_ручнікоў–в._Семежава_Капыльскі_р-н_Мінская_вобл.–Слава_працы-26_сакавіка_2011.pdf

Закладная_тэхніка_ткацтва_чырвона-белых_ручнікоў–в._Семежава_Капыльскі_р-н_Мінская_вобл.–Слава_працы-26_сакавіка_2011.pdf

Закладная_тэхніка_ткацтва_чырвона-белых_ручнікоў–в._Семежава_Капыльскі_р-н_Мінская_вобл.–Слава_працы-27_лістапада_2010.pdf

Закладная_тэхніка_ткацтва_чырвона-белых_ручнікоў–в._Семежава_Капыльскі_р-н_Мінская_вобл.–Слава_працы-27_лістапада_2010.pdf

Фотафіксацыя