Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Калядны абрад "Цягнуць Каляду на дуба" Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 53АК000069
Дата ўключэння: 16/03/2012
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Навукова-метадычнай рады ад 26.11.2011 № 186, Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16.03.2012 № 236
Шыфр (у Інвентары): НКС-131008/01

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”. Адрас: вул. Гікалы, д. 4, г. Мінск;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Калядны абрад "Цягнуць Каляду на дуба" Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Жыхары в. Новіны, Паплаўскі с/с, Бярэзінскі р-н, Мінская вобл. Жыхары в. Любушаны, Мачаскі с/с, Бярэзінскі р-н, Мінская вобл. Жыхары в. Чыжаха, Якшыцкі с/с, Бярэзінскі р-н, Мінская вобл.

Арэол распаўсюджвання:

Мінская вобласць » Бярэзінскі раён » в. Новіны;   Мінская вобласць » Бярэзінскі раён » в. Любушаны;   Мінская вобласць » Бярэзінскі раён » в. Чыжаха;  

Кароткае апісанне элемента:

Абрад "Цягнуць Каляду на дуба" з'яўляецца складовай часткай калядных святкаванняў зімовага цыкла традыцыйнага беларускага сялянскага календара паганскага паходжання; уключаны ў гадавы круг аграрнага календара і ўвасабляе традыцыю провадаў Каляд. Традыцыйны абрад провадаў Каляд 21 студзеня заключаецца ў тым, што самаарганізаваныя ўдзельнікі груп, якія калядавалі падчас свята, цягнуць на дуб саламянае пудзіла Каляды, якое сімвалізуе жаночы пачатак, – каб сядзела высока і садзейнічала багатаму ўраджаю ў новым сельскагаспадарчым годзе, кола або барану – каб буслы вяліся, а таксама абрадавую кашу-куццю – ахвяра душам продкаў; пасля чаго адбываецца традыцыйнае сумеснае частаванне-пагулянка ў складчыну ўдзельнікаў абраду з танцамі, песнямі, гульнямі, музыкай. Абрад "Цягнуць Каляду на дуба" з’яўляецца актуальнай культурнай з’явай, перадаецца ад пакалення да пакаленне і прызнаецца супольнасцю сваёй нематэрыяльнай каштоўнасцю. Нягледзячы на тое, што абрад быў адноўлены ў 1998 г., ён трывала захоўваецца ў памяці мясцовых жыхароў, удзельнікамі і носьбітамі традыцыі святкавання абраду з’яўляецца не адно пакаленне вяскоўцаў

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Традыцыйныя цырымоніі » Абрады

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Абрад "Цягнуць Каляду на дуба" з'яўляецца адзіным на Беларусі абрадам, прысвечаным заканчэнню каляднага цыкла. Ён спыняе спрэчкі наконт таго, ці існаваў персаніфікаваны міфалагічны вобраз Каляды. Усе атрыбуты абраду разам з лялькай-Калядой і дзеянні з імі маюць глыбокі сімвалічны сэнс. Гэты абрад дадае шмат істотнага ў нашых ведах пра светапогляд продкаў. Іх мысленне і выяўленне свайго бачання свету мовай сімвалаў проста фантастычнае для сучаснікаў. Тэкст асноўнай абрадавай песні тлумачыць, для чаго цягнуць Каляду на дуба – для добрага ўраджаю ў новым сельскагаспадарчым годзе. Клопат пра будучы ўраджай, здароўе і шчасце ўсіх жыхароў вёскі, які ўвасабляе Каляда, які аб'ядноўвае жыхароў. Абрад і яго глыбокая сутнасць цікавыя ўсім, хто хоча ведаць свае карані. Архаіка абраду і яго сувязь з усім калядным комплексам, увогуле ўсім сельскагаспадарчым годам дае падставы адрадзіць паўсюдна ў Беларусі такія важныя абрады, як Зажынкі і Дажынкі, беражліва захоўваць першы і апошні сноп, якія ў беларускай міфалогіі ўвасаблялі продкаў-мужчын (першы зажыначны сноп) і жанчын (апошні дажыначны сноп). У абрадзе провадаў Каляд шмат інфармацыі пра мінулае і яшчэ шмат загадкавага – гэта прываблівае маладых і дапытлівых, тых, хто мае глыбокія веды, і хто іх не мае. Традыцыйныя гульні і танцы, песні, навагодні карнавал і гэты абрад даюць вяскоўцам розных узростаў прастор для творчасці, асэнсаванне сваёй сувязі з прыродай, з продкамі

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Адраджэнне традыцыі святкавання абраду "Цягнуць Каляду на дуба" ў шэрагу лакальных супольнасцяў Бярэзінскага раёна, уключаных у працэс бытавання абраду, выконвае шэраг функцый. Перад усім, пры згасанні сакральнага складніку калядавання і надання яму шэрага фармальных карнавальных рысаў, гэта функцыі, звязаныя з самаідэнтыфікацыяй членаў супольнасці, што закладае асновы далейшага культурнага развіцця рэгіёна і захавання і перадачы лакальнай этнакультурнай традыцыі. Факт таго, што абрад адноўлены, выклікае гонар у жыхароў вёскі і тых, хто выехаў адсюль і даўно жыве ў горадзе, але не парывае сувязі з роднымі мясцінамі. Людзі знаходзяць звесткі пра абрад у інтэрнэце і ў сродках масавай інфармацыі або даведваюцца ад сваякоў, стараюцца прыехаць і паўдзельнічаць у абрадзе. Такім чынам, узнікаюць ўзаемакарысныя сувязі сучаснай вёскі з горадам праз традыцыйныя абрады і святы

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Аддзел культуры Бярэзінскага райвыканкама

Паходжанне элемента:

На дадзены момант гісторыя ўзнікнення абраду "Цягнуць Каляду на дуба" на вядома. Першым на яго звярнуў увагу выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Пётр Адамавіч Гуд, які пабываў у 1984 г. у Бярэзінскім раёне па запрашэнню тагачаснага кіраўніка фальклорнага ансамбля "Лявоніха" Генадзя Яфрэмава. П.А. Гуд напісаў артыкул пра гэты абрад у энцыклапедыю "Беларускі фальклор". Самыя старэйшыя з вядомых носьбітаў традыцыі ўдзельнікі абраду – людзі, якія нарадзіліся ў пачатку XX ст. У в. Глухі Ток П.А. Гуд запісаў інфармацыю ад Алены Курабцовай 1905 г.н. Журналістка Рэгіна Гамзовіч з 1993 г. запісвала інтэрв'ю інфармантаў: у в. Неганічы – Шашко Алену Іванаўну 1898 г.н., у в. Поплаў – Трапянок Варвару Мікітаўну 1913 г.н., Самец Марыю Уладзіміраўну 1913 г.н. з в. Капланцы, якая жыла ў Засвяціцы, іншых старэйшых носьбітаў. Ніна Дзмітрыеўна Клімовіч – Смаляк Вольгу Цімафееўну 1917 г.н. з в. Неганічы, якая жыла ў в. Падвалошка, Федарэнчык Галіну Кандратаўну, 1916 г.н. з в. Новіны, Казачонак Мар'ю Тарасаўну, 1911 г.н. з в. Пуцькава, Кузняцову Лідзію Аляксееўну, 1918 г.н. з в. Марціянаўка (жыве яшчэ – па стане на 2011 г.), і іншых. Сама Ніна Дзмітрыеўна Клімовіч памятае з дзяцінства, што на дуба цягнулі барану ў яе роднай вёсцы Пуцькава Бярэзінскага раёна. Цягнулі вечарам, а потым была складчына, на якой дзеці не прысутнічалі, гулялі толькі дарослыя. З 1998 г. 21 студзеня абрад праводзіцца і вывучаецца культработнікамі на ўсёй тэрыторыі Бярэзінскага раёна ад інфармантаў старэйшага пакалення. Аддзел культуры праводзіў святы-семінары ў вёсках Чыжаха і Новіны, пасля чаго ў в. Любушаны ў 2011 г. абрад поўнасцю быў адноўлены з памяці старэйшых жанчын і пры іх удзеле (зафіксаваў фотакарэспандэнт газеты "Звязда" Анатоль Кляшчук у нумары за 22 студзепя 2011 г.). Для ўсяго раёна абрад і яго адраджэнне выконвае кансалідуючую ролю, бо ў памяці старэйшых жыхароў яшчэ існуе. Ён садзейнічае таму, каб успаміналі і праводзілі калядны і іншыя абрады, захоўвалі народныя традыцыі, рамёствы

Стан бытавання:

развіццё ці распаўсюджванне

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

З 1998 г. з моманту адраджэння пра абрад "Цягнуць Каляду на дуба" ўспомнілі не толькі ў іншых вёсках Бярэзінскага раёна, але і ў суседніх раёнах, дзе ён некалі існаваў. Дзякуючы намаганням аддзела культуры адраджаюцца народныя рамёствы і святы народнага календара. Тут ёсць магчымасць развіваць народныя рамёствы з выкарыстаннем прыродных матэрыялаў. У агульнай плыні народныя каляндарныя абрады (апрача таго, у раёне ёсць традыцыя валачобніцтва на Вялікдзень, перанос свячы, траецкія абрады і цікавыя звычаі на іншыя святы, кірмашы, якія варта адраджаць і развіваць) будуць садзейнічаць уцягнутасці насельніцтва ў заняткі традыцыйнымі рамёствамі і промысламі, захаванню звычаяў продкаў. Сцэнічныя формы, якія пануюць на дадзены момант (2012 г.) у раёне, дапоўняцца самаарганізацыяй насельніцтва вёсак, а разам з гэтым адроджаная рэгіянальная традыцыйная культура пасадзейнічае развіццю творчых здольнасцяў людзей. У гэтым дапамогуць мясцовыя культработнікі і краязнаўцы, інтэлігенцыя, а таксама былыя жыхары раёна, якія захоўваюць бацькоўскія сядзібы як дачныя, а з узростам застаюцца жыць на радзіме

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Гаворка полацка-мінскага тыпу паўночна-ўсходняга дыялекту асноўнага тыпу. Уплыў гаворкі віцебска-магілёўскага тыпу паўночна-ўсходняга дыялекту асноўнага тыпу

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

Мясцовы настаўнік і краязнаўца Анатоль Сініла садзейнічае захаванню і вывучэнню мясцовага народнага строю, пераважна жаночага: ён стварыў калекцыю народных строяў з Бярэзінскага раёна ў Музеі старажытнабеларускай культуры, якую апісала мастацтвазнаўца Марыя Віннікава. У Новінах традыцыйныя калядныя касцюмы пераапранутых, якія здзяйсняюць абрад шчадравання на Стары Новы год, разам з іншай атрыбутыкай (калядная зорка, мех на калядныя пачастункі і іншае) адроджаны са слоў старэйшых носьбітаў традыцыі. Некаторыя інфарманты зазначалі, што на заканчэнне Каляд таксама апраналіся ў цыганоў, неслі да дуба частку накалядаваных пачастункаў. З народных інструментаў і выканаўцаў, у раёне, на жаль, засталіся толькі гармонікі і выканаўцы на гэтых інструментах, а таксама ручныя барабаны. Народная кухня вывучаецца ў раёне, чым азадачаны культработнікі ўсіх вёсак. Займаюцца яны таксама вырабам традыцыйнай атрыбутыкі абрадаў, найперш калядных, адраджаюць традыцыйныя рамёствы. У раёне захаваліся ў асноўным рытуальныя аб'екты – дубы, звязаныя з практыкай абраду на провады Каляд. Іх трэба ўзяць пад ахову. Калі паблізу ў некаторых вёсках дубы знішчаны, можна цягнуць на дальнія дубы або на любое старое дрэва (такая традыцыя была ў некаторых вёсках раёна ў пасляваенны час, калі ў вайну згарэлі цэлыя вёскі і лясы вакол іх разам з дубамі сярод палёў, да якіх цягнулі Каляду)

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Абрад "Цягнуць Каляду на дуба" з'яўляецца завяршальным у шэрагу калядных свят. Да кожнага з іх існуе традыцыйнае меню – яно вывучаецца сельскімі гаспадынямі і аднаўляецца ў абрадах. Таксама ў Каляды практыкуецца шмат гульняў, адна з іх вельмі цікавая – "Ката пячы". Гэты пласт таксама ўзняты з памяці носьбітаў традыцыі і ўведзены ў культурнае святочнае жыццё шэрага вёсак раёна. Трэба зазначыць, што на дуба ў розных вёсках цягнуць розныя прадметы, якія называюць Калядой – кола, барану, куццю ў гаршку на сене, куль саломы, які апрануты ў жаночае адзенне і сімвалізуе жаночы пачатак, частку накалядаваных падчас свята пачастункаў

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

На сённяшні час існуе некалькі мадэляў перадачы элемента: - у сям’і: у абрадзе прымаюць удзел сем’і, якія бяруць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні абраду;- ад пакалення да пакалення носьбіты перадаюць сваім дзецям і ўнукам гісторыю абраду і парадак яго правядзення;- праз сродкі масавай інфармацыі;- праз выпуск розных буклетаў, альбомаў.Таксама аддзел культуры Бярэзінскага райвыканкама дапамагае ў вывучэнні, фіксацыі і аднаўленні абраду ў іншых вёсках раёна – праз раённую доўгатэрміновую праграму "Спадчына" (з 1998 г.), конкурс "Адроджанае свята" і іншыя, семінары, раённыя святы, гутаркі з культработнікамі, дае інфармацыю ў прэсе, на сайце, запрашае на абрад прадстаўнікоў СМІ раёна, вобласці і рэспублікі

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

Фармалізацыі правядзення абраду праз арганізацыю "святочных" мерапрыемстваў мясцовымі ўстановамі культуры: умешванне ў жывую традыцыю, як гэта было ў 2010 годзе, калі ў в. Новіны праводзілася раённае свята – з мікрафонамі, выпяканнем бліноў на вуліцы, што не характэрна для традыцыі святкавання Каляд, са змешваннем традыцый і атрыбутыкі розных вёсак, якія прадстаўляліся сцэнічна, фуршэтам і інш. Асобным пунктам стаіць пытанне пра ўзяцце пад ахову дубоў, якія растуць у дадзенай мясцовасці, і з'яўляюцца неад'емным атрыбутам правядзення абраду і на дадзены момант трапляюць пад пагрозу знішчэння ў выніку сельскагаспадарчай дзейнасці

Ключавыя словы

Каляда, абрады, традыцыйныя святы, Бярэзінскі раён

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Дакументы, звязаныя з элементам

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Алеся.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Алеся.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Алеся_2011-1.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Алеся_2011-1.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–БП-24_студзеня_2009.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–БП-24_студзеня_2009.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Буклет_гурт_Радзіна.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Буклет_гурт_Радзіна.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Бярэзінская_панарама-26_студзеня_2008.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Бярэзінская_панарама-26_студзеня_2008.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Бярэзінская_панарама-26_студзеня_2011.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Бярэзінская_панарама-26_студзеня_2011.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Голас_Радзімы_2005_3-4+.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Голас_Радзімы_2005_3-4+.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Голас_Радзімы_2005_3-4.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Голас_Радзімы_2005_3-4.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Гіст_даведка-Бярэзінскі_р-н-в_Новіны.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Гіст_даведка-Бярэзінскі_р-н-в_Новіны.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Звязда-2010-12.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Звязда-2010-12.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Звязда-22_студзеня_2011.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Звязда-22_студзеня_2011.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Звязда_23-01-2007.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Звязда_23-01-2007.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Звязда_29_студзеня_2011.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Звязда_29_студзеня_2011.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Камеентар_да_перадачы_Добрай_раніцы_Беларусь.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Камеентар_да_перадачы_Добрай_раніцы_Беларусь.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Мапа_Бярэзінскі_р-н.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Мапа_Бярэзінскі_р-н.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Мапа_Мінскай_вобл.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Мапа_Мінскай_вобл.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Мінская_праўда-2008-17.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Мінская_праўда-2008-17.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Мінская_праўда-25_студзеня_2011.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Мінская_праўда-25_студзеня_2011.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Рэспубліка-23_студзеня_2010.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Рэспубліка-23_студзеня_2010.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Спевы.pdf

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Спевы.pdf

Фотафіксацыя

Відэафіксацыя

2010-Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–БТ1_Добрай_раніцы_Беларусь.avi

2011_Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Інтэрв'ю.avi

2011_Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–Перадача_ТБкампаніі_Мір.avi

2011_Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–фільм.avi

Аўдыёфіксацыя

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–001 а у нас сягодня сход каляд+-converted.mp3:

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–001 а у нас сягодня сход каляд+-converted.mp3

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–002 бегла каляда с канца у канец +-converted.mp3:

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–002 бегла каляда с канца у канец +-converted.mp3

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–003 ой калядачкі.mp3:

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–003 ой калядачкі-converted.mp3

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–004 каляда.mp3:

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–004 каляда-converted.mp3

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–005 ой дубе мой дубе +-converted.mp3:

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–005 ой дубе мой дубе +-converted.mp3

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–006 у поли пры далине +-converted.mp3:

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–006 у поли пры далине +-converted.mp3

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–007 ой я каляду +-converted.mp3:

Цягнуць_Каляду_на_дуба–Бярэзінскі_р-н_Мінская_вобл–007 ой я каляду +-converted.mp3