Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Абрад «Провады русалкі» вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 33Б0000093
Дата ўключэння: 02/08/2016
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 03.04.2013 № 201. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 02.08.2016 № 607
Шыфр (у Інвентары): НКС-130731/02

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

У "Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці". Адрас: вул. Кірова, 49, г. Гомель, 246022;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Абрад «Провады русалкі» вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Русалка

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Жыхары вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна

Арэол распаўсюджвання:

Гомельская вобласць » Хойніцкі раён » в. Вялікі Бор;  

Кароткае апісанне элемента:

Абрад «Провады русалкі» звязаны з заканчэннем святкавання Русальнага тыдня на восьмым тыдні пасля Вялікадня. Абрад праводзіцца штогод у нядзелю пасля Тройцы. У абрадзе ўдзельнічае практычна ўсё насельніцтва вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці розных узроставых і сацыяльных груп, якія з нецярпеннем і радасцю чакаюць провадаў русалкі. Удзельнікі традыцыйнага абраду апранаюцца ў святочнае адзенне, плятуць вянкі, рыхтуюць кветкі і ідуць вялікім ходам на ўскрай вёскі да поля, спяваючы абрадавыя песні,– праводзяць русалку (звычайна маладую незамужнюю дзяўчыну), каб прагнаць яе ў жыта, асвяціць сарваную з яе зеляніну і вянок, павадзіць карагоды і паскакаць праз вогнішча. Абрадавая дзея звязана са спецыяльнымі абрадавымі атрыбутамі: касцюмам, вялікім і маленькімі абрадавымі вянкамі, якія «асвячаюць» над полымем, разрываюць і раздаюць жыхарам і ўсім прысутным на добры ўраджай. Абрад «Провады русалкі» з’яўляецца актуальнай культурнай з’явай, перадаецца з пакалення ў пакаленне і прызнаецца супольнасцю сваёй нематэрыяльнай каштоўнасцю. Удзельнікамі абраду з’яўляецца не адно пакаленне вяскоўцаў. Жыхары вёскі Вялікі Бор, бліжэйшых вёсак, раённага цэнтра прыязджаюць сюды штогод, каб прыняць удзел у традыцыйным абрадавым дзеянні. Дзеці і ўнукі старэйшых жанчын-носьбітак ведаюць гісторыю ўзнікнення свята, дапамагаюць сваім матулям і бабулям

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Традыцыйныя цырымоніі » Абрады

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

У вясковай культуры традыцыя правядзення абраду «Провадаў русалкі» жывая. Жыхары вёскі Вялікі Бор, бліжэйшых вёсак, раённага цэнтра прыязджаюць сюды штогод, каб сплесці вялікі абрадавы вянок, апрануць русалку (звычайна маладую незамужнюю дзяўчыну), правесці яе праз усю вёску, і прыняць актыўны ўдзел у традыцыйным абрадавым дзеянні – прагнаць русалку ў жыта, асвяціць сарваную з яе зеляніну і вянок, павадзіць карагоды і паскакаць праз вогнішча. Дзеці і ўнукі жанчын-носьбітаў ведаюць гісторыю ўзнікнення свята, дапамагаюць сваім матулям і бабулям. Гэтая традыцыя захавала пераемнасць на ўзроўні сям’і, ад пакалення да пакалення, і далей застанецца сацыяльна і культурна запатрабаванай. Асобныя элементы гэтага абраду (песні, касцюм, абрадавыя дзеянні) могуць выкарыстоўвацца сучаснымі музычнымі калектывамі, вывучацца школьнікамі, студэнтамі, агратурыстычнымі гаспадаркамі Хойніччыны і ўсёй Гомельшчыны. Абрад можа быць цікавым і карысным у якасці часткі агратурыстычнага маршруту раёна і вобласці, бо «Провады русалкі» прадугледжваюць прысутнасць не вяскоўцаў, але і «гледачоў»

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Абрад па-ранейшаму праводзіцца штогод і да сённяшняга часу бытуе ў Хойніцкім раёне ў актыўнай форме. Рытуальныя дзеянні жанчыны-носьбіткі збераглі і перадаюць нашчадкам у тым выглядзе, у якім перанялі ад сваіх матуль і бабуль. Жанчыны-носьбіткі спяваюць абрадавыя песні, калі апранаюць русалку, плятуць вянкі, вядуць яе па вёсцы. Абрад гэты шануецца і старанна зберагаецца мясцовай супольнасцю, аб’ядноўвае яе з мэтай зберажэння і захавання мясцовай традыцыі. Абрад праводзіцца ў позневясновы – раннелетні час. Да бабуль і дзядуль прыязджаюць дзеці, унукі і праўнукі, а таксама былыя жыхары і госці. Таму ў дадзеным выпадку актуальнай з’яўляецца камунікатыўная і сацыялізуючая функцыі абраду, а таксама інфармацыйная і забаўляльная, бо ў час правядзення ўдзельнікі розных сацыяльных груп актыўна кантактуюць як з носьбітамі абраду, так і паміж сабой. Акрамя таго, важная ў абрадзе і сакральная функцыя: моладзь у час ваджэння карагоду вакол вогнішча з Русалкай і скокаў праз агонь, напаўняецца прадуцыруючымі патэнцыямі, каб быць у пары і мець прадаўжэнне роду. Па словах старых жыхароў вёскі і жанчын-носьбітак М. П. Навуменкі і Н. П. Харошкі, абрад праводзілі і для таго, каб яшчэ няхрышчанае немаўля не памерла, і для гэтага трэба «було правесці русалку, задобрыць яе, калі так можна сказаць». Са слоў Я. А. Харошкі, «як казала мая маці, русалку правялі, ёй гонар выказалі, немаўля, што нарадзіліся нядаўна, не памірае, і, галоўнае, ураджай добры. Таму ўся вёска ідзе на «провады», вянкі пляце, песні пяе, а потым ачышчанае над вогнішчам лісце з вянкоў і адзежы русалкі дадому нясуць… І ведаеце, дапамагае»

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Раённы выканаўчы камітэт, Вялікаборскі сельскі Савет дэпутатаў, Аддзел культуры Хойніцкага райвыканкама, Цэнтралізаваная клубная сістэма аддзела культуры райвыканкама, раённая газета «Хойніцкія навіны»

Паходжанне элемента:

Абрад «Провады русалкі» вельмі старажытны. Яго спраўлялі яшчэ прадзеды, дзяды і бацькі сучасных носьбітаў. Дадзеная традыцыя часова перапынялася. Але памяць жыхароў Вялікага Бору захавала, як у дзяцінстве яны з дарослымі хадзілі «за русалкай». Таму забыць «ваджэнне» не паспелі. У сярэдзіне 1990-х гг. абрад быў адроджаны. І вось ужо на працягу 16 гадоў у вёсцы вядуць русалку да поля збажыны. На сённяшні дзень абрад праводзіцца штогод. На пытанне «чаму менавіта ў вёсцы Вялікі Бор правяць «русалку»?» носьбіты расказваюць паданне пра ўзнікненне абраду, што перадаецца з пакалення ў пакаленне: «…Калісь людзі верылі, што дзіця, якое не пахрысцілі, памрэ – «пойдзе ў русалку». Сабраліся тады вясковыя бабы пасля Тройцы і вырашылі правесці гэтую русалку… Аднаго хлопца яны зрабілі папом: надзелі на яго ўсё, што для папа трэба, самі панадзяваліся, песні спявалі, весяліліся. Калі ішлі па вёсцы, выйшаў да іх стары ды і кажа: «Што вы русалку дражніце? Не трэба гэтага рабіць». …Не паслухалі яго ды ўсё роўна згулялі гэтую русалку, хрысцячы яе… Надыйшоў змрок, сонца села... і неўзабаве пайшоў такі моцны град, што пазбіваў у людскіх гародах усю расліннасць… Вось толькі гарод таго чалавека, што заступіўся за русалку, як хто схаваў, застаўся нечапаным… З таго часу, каб русалку ўблажыць і каб не было граду, і малыя дзеці не паміралі, людзі пачалі рабіць ёй «провады»

Стан бытавання:

развіццё ці распаўсюджванне

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Мясцовыя жыхары лічаць, што абрад нездарма стаў традыцыйным для іх супольнасці. Вёска Вялікі Бор знаходзіцца ў маляўнічым кутку Хойніцкага раёна, сярод лугоў і лясоў. Назву вёска атрымала ад вялікага хваёвага бору, што і зараз шуміць вакол вёскі і ў якім вадзілася шмат дзічыны, было шмат грыбоў і ягад. Нешырокая вясковая вуліца, якая і па сённяшні час не заасфальтавана, цягнецца больш як на 2 км. Уздоўж вуліцы, па абодвух баках, стаяць драўляныя хаты вяскоўцаў, у якіх жывуць старыя, ёсць некалькі калодзежаў. Архітэктура і інтэр’ер драўляных сельскіх хат не змяніліся, і гэта не здзіўляе, бо ў вёсцы жывуць у асноўным людзі сталага ўзросту. Трэба адзначыць, што вёска Вялікі Бор – аграгарадок: тут разам з драўлянымі хатамі будуюцца сучасныя цагляныя дамы для маладых спецыялістаў і іх сем’яў. Традыцыйны ландшафт, у якім праходзіць русальны абрад, паступова мяняецца: знікаюць драўляныя хаты, калодзежы, а на іх месцы паўстаюць новыя пабудовы. Маршрут святочнага шэсця не мяняўся здаўна, бо другой дарогі да жытнёвага поля няма: па вясковай вуліцы да сельскага магазінчыка, што стаіць на шашы, некалькі кіламетраў па асфальтаванай дарозе, потым паварот улева, пешшу па вясковай вуліцы – і мы на ўскрайку вёскі, дзе расце жыта і дзе праводзіцца свята. Сам абрад, вялікае шэсце з традыцыйнымі абрадавымі вянкамі, песнямі, карагодамі, рытуальным вогнішчам праходзяць у традыцыйным ландшафце, які мясцовыя жыхары і раённыя ўлады імкнуцца захоўваць

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Гаворка паўднёва-заходняга дыялекту гаворак слуцка-мазырскага тыпу

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

Традыцыю правядзення абраду «Провады русалкі» сучасныя ўдзельнікі перанялі ад сваіх продкаў – прабабуль, бабуль і матуль, захаваўшы і выкарыстоўваючы пры гэтым традыцыйныя матэрыяльныя прадметы: касцюмы, вялікі і маленькія абрадавыя вянкі.Матэрыяльным аб’ектам, звязаным з практыкай элемента, з’яўляецца жаночы і мужчынскі касцюмы, якія да сённяшняга часу захаваліся ў носьбітаў. Жаночы касцюм адносіцца да палескага строю і быў пашыраны ў ХІХ – ХХ стст. Складаецца з кашулі, спадніцы, фартуха-аднаполкі і хусткі.Кашуля багата аздоблена чырвоным геаметрычным узорам на рукавах і плечавых устаўках-«паліках», зроблена з тонкага льну.Спадніца ўяўляе сабой шырокі (у чатыры полкі) ваўняны даматканы андарак цёмна-чырвонага колеру ў чорную клетку. Летнія спадніцы – стракатыя камлёты, на поясе збіралася ў дробныя складкі.Фартух доўгі, з даматканага палатна ці пакутной тканіны-«перкалю» і багата аздоблены вышыўкай крыжыкам.Завяршаўся касцюм галаўным уборам – хусткай фабрычнай вытворчасці, спосаб павязвання якой адвольны: канцы павязваліся ззаду, дзе яны ляжалі свабодна.Дапаўняецца жаночы касцюм шыйнымі ўпрыгажэннямі, якія ўяўляюць сабой некалькі радкоў пацерак вакол шыі.Мужчынскі касцюм уяўляе сабой кашулю і порткі, пашытыя з тонкага даматканага палатна. Кашуля вышытая па каўняры і манжэтах. Дапаўняў мужчынскі касцюм тканы пояс.Таксама да матэрыяльных аб’ектаў можна аднесці вялікі і маленькія абрадавыя вянкі, якія жанчыны кожны год плятуць

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Песні, паданні пра абрад (песні і паданні дадаюцца)

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

На сённяшні час існуе некалькі мадэляў перадачы элемента: - у сям’і: у абрадзе прымаюць удзел сем’і, якія рыхтуюць традыцыйныя абрадавыя вянкі і ўдзельнічаюць у провадах русалкі праз вёску;- з пакалення ў пакаленне носьбіты перадаюць сваім дзецям і ўнукам гісторыю абраду і парадак яго правядзення;- праз сродкі масавай інфармацыі;- праз выпуск розных буклетаў, альбомаў;- праз удзел этнаграфічных таварыстваў у фіксацыі абраду, пераемнасці і вывучэння традыцый;- праз удзел вучняў мясцовай школы ў правядзенні абраду (нясуць кветкі, выконваюць ролю русалкі і яе вартавых);- праз дэманстрацыю відэафільма, знятага Аддзелам культуры Хойніцкага райвыканкама

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

- паступовае знікненне песень, бо іх спяваюць толькі жанчыны-носьбіткі сталага ўзросту ў выпадку, калі не будзе наладжана іх перадача;- пагроза знішчэння традыцыйнага касцюма пачатку ХХ ст., які апранаюць носьбіты абраду;- паступовае знікненне традыцыйнага ландшафту, у якім праводзіцца абрад

Ключавыя словы

Абрад, Русальны тыдзень, русалка, вянкі

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Дакументы, звязаныя з элементам

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–P1000989.pdf

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–P1000989.pdf

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–P1000990.pdf

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–P1000990.pdf

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–P1000991.pdf

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–P1000991.pdf

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–P1000992.pdf

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–P1000992.pdf

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–P1000993.pdf

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–P1000993.pdf

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–P1000994.pdf

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–P1000994.pdf

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–Кляшчук–Гайда!_Русалку_вядуць!.pdf

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–Кляшчук–Гайда!_Русалку_вядуць!.pdf

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–Пайдзіце,_дожджыкі_драбненькі–Гомельская_праўда–14.06.2011.pdf

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–Пайдзіце,_дожджыкі_драбненькі–Гомельская_праўда–14.06.2011.pdf

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–Русалка_і_капуста–Хойніцкія навіны–20.06.2012.pdf

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–Русалка_і_капуста–Хойніцкія навіны–20.06.2012.pdf

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–Хонікшчыны_спеўная_душа–Фальк.–этнагр._зб.pdf

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–Хонікшчыны_спеўная_душа–Фальк.–этнагр._зб.pdf

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–мапа.pdf

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–мапа.pdf

Фотафіксацыя

Відэафіксацыя

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл.avi

Аўдыёфіксацыя

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–01_Правяду, правяду.mp3:

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–01_Правяду, правяду-converted.mp3

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–02_Весна-весняначка.mp3:

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–02_Весна-весняначка-converted.mp3

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–03_Ой, каціўся па дарозе.mp3:

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–03_Ой, каціўся па дарозе-converted.mp3

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–04_А нашы хлопцы-рыбалоўцы.mp3:

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–04_А нашы хлопцы-рыбалоўцы-converted.mp3

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–05_А ў гародзе пад вербамі.mp3:

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–05_А ў гародзе пад вербамі-converted.mp3

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–07_Праведу, праведу.mp3:

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–07_Праведу, праведу-converted.mp3

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–08_Ой, коцівса, ой, коцівса.mp3:

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–08_Ой, коцівса, ой, коцівса-converted.mp3

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–09_А нашы хлопцы-рыбалоўцы.mp3:

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–09_А нашы хлопцы-рыбалоўцы-converted.mp3

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–11_Ва ўсіх старонках.mp3:

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–11_Ва ўсіх старонках-converted.mp3

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–12_Праведу, праведу.mp3:

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–12_Праведу, праведу-converted.mp3

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–13_А ў гародзе пад вербамі.mp3:

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–13_А ў гародзе пад вербамі-converted.mp3

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–14_Ой, каціўся па дарозе.mp3:

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–14_Ой, каціўся па дарозе-converted.mp3

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–15_Весна-весняначка.mp3:

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–15_Весна-весняначка-converted.mp3

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–16_Ва ўсіх старонках.mp3:

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–16_Ва ўсіх старонках-converted.mp3

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–17_Там за гаем.mp3:

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–17_Там за гаем-converted.mp3

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–18_Ой, у полі, у полі.mp3:

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–18_Ой, у полі, у полі-converted.mp3

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–19_Чаго не прыйшоў.mp3:

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–19_Чаго не прыйшоў-converted.mp3

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–20_А каваль малады.mp3:

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–20_А каваль малады-converted.mp3

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–21_Ой, сад-вінаград.mp3:

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–21_Ой, сад-вінаград-converted.mp3

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–24_Па дарожке.mp3:

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–24_Па дарожке-converted.mp3

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–25_Ой, у лузе каліна.mp3:

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–25_Ой, у лузе каліна-converted.mp3

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–26_Ноч праходзіць.mp3:

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–26_Ноч праходзіць-converted.mp3

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–27_Ой, там за цёмным лесам.mp3:

Провады_русалкі–в_Вялікі_Бор_Хойніцкі_р-н_Гомельска_вобл–27_Ой, там за цёмным лесам-converted.mp3