Навіны

RSS
Вынікі пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. 16 студзеня 2013 г. 18/01/2013 Вынікі пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. 16 студзеня 2013 г.

16 студзеня 2013 г. ў Міністэрстве культуры РБ адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.

Сярод іншага на разгляд Рады было вынесена пытанне пра наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці асобным элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Шчодры вечар (в. Пласток Любанскага р-ну Мінскай вобл., 13 студзеня 2013 г.) 15/01/2013 Шчодры вечар (в. Пласток Любанскага р-ну Мінскай вобл., 13 студзеня 2013 г.)

На Шчодры вечар 13 студзеня 2013 г. у в. Пласток Любанскага раёну Мінскай вобласці прайшло традыцыйнае калядаванне.

Аўтэнтычны фальклорны гурт "Павалякі" (в. Обчын Любанскага р-на Мінскай вобл.) на Шчодры вечар 13 студзеня 2013 г. 14/01/2013 Аўтэнтычны фальклорны гурт "Павалякі" (в. Обчын Любанскага р-на Мінскай вобл.) на Шчодры вечар 13 студзеня 2013 г.

Аўтэнтычны фальклорны гурт "Павалякі" (в. Обчын Любанскага р-на Мінскай вобл.) на Шчодры вечар 13 студзеня 2013 г.

На сайце "Жывая спадчына Беларусі" ў раздзеле "Фотагалерэя" размешчаны фотарэпартаж з калядавання на Шчодры вечар 13 студзеня 2013 г.у в. Обчын Любанскага раёна ўдзельніцамі аўтэнтычнага фальклорнага гурта "Павалякі".

Пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (16.01.2013 г.) 08/01/2013 Пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (16.01.2013 г.)
16 студзеня ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь адбудзецца пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.
05/01/2013 Абмеркаванне на форуме і круглы стол “Нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі: захаванне як развіццё і пераемнасць”

Шаноўнае спадарства!

Запрашаем прыняць удзел у форуме на сайце https://livingheritage.by/.

Чакаем Вашых адказаў на пытанне: Што азначаюць паняцці“ развіццё” і “дэградацыя” у дачыненні да нематэрыяльнай культурнай спадчыны? Якія адзнакі развіцця і дэградацыі ?

Вынікі форума будуць падведзены падчас дыскусіі, якая адбудзецца на круглым стале 13 студзеня 2013 г. ў г. Любань па тэме: “Нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі: захаванне як развіццё і пераемнасць”.