Навіны

RSS
10/12/2012 Публічная лекцыя "Нацыянальны стыль: міф ці рэальнасць"
13 снедня 2012 г. у межах цыклу лекцый Urbi et Orbi мае прайсці лекцыя Ігара Герасіменкі "Нацыянальны стыль: міф ці рэальнасць".
10/12/2012 Круглы стол: "Традыцыйнае мастацтва (абрадавы фальклор) на сучаснай сцэне"
Гурт GUDA і Школа традыцыйнага мастацтва запрашаюць на круглы стол: "Традыцыйнае мастацтва (абрадавы фальклёр) на сучаснай сцэне".
Лекцыя "Мастацтва валяння" 10/12/2012 Лекцыя "Мастацтва валяння"
13 снежня 2012 г. а 18.00 ў абласной бібліятэцы імя А. Пушкіна (вул. Гікалы, 4, г. Мінск) мае прайсці лекцыя шведскай майстаркі валяння Гунілаў Пэтаў Шоберг "Мастацтва валяння: гісторыя і сучаснасць".
У мінску прайшоў майстар-клас па разьбе па дрэве 09/12/2012 У мінску прайшоў майстар-клас па разьбе па дрэве
У Мінску прайшоў трохдзённы майстар-клас па разьбе па дрэве. Майстар-клас праводзілі майстры з Кобрыну Уладзімір Чыквін і Вячаслаў Дароцька.
Больш падрабязна тут.
07/12/2012 "Жывая спадчына Беларусі" ў Facebook
Распачала работу старонка "Жывая спадчына Беларусі" ў сацыяльнай сетцы Facebook
06/12/2012 Унясенне элементаў Нематэрыяльнай культурнай спадчыны (НКС) у Рэпрэзентатыўны спіс НКС чалавецтва

Міжурадавы камітэт па захаванні НКС 7 снежня 2012 г. прыняў рашэнне аб унясенні больш за 20 элементаў НКС у Рэпрэзентатыўны спіс НКС чалавецтва. Новыя элементы былі прадстаўлены Бельгіяй, Балівіяй, Буркіна-Фасо, Калумбіяй, Кот-д'Івуар, Харватыяй, Эквадорам, Францый, Венгрыяй, Індыяй, Іранам, Італіяй, Японіяй, Малі, Марока, ААЭ, Аманам, Рэспублікай Карэя.