Навіны

RSS
Рэгіянальны фестываль абрадаў і рамёстваў «Скарбы Гродзеншчыны» (16–17 жніўня 2013 г., г. Ліда і в. Гудзевічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.) 21/08/2013 Рэгіянальны фестываль абрадаў і рамёстваў «Скарбы Гродзеншчыны» (16–17 жніўня 2013 г., г. Ліда і в. Гудзевічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.)
16–17 жніўня 2013 г. у горадзе Ліда і вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёна прайшоў Рэгіянальны фестываль абрадаў і рамёстваў «Скарбы Гродзеншчыны». Фестываль праводзіўся ўпершыню. За мэты фэсту былі абраны: захаванне і папулярызацыя рэгіянальных асаблівасцей традыцыйнай культуры Гродзенскай вобласці; далучэнне шырокай грамадскасці, у тым ліку дяцей і падлеткаў, да рэгіянальных рамёстваў і промыслаў; дэманстрацыя магчымасцей уключэння элементаў нематэрыяльнай культуры ў турыстычныя маршруты; прэзентацыя розных відаў дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, святаў і абрадаў і інш.
Прэзентацыя Белай кнігі Савета Еўропы па міжкультурнаму дыялогу "БЕЛАРУСЬ І КУЛЬТУРНАЯ ПАМЯЦЬ ЕЎРОПЫ" 28 чэрвеня 2013 г. 15.00–16.30 24/06/2013 Прэзентацыя Белай кнігі Савета Еўропы па міжкультурнаму дыялогу "БЕЛАРУСЬ І КУЛЬТУРНАЯ ПАМЯЦЬ ЕЎРОПЫ" 28 чэрвеня 2013 г. 15.00–16.30

28 чэрвеня 2013 г. а 15.00 у памяшканні Мастацкай галерэі М. Савіцкага (Мінск, пл. Свабоды, 15) пройдзе Прэзентацыя Белай кнігі Савета Еўропы па міжкультурнаму дыялогу "БЕЛАРУСЬ І КУЛЬТУРНАЯ ПАМЯЦЬ ЕЎРОПЫ".

03/06/2013 Завяршаецца прыём заявак на ІІІ Кангрэс Беларусістаў

У межах Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі Інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі Інстытута культуры Беларусі выступае арганізатарам секцыі "Культурная спадчына Вялікага княства Літоўскага як ключавы фактар на шляху развіцця міжкультурнага дыялогу і еўрапейскай ідэнтычнасці" і панэлі "Нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі: выклікі ХХІ ст." у рамках секцыі "Ахова і аднаўленне гісторыка-культурнай спадчыны".

Запрашаем да ўдзелу. Больш падрабязна азнаёміцца з інфармацыяй пра Кангрэс і падаць заяўку можна на сайце http://www.icbs.lt/.

Інсайдары спадчыны // Культура. – 2013. – № 15 (1089) 29/05/2013 Інсайдары спадчыны // Культура. – 2013. – № 15 (1089)

Артыкул у газеце "Культура" пра дзейнасць Інвентару нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Пранесці намётку // Культура. – 2013. – № 21 (1095) / 25 29/05/2013 Пранесці намётку // Культура. – 2013. – № 21 (1095) / 25

Па выніках экспедыцыі супрацоўнікаў Інстытута культуры Беларусі ў газеце "Культура" выйшаў артыкул "Пранесці намётку".

Кніга "Мікольская "Свяча" – феномен абрадавай практыкі беларусаў" на сайце "Жывая спадчына Беларусі". 24/05/2013 Кніга "Мікольская "Свяча" – феномен абрадавай практыкі беларусаў" на сайце "Жывая спадчына Беларусі".

На сайце "Жывая спадчына Беларусі" ў раздзеле "Публікацыі" размешчана электронная версія кнігі Аксаны Катовіч і Янкі Крука "Мікольская "Свяча" – феномен абрадавай практыкі беларусаў (в. Чарапы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці)".

Азнаёміцца з кнігай можна тут.