Навіны

RSS
Конкурс беларускіх танцаў «Мяцеліца» 11/12/2013 Конкурс беларускіх танцаў «Мяцеліца»
Конкурс беларускіх танцаў «Мяцеліца» адбудзецца ў мінскім Палацы мастацтваў (Казлова, 3) 14 снежня. Конкурс арганізуюць Школа Традыцыйнага Мастацтва і грамадская культурніцкая кампаніі «Будзьма беларусамі!». Святочная падзея прадставіць усім зацікаўленым магчымасці і пляцоўку для ўдасканальвання майстэрства і для добрых сяброўскіх стасункаў, абмену досведам і інфармацыяй.
2 снежня  2013 г. у Баку (Азербайджан) адкрылася 8-я  сесія Міжурадавага камітэта ЮНЕСКА па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны 04/12/2013 2 снежня 2013 г. у Баку (Азербайджан) адкрылася 8-я сесія Міжурадавага камітэта ЮНЕСКА па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Паседжаннне Міжурадавага камітэта адбываецца ў восьмы раз і ў гэтым годзе – у дзесяты, юбілейны год з дня прыняцця Міжнароднай канвенцыі аб захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны (2003). Сёлетняя сесія ў Баку праходзіць пад старшынствам Абульфаза Караева, Міністра культуры і турызма Азербайджана. На ёй прысутнічае больш 800 дэлегатаў са 100 краін свету.
Буклет "Нематэрыяльная культурная спадчына Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Рэспублікі Малдова і Расійскай Федэрацыі" 28/10/2013 Буклет "Нематэрыяльная культурная спадчына Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Рэспублікі Малдова і Расійскай Федэрацыі"
Выйшаў з друку буклет "Нематэрыяльная культурная спадчына Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Рэспублікі Малдова і Расійскай Федэрацыі".
Буклет "Дні еўрапейскай спадчыны ў Беларусі. 2013" на сайце "Жывыя спадчына Беларусі" 28/10/2013 Буклет "Дні еўрапейскай спадчыны ў Беларусі. 2013" на сайце "Жывыя спадчына Беларусі"

На сайце "Жывыя спадчына Беларусі" ў раздзеле "Публікацыі" размешчаны буклет "Дні еўрапейскай спадчыны ў Беларусі. 2013", выдадзены ў рамках правядзення шырокамаштабнай культурнай акцыі, якая пачалася ў 1984 г., калі Францыя ініцыявала правядзенне Дня адкрытага наведвання гістарычных помнікаў, звычайна недасяжных для масавай публікі.

ІІІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (11–13 кастрычніка 2013 г.; г. Коўна, Літва). Фотасправаздача 14/10/2013 ІІІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (11–13 кастрычніка 2013 г.; г. Коўна, Літва). Фотасправаздача
З 11 па 13 кастрычніка ў г. Коўна (Літва) праходзіў ІІІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. У 2013 годзе акцэнты ў канцэпцыі Кангрэса былі прастаўлены на паўночным вымярэнні даследаванняў у кантэксце балта-скандынаўскага рэгіёну.