Навіны

RSS
Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці 28/01/2014 Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці
22 студзеня 2014 г. адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
Шчадраванне ў Дзятлавічах Лунінецкага раёна 13 студзеня 2014 г. 21/01/2014 Шчадраванне ў Дзятлавічах Лунінецкага раёна 13 студзеня 2014 г.
У Шчодры вечар, 13 студзеня, адбыўся абыход двароў у вёсцы Дзятлавічы Лунінецкага раёна. Персанажы ў гурце шчадроўнікаў наступныя: Каза, Мядзведзь, Цыган, Цыганка, Каляда. Ходзяць з гуртом гарманіст і бубнач.
Сустрэча з прэсай на тэму: “Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны: абавязак дзяржавы і роля грамадскіх арганізацый” 19/12/2013 Сустрэча з прэсай на тэму: “Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны: абавязак дзяржавы і роля грамадскіх арганізацый”

23 снежня 2013 г. у 15.00 у Інстытуце культуры Беларусі па адрасу: г. Мінск, вул. Каліноўскага, 12, аўд. 49, 2-гі паверх, адбудзецца сустрэча з прэсай на тэму: “Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны: абавязак дзяржавы і роля грамадскіх арганізацый”.

Конкурс беларускіх танцаў «Мяцеліца» 17/12/2013 Конкурс беларускіх танцаў «Мяцеліца»

Конкурс беларускіх танцаў «Мяцеліца» адбыўся ў Мінскім Палацы мастацтваў 14 снежня 2013 г. Конкурс арганізавалі Школа Традыцыйнага Мастацтва сумесна з  грамадскай культурніцкай кампаніяйі «Будзьма беларусамі!». Святочная падзея прадставіла ўсім зацікаўленым магчымасці і пляцоўку для ўдасканальвання танцавальнага майстэрства і для добрых сяброўскіх стасункаў, абмену досведам і інфармацыяй.

Практычнае кіраўніцтва па ідэнтыфікацыі і інвентарызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны 16/12/2013 Практычнае кіраўніцтва па ідэнтыфікацыі і інвентарызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны

На сайце "Жывыя спадчына Беларусі" ў раздзеле “Публікацыі” размешчана Практычнае кіраўніцтва па ідэнтыфікацыі і інвентарызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Выданне падрыхтавана ў адпаведнасці з прынцыпамі Міжнароднай канвенцыі аб захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны (2003 г.) і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Семінар-практыкум “Арганізацыя работы па захаванню і папулярызацыі традыцыйнай культуры рэгіёна” 12/12/2013 Семінар-практыкум “Арганізацыя работы па захаванню і папулярызацыі традыцыйнай культуры рэгіёна”
21–22 лістапада ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбыўся абласны семінар-практыкум для дырэктараў раённых Дамоў і Цэнтраў рамёстваў па тэме: “Арганізацыя работы па захаванню і папулярызацыі традыцыйнай культуры рэгіёна”.