Навіны

RSS
23/05/2018 На «БЕРАГІНІ» выступяць гурты, якія захоўваюць традыцыі са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці!
У Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва «БЕРАГІНЯ» прымуць удзел два знакамітыя аўтэнтычныя фальклорныя гурты, што захоўваюць спеўныя традыцыі, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Спеўную традыцыю выканання хрэсьбінных і вясельных песень Горацкага раёна Магілёўскай вобласці захоўвае гурт “ПАРШЫНСКІЯ ЗОРЫ”, а спеўную традыцыю міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы прадстаўляе гурт “ПРУСАЎЧАНКА” Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Прапануем крыху бліжэй пазнаёміцца з творчай дзейнасцю гэтых калектываў.
22/05/2018 Двум элементам НКС нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці!

Апублікавана пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 31 ад 10 мая 2018 г. аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Народная гульня моладзі «Яшчар» у в. Гута Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці і «Традыцыя вырабу і выкарыстання ўбору лелікаўскай свахі» у в. Лелікава і в. Павіцце Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Прапановы па гэтых элементах былі разгледжаны на паседжанні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 28 красавіка 2018 г.

15/05/2018 Чакаем сустрэчу з аўтэнтычнымі фальклорнымі гуртамі на «БЕРАГІНІ»!
Інтэрнэт-партал «Жывая спадчына Беларусі» супольна з аўтарам і кіраўніком праекта «Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «БЕРАГІНЯ» Міколам Козенкам прапануе пазнаёміцца з аўтэнтычнымі гуртамі – удзельнікамі дзесятага фестывалю, які адбудзецца 20-24 чэрвеня 2018 году ў гарадскім пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці
Дайджэст падзей у траўні 11/05/2018 Дайджэст падзей у траўні
У першай палове траўня адбыўся і яшчэ адбудзецца шэраг цікавых падзей у галіне НКС. Прапануем Вашай увазе невялікі агляд.
Народная гульня моладзі «Яшчар» як архаічная праява культурнай спадчыны беларусаў 07/05/2018 Народная гульня моладзі «Яшчар» як архаічная праява культурнай спадчыны беларусаў
На пасяджэнні Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 28 красавіка 2018 г. прынята рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці народнай гульні моладзі “Яшчар” у Пастаўскім раёне. Прапанову падрыхтавала Чатовіч Людміла Яўгенаўна, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна на падставе грунтоўнага вывучэння гэтай архаічнай традыцыі на тэрыторыі Беларусі, працяглых этнаграфічных даследаванняў у сваім раёне і актыўнай дзейнасці па пашырэнню практыкі народных гульняў сярод дзяцей і моладзі. Прапануем Вашай увазе яе даклад, падрыхтаваны для прэзентацыі элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Міністэрстве культуры.
Прэзентацыя строю лелікаўскай свахі ў Міністэрстве культуры 04/05/2018 Прэзентацыя строю лелікаўскай свахі ў Міністэрстве культуры
На пасяджэнні Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 28 красавіка 2018 г. была ўхвалена прапанова аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыі вырабу і выкарыстання ўбору лелікаўскай свахі ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Прапануем вашай увазе даклад П’янцавай В. В., загадчыцы аўтаклубам Кобрынскай раённай клубнай сістэмы, які прагучаў на пасяджэнні рады і выдатна адлюстраваў сутнасць і каштоўнасць элемента НКС, шляхі яго пераемнасці і актуальнасць для сённяшняга дня.