Пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (16.01.2013 г.)

Пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (16.01.2013 г.)

16 студзеня ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь адбудзецца пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. На разгляд рады вынесена пытанне аб наданні статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці такім элементам нематэрыяльная спадчыны як:

 - тэхналогія прыгатавання традыцыйнай стравы “Масляны баран” у вёсцы  Мацюкова Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці;

- традыцыйная тэхналогія выпечкі жытняга хлеба ў вёсцы Дзеркаўшчына Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці;

- традыцыя паломніцтва і пакланення “Блакітнай крыніцы” (Слаўгарадскі раён Магілёўскай вобласці);

- традыцыя святкавання дзіцячага каляднага абрада “Куры”  у Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці;

- традыцыя роспісу велікодных яек у г. п. Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.

Азнаёміцца з фотавыявамі элементаў нематэрыяльнай спадчыны можна тут.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.