Найстарэйшай каравайніцы ў Слонімскім раёне споўнілася 90 гадоў!

Тры караваі.JPG

05.01.2021

Найстарэйшай каравайніцы ў Слонімскім раёне Марыі Іванаўне Пятліцкай, 1 студзеня 2021 года споўнілася 90 гадоў. Дата гэтая больш, чым асабістая, паколькі элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне. Каляндарна-абрадавае печыва» уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Марыя Іванаўна доўгі час была галоўнай каравайніцай у народным аматарскім аб'яднанні «Чараўнiцы-каравайнiцы», дзе захоўвала і перадавала традыцыю  маладому пакаленню. Яна і цяпер, навучаючы, раскрывае сакрэты майстэрства вырабу караваяў.

Асаблівасць слонімскіх караваяў у багацці і разнастайнасці відаў выпечкі да розных каляндарных і сямейных святаў, якая вырабляецца з захаваннем мясцовых традыцый і адметных рэцэптаў. Працэс выпякання суправаджаецца песнямі, жартамі, прымаўкамі, якія каравайніцы захоўваюць з такой жа ўвагай, як і саму рэцэптуру.

З юбілеем Марыю Іванаўну ў вёску Прырэчча Слонімскага раёна прыйшлі павіншаваць кіраўнік народнага аматарскага аб'яднання «Чараўнiцы-каравайнiцы» Алена Лазута і метадыст аб'яднання Дар'я Кірыенка.

2021_90 год каравайніцы_Слонім.газета.jpg 

Паводле Газета Слонімская

Больш пра традыцыю выпечкі караваяў на Слонімшчыне:

Каравай божы дар! (Слонімскі веснік, 2017)

У філіяле «Навасёлкаўскі цэнтр культуры» ўпершыню прайшоў фестываль «Паўлаўскі каравай запрашае» (Слонімскі веснік, 2017)

Брэндавы сегмент слонімскага элемента. У пошуках новага падыходу да нематэрыяльнай спадчыны (Культура, 2020)

 


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.