Пяць новых нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека атрымаюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

Рада-рэд-ш.JPG

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь 11 снежня 2019 г. былі разгледжаны і падтрыманы прапановы аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці пяці новым нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека:

• тэатральны феномен Купалаўскай "Паўлінкі" ДУ "Нацыянальны акадэмiчны тэатр імя Янкi Купалы";

• традыцыя веснавых карагодаў на Вялікдзень, Праводную нядзелю і "Провады зімы" ў в. Пінкавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці;

• традыцыя шчадравання "Конікі" у г. Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці;

• выраб дываноў у тэхніцы аплікацыі саломкай па тканіне ў в. Рухава, аграгарадку Палажэвічы і г. Старыя Дарогі Старадарожскага раёна Мінскай вобласці;

• традыцыя прыгатавання «Поразаўскай банкухі» ў г.п. Поразава, в. Карэвічы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці.

Пасля прыняцця адпаведнага рашэння Міністэрства культуры дадзеныя элементы будуць уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя паводле сайта Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Фота https://www.facebook.com/kupalauski.by/


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.