Народны клуб аматараў беларускай кухні “Смак” з Чашніцкага раёна адзначае 25-годдзе!

Народны клуб аматараў беларускай кухні “Смак” з Чашніцкага раёна адзначае 25-годдзе!

29.11.2019

“Чалавек галодны – ні на што не годны!” – дэвіз народнага клуба аматараў беларускай нацыянальнай кухні “Смак”.

Народны клуб аматараў беларускай нацыянальнай кухні “Смак” працуе на базе Празямлянскага сельскага клуба з 1994 г. Кіраўнік клуба – Каваленка Вольга Васільеўна. Колькасць удзельнікаў клуба – 15 чалавек. У 2002 г. клубу аматараў беларускай нацыянальнай кухні “Смак” было нададзена найменне “народны”. Асноўныя напрамкі дзейнасці народнага клуба “Смак”: адраджэнне, захаванне і папулярызацыя традыцыйнай беларускай народнай кухні; практычнае знаёмства з тэхналогіямі прыгатавання старажытных беларускіх страў; арганізацыя змястоўнага грамадскага і асабістага адпачынку; развіццё творчага патэнцыялу членаў клуба.

За перыяд работы членамі клуба зроблена больш як 80 экспедыцый па вёсках Празямлянскага сельскага Савета і Чашніцкага раёна. На аснове збору і вывучэння сабранага матэрыялу абнавіліся традыцыі рэгіянальнага застольнага абраду. Пашырыліся звесткі аб правядзенні традыцыйных застолляў на “Каляды”, “Масленіцу”, “Вялікдзень”, “Багач”, “Дзяды”, якія потым выкарыстоўваліся ў мерапрыемствах – клубных пасядзелках “Калядкі”, “Шчадроўка”, “Капустныя пасядзелкі”, на святах народнага календара “Вялічка ідзе”, “Багач прыйшоў – накрывай гаспадынька стол”, падчас круглага стала “Дзяды – восеньскае свята народнага календара”, тэатралізаванага прадстаўлення “Блінок” і інш.

На працягу існавання клуба арганізавана 77 выстаў кулінарных вырабаў, з іх 35 выстаў абрадавых страў: “Посная куцця з дабром прыйшла”, “Стравы Вялікодныя – смачныя, лагодныя”, “Як на Масленай нядзелі!”, “Абрадавыя стравы нашых продкаў”, “Беларуская ежа” і інш. Падчас фальклорных экспедыцый знойдзены рэдкія рэгіянальныя рэцэпты прыгатавання страў, якія потым удзельнікі клуба выкарыстоўваюць на практыцы. Сабраны матэрыял і зняты фільмы “Традыцыйнае рэгіянальнае прыгатаванне клёцак”. Картатэка старажытных беларускіх страў складае больш як 100 рацэптаў.

Найбольш цікавымі былі пасяджэнні клуба “Смак”, якія прайшлі ў Празямлянскім сельскім клубе: “Свята кашы”, “Свята агурка”, клубныя сустрэчы “У гасцях у “Смака”, вечар адпачынку “Жаданая сустрэча”, конкурсы “У самае яблычка”, “Сокі для прыгажосці і здароў’я”, “Майстар-блін”, “Мисс Хозяюшка” і інш.

Падрыхтаваны і апублікаваны зборнікі рэцэптаў: “Смачныя рэцэпты”, “50 лепшых рэцэптаў страў”, “Ода капусце”, “Смак запрашае”, “Рэцэпты ад Царэвіча ўраджайнай соткі”, “Бульба хлебу дапамога”, “Стравы ў пасты”, “Рэцэпты традыцыйнай рэгіянальнай кухні Чашніцкага раёна”, буклет “Масленіца”.

Клуб “Смак” – удзельнік раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных аглядаў, конкурсаў, фестываляў. Мае шмат узнагарод: дыпломы і Ганаровыя граматы. Найбольш значныя: у час правядзення выяздной калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у Чашніцкім раёне была арганізавана выстава-дэгустацыя страў “Чашніцкія прысмакі” (2005 г.), удзел у конкурсе пякарскага ўмельства “Беларускі каравай” на абласным фестывалі сямейнай творчасці “Сузор’е талентаў” (2006 г., г. Орша), неаднаразовы ўдзел у Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, удзел у днях культуры Віцебскай вобласці ў г. Мінску, г.  Маскве і інш.

для публікацыі -2.JPG

У 2015 – 2016 гг. падчас фальклорных экспедыцый па Чашніцкаму раёну ўдзельнікамі народнага клуба аматараў беларускай кухні “Смак” быў сабраны матэрыял і зняты фільмы “Традыцыйнае прыгатаванне клёцак” у якім сабраны звесткі пра розныя спосабы прыгатавання гэтай стравы: “Боршч з клёцкамі”, “Клёцкі з “душамі” (в.Латыгалічы Красналуцкага с/с); “Кашчынскія пызы” (аг. Новая Зара); “Клёцкі з грыбамі” (аг. Лукомль); “Клёцкі драныя “з душамі” (в. Вяцера Кругліцкага с/с); “Клёцкі “з душамі” (в. Сялец Іванскага с/с)

У 2016 .г у справаздачным канцэрце народных творчых калектываў і клубаў па інтарэсах “Сузор’е творчых талентаў” адбылася прэзентацыя клуба “Смак” і паказана мініяцюра “Як чорт бршчом з клёцкамі частаваўся” удзельнікамі народнага тэатра мініацюр “Каласок” ГДК г. Чашнікі.

У 2017 г. выйшаў артыкул у газеце “Витебские вести” (16.12.2017 г. № 143) Национальный фьюжн: борщ с клецками и картошка с медом.

У 2018 г. клуб выступіў на абласным аглядзе-конкурсе калектываў мастацкай творчасці і аматарскіх аб’яднанняў са званнем “народны” “Званне пацвярджаю”. У гэтым жа годзе адбылася сустрэча ў сферы культуры з прадстаўнікамі Вілякскай краёвай думы (Латвійская Рэспубліка) і намеснікам старшыні Вілякскай краёвай думы Леанідам Цвяткоўсам.

            У 2019 г. адбылася сустрэча ў сферы культуры з прадстаўнікамі дэлегацыі г. Пыталава Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Клуб прыняў удзел у фальклорным свяце “Жывая спадчына” у аг. Іванск.

            У лістападзе 2019 г. адбылося свята, прысвечанае 25-годдзю народнага клуба аматараў беларускай нацыянальнай кухні “З 25-годдзем “Смак”!

для публікацыі -1.JPG

На фотаздымках ўдзельніца народнага клуба аматараў беларускай нацыянальнай кухні “Смак” – Шаўчэнка Галіна Леанідаўна – гатуе “Боршч з клёцкамі” у сялянскай печы.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.