Новае выданне базавых тэкстаў Канвенцыі 2003 г. апублікавана на шасці афіцыйных мовах ЮНЕСКА

Новае выданне базавых тэкстаў Канвенцыі 2003 г. апублікавана на шасці афіцыйных мовах ЮНЕСКА

Сакратарыят Канвенцыі 2003 года апублікаваў у Інтэрнэце выданне базавых тэкстаў у новай рэдакцыі 2018 года на шасці афіцыйных мовах ЮНЕСКА. Гэта новае выданне змяшчае абнаўленні, атрыманыя ў выніку рэзалюцыяў сёмай сесіі Генеральнай Асамблеі дзяржаў-удзельніц Канвенцыі 2003 года (чэрвень 2018 г.), а таксама рашэнняў дванаццатай сесіі Міжурадавага камітэта (снежань 2017 г.).

Тэксты апублікаваны напярэдадні Трынаццатай сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая адбудзецца ў Порт-Луі, Рэспубліка Маўрыкій, з 26 лістапада да 1 снежня 2018 года.

Асноўныя тэксты – гэта даведнік для дзяржаў і іншых зацікаўленых бакоў, якія імкнуцца абараніць сваю жывую спадчыну. Ён перыядычна пераглядаецца, каб адлюстраваць апошнія змены ў падыходах да выканання Канвенцыі.

Выданне 2018 года складаецца з наступных раздзелаў:

1. Міжнародная канвенцыя аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

2. Аператыўнае кіраўніцтва па выкананні Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

3. Правілы працэдуры Генеральнай асамблеі дзяржаў-удзельніц Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

4. Правілы працэдуры Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

5. Палажэнне аб фінансах спецыяльнага рахункі Фонду нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

6. Этычныя прынцыпы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

7. Агульная сістэма ацэнкі вынікаў для Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

8. Дадаткі

Асноўныя тэксты Міжнароднай канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны 2003 г. на рускай мове даступныя па спасылцы

Інфармацыя паводле сайта https://ich.unesco.org/en/news/


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.