Гурт Re1ikt прэзентаваў апрацоўку песні з Інвентара НКС

Гурт Re1ikt прэзентаваў апрацоўку песні з Інвентара НКС
Падчас дармовага канцэрта на мінскай «Пешаходцы» 8 верасня гурт Re1ikt прэзентаваў кампазіцыі з двух новых альбомаў. Гэта інтэрпрэтацыі беларускай і амерыканскай народных песень. Матэрыял для беларускага твора ўзяты з Інвентара НКС.
“Татачка” — інтэрпрэтацыя беларускай народнай песні з вёскі Новае Палессе Лельчыцкага раёна. Песенны стыль выканаўцаў, гурта “Палескія напевы”, унесены ў Інвентар НКС і мае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці краіны. Арыгінал можна паслухаць тут у раздзеле “Аўдыёфіксацыя”. Яго запісала даследчыца Ірына Мазюк ад жыхаркі Новага Палесся Аляксандры Аляксееўны Бялоцкай 1938 года нараджэння. Песню выконвалі ад імя маладой падчас традыцыйнага вяселля, у момант прыезду сватоў.
Паглядзець відэа з выкананнем песні гуртом Re1ikt і пачытаць пра сімволіку ў яе тэксце можна тут.

Алена Ляшкевіч

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.