Прайшоў юбілейны фолк-фэст “Камяніца-2018”

Прайшоў юбілейны фолк-фэст “Камяніца-2018”

Юбілейны, дзесяты па ліку фолк-фэст “Камяніца” прайшоў першага верасняhttps://mail.google.com/mail/u/1/images/cleardot.gif ў Музеі народнай архітэктуры і побыту.

“У 2009 годзе, калі пачынаўся фестываль, мы разлічвалі на два-тры гады, але «Камяніца» дагэтуль жыве і з’яўляецца адной з галоўных пляцовак для тых, каго цікавіць культура Беларусі і суседніх краін. Мы запрашаем усіх на вялікае свята музыкі, творчасці і жывых традыцый, “– адзначыў  вядоўца фестывалю Алег Хаменка.  Сапраўды, кожны фэст “Камяніцы” быў чаканай падзеяй. Насычанасць праграммы фэста ў гэтым годзе вельмі адметна.

Традыцыі народнай культуры “прадстаўлялі” сябе на усіх пляцоўках свята як ужо знаных , так і наноўствораных.

Упершыню ў гісторыі фэсту працавала інтэрактыўная сцэна “Традыцыя”, дзе можна было спяваць і танчыць разам з  “зорнымі” выканаўцамі з усёй Беларусі: фолк-гуртом "Чарот", Патрыцыяй Свіцінай, этна-студыі Кetri, фолк-гуртом "Гаманіна",  праекта Сяргея Доўгушава "Спеўны сход", палескім дуэтам  Еўдакіяй Зіновіч і Фёдарам Булыгай,  гуртамі “Танежанка” і "Любанскія музыкі", капэлай “Коліснія”, мужчынскім гуртом “Кудмень”  і інш.

У прасторы Царквы музея ліліся спевы вядомага гурта «Мярэжа».

Важнай падзеяй фэсту сталася першая сустрэча, можна сказаць першая на тэрыторыі краіны “рэканструкцыя” лірнікаў Беларусі. На пляцоўцы “Лірніцкі пагост” выступілі самыя яскравыя прадстаўнікі лірніцтва на Беларусі – гэта вядомыя музыкі, майстры, спевакі: Алесь Чумакоў, Сяргей Чубрык, Алесь Лось, Кася Радзівілава, Дзяніс Сухі і Алесь Жукоўскі.

Побач з інтэрактыўнай сцэнай прахадзілі  майстар-класы па традыцыйных рамёствах: пляценні пасталоў і прадзенні на кудзелі, выцінанцы і вырабе лялек-абярэгаў, выкарыстанні зёлкаў і прыгатаванні духмяных гарбатак. Усе жадаючыя маглі далучыцца і паспрабаваць сябе ў ганчарнай справе.

На галоўнай сцэне выступалі гурт "Стары Ольса", Зміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra, праходзіў паказ элегантных калекцый сучаснага адзення ў этнастылі. На вечар былі анансаваныя ўкраінскія і расійскія гурты, а таксама этна-трыа "Троіца", Лявон Вольскі & Павел Аракелян, гурт Trollwald.

Дзеці, галоўныя пераймальнікі культурных здыбыткаў, таксама мелі магчымасць датыкнуцца да народных традыцый. “Дзіцячая” пляцоўка прапанавала шэраг забаўлянак - чароўная батлейка для ўсёй сям'і ад вандроўнага тэатра "Варгін", дзіцячыя гульні, казкі і забавы ад казачніцы Ларысы Рыжковай і гурта “Калыханка” і інш.

Даведацца як праходзіла юбілейная “Камяніца” можна ў наступных артыкулах і фотарэпартажах у інтэнэт-прасторы: 


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.