Гурты з Любанскага раёна выступілі на свяце "Пятровіца"

Гурты з Любанскага раёна выступілі на свяце "Пятровіца" Гурты "Глыбокія крыніцы" з в. Закальное і "Павалякі" з в. Обчын Любанскага раёна, спеўная манера якіх унесена ў Інвентар НКС, выступілі на Школе традыцыйнага мастацтва "Пятровіца", што праходзіла на Любаншчыне 8 - 12 ліпеня.

Аўтэнтычныя фальклорныя гурты "Журавушка" (в. Ямінск), "Глыбокія крыніцы" (в. Закальное) і "Павалякі" (в. Обчын) Любанскага раёна з’яўляюцца носьбітамі мясцовага песеннага стылю выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень. Яны штогод удзельнічаюць у Школе традыцыйнага мастацтва “Пятровіца”, якая сёлета 8 – 12 ліпеня прайшла восьмым разам. Падчас “Пятровіцы” ў 2012 годзе быў урачыста адкрыты ахоўны знак гісторыка-культурнай каштоўнасці на клубе ў Обчыне. У Ямінску і Закальным таксама ёсць такія знакі.

Сёлета падчас “Пятровіцы” ў Любані 9 ліпеня выступіў гурт "Глыбокія крыніцы", а ў вёсцы Жораўка 11 ліпеня – "Павалякі". Бабулі паспявалі разам з моладдзю, пакантактавалі і нават патанчылі. Праведзены маніторынг пацвярджае добры стан элемента НКС.

Больш пра сёлетнюю “Пятровіцу” тут.

Пра свята Юр’я, у якім “Павалякі ўдзельнічалі сёлета 6 траўня – тут.

Відэа з Любанскага раёна – тут.

Артыкулы пра Любанскі раён на “Жывой спадчыне”:

Дыск з матэрыяламі фэсту “Пятровіца” – тут.

Масленка – тут

Фэст “Бабулі” – тут і тут

Вяселле Насты Кухарэнкі і Васіля Прымакі – тут

Фестываль дзіцячай тэатральнай творчасці “Чароўны куфэрак” – тут

Падрыхтавала Алена Ляшкевіч

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.