Двум элементам НКС нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці!

Апублікавана пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 31 ад 10 мая 2018 г. аб наданні статусу і катэгорыі гісторыка-культурнай каштоўнасці элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Народная гульня моладзі «Яшчар» у в. Гута Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці і «Традыцыя вырабу і выкарыстання ўбору лелікаўскай свахі» у в. Лелікава і в. Павіцце Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Прапановы па гэтых элементах былі разгледжаны на паседжанні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 28 красавіка 2018 г.

Падрыхтоўка прапановы аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці народнай гульні моладзі «Яшчар» з Пастаўскага раёну вялася пад кіраўніцтвам Чатовіч Людмілы Яўгенаўны, вядучага навуковага супрацоўніка Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна, якая многа год грунтоўна вывучае мясцовыя народныя гульні і заахвочвае гуляць ў іх дзяцей і моладзь з усяго раёна. Гэту дзейнасць актыўна падтрымліваюць ў раённых і сельскіх установах культуры, прадстаўнікі якіх прынялі ўдзел ў прадстаўленні прапановы  ў Міністэрстве культуры, сярод якіх былі

Чаплінская Галіна Мікалаеўна, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пастаўскага райвыканкама,

Грэська Ксенія Вячаславаўна, дырэктар ГУК “Цэнтр культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна”,

Марозава Святлана Мікалаеўна, вядучы спецыяліст па фальклоры Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна,

Маслоўская Тамара Валянцінаўна, дырэктар Гуцкага сацыяльна-культурнага цэнтра, кіраўнік фальклорнага гуртка,

Пачкоўскі Аляксандр Генадзьевіч, акампаніятар Гуцкага сацыяльна-культурнага цэнтра, кіраўнік сямейнага ансамбля народнай музыкі, які грае на ўсіх народных вечарынках для дзяцей і дарослых.

Экспертам па элементту НКС выступіў Лозка Алесь Юр’евіч, начальнік аддзела метадычнага забеспячэння дзейнасці клубных арганізацый і непрафесійнай (аматарскай) творчасці Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, кандыдат філалагічных навук. Прэзентацыя і даклад Чатовіч Л.Я. апублікаваны на сайце «Жывая спадчына Беларусі».

Над прапановай аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыі вырабу і выкарыстання ўбору лелікаўскай свахі ў Кобрынскім раёне актыўна працавалі з лістапада 2015 года. Распачала гэту дзейнасць П’янцава Вольга Васільеўна як дырэктар метадычнага цэнтра, а з сакавіка 2016 года, пасля рэарганізацыі, працягвала працу над намінацыйнымі матэрыяламі ўжо як загадчык аўтаклубам ДзУК “Кобрынская раённая клубная сістэма”. Яна выказала вялікую ўдзячнасць усім, хто працаваў над падрыхтоўкай дакументаў і матэрыялаў:

У фальклорных экспедыцыях па збіранню матэрыялаў дапамагалі Валянціна Гапановіч – майстар-метадыст Дзівінскага Дом рамёстваў, Раіса Дэцук – дырэктар Павіццеўскага Дома культуры (з сакавіка 2018 г. з’яўляецца старшынёй Павіццеўскага сельвыканкама), Леанід Бенедзесюк – дырэктар Лелікаўскага ДК, Вікторыя Жук – мастацкі кіраўнік Лелікаўскага ДК.

Асаблівую ўдзячнасць выказала Вольга Васільеўна носьбітам традыцыйнай культуры з в. Лелікава, мужу і жонцы, Анастасіі і Пятру Шапяцюкам, якія актыўна супрацоўнічалі з ёй на працягу ўсяго падрыхтоўчага перыяду.

Значную работу  па падрыхтоўцы фота і відэаматэрыялаў зрабіў дырэктар Восаўскага ДК Віктар Амелька, ён таксама з’яўляецца аўтарам відэафільмаў: “Лелікаўская сваха” і “Галаўны ўбор лелікаўскай свахі”. У падрыхтоўцы ілюстратыўнага матэрыялу дапамагалі супрацоўнікі метадычнага цэнтру – Наталля Міхнюк і Святлана Тарасюк.

Вялікую дапамогу ў рабоце над падрыхтоўкай намінацыйнай формы аказала эксперт элемента НКС Марыя Мікалаеўна Віннікава. Яна дала слушныя прапановы і падзялілася карыснай інфармацыяй па камплектацыі галаўнога ўбору, дапамагла сфармуляваць заключную частку даклада, вызначыць статус каштоўнасці. Куратарам ў працэсе падрыхтоўкі анатацыі, даклада, прэзентацыі з’яўляўся Генадзь Мікалаевіч Ходар, галоўны спецыяліст аддзела па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, якому аўтары намінацыі таксама вельмі ўдзячны за супрацоўніцтва. Мультымедыйную прэзентацыю падрыхтавалі Марыя Кульчынская – метадыст метадычнага цэнтра ДзУК “Кобрынская раённая клубная сістэма” і Вольга П’янцава – загадчык аўтаклубам.

Прадствілі прапанову ў Міністэрстве культуры:

Чырун Людміла Васільеўна – дырэктар ДзУК “Кобрынская раённая клубная сістэма”,

П’янцава Вольга Васільеўна – дакладчык, загадчык аўтаклубам ДзУК “Кобрынская раённая клубная сістэма”,

Шапяцюк Настасся Ігнацьеўна – жыхарка в. Лелікава Кобрынскага раёна, носьбіт традыцыйнай культуры, якая не толькі вырабляе і носіць убор лелікаўскай свахі, але і выконвае сама і вучыць маладых гэтай важнай і цікавай ролі на сапраўдным народным вяселлі, 

Віннікава Марыя Мікалаеўна, старшы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускай культуры ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, кандыдат мастацтвазнаўства

Прэзентацыя і даклад П'янцавай В.В. апублікаваны на сайце «Жывая спадчына Беларусі».

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.