Беларуска-польскі канцэрт у Мінску

Беларуска-польскі канцэрт у Мінску У мінскім клубе «Бруге» 17 красавіка выступіў гурт Vuraj, што займаецца апрацоўкамі беларускага фальклору, разам з польскім этна-джаз праектам T/Aboret. Лідар Vuraj распавёў пра планы на будучыню і адказаў на некалькі пытанняў.
Канцэрт распачалі госці, адразу ж паведаміўшы: “Будзем казаць па-польску, але няшмат”, і праўда, кантактавалі з публікай пераважна мовай музыкі. Інструментальная частка вельмі разнастайная, з ноткамі арт-року і месцамі абяцанага джазу, матывамі польскага ды няпольскага фальклору, што спрабаваў не згубіцца за імправізацыямі.
Пару кампазіцый квартэт T/Aboret сыграў і праспяваў разам з Сержуком Доўгушавым, а потым, наадварот, удзельніца польскага гурта выступіла з Vuraj. Калі T/Aboret — гэта музыкі, якіх яўна “кілбасіць” ад таго, што яны граюць, то Vuraj хіба “кілбасіць” у квадраце...
Чытаць больш тут

Алена Ляшкевіч

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.