Мінулае і сучаснасць на выставе «Людзі адной зямлі»

Мінулае і сучаснасць на выставе «Людзі адной зямлі»
У Нацыянальным мастацкім музеі 13 красавіка адкрылася фотавыстава Кацярыны і Міхася Аракчэевых «Людзі адной зямлі». У экспазіцыі чорна-белыя партрэты вяскоўцаў старэйшага веку спалучаныя з каляровымі выявамі гарадской моладзі, што цікавіцца традыцыямі.

На выставе ўдала спалучыліся часткі двух праектаў, што раней экспанаваліся паасобку. Чорна-белыя здымкі зроблены падчас этнаграфічных экспедыцый. Яны былі паказаныя ў складзе праекта “Адна зямля — адна памяць” у 2016-м у Музеі Петруся Броўкі. На каляровых партрэтах — сябры грамадскай арганізацыі “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства”, сфатаграфаваныя ў сваіх строях на ўзор народнага адзення. “Гэта людзі, для якіх традыцыі так жа істотныя, як для нас з Кацярынай — распавёў Міхась Аракчэеў. — Большасць нашых праектаў апошніх гадоў прысвечанныя менавіта этнаграфічнай тэматыцы”.

Пачытаць больш, паглядзець фота и видэа можна тут

Алена Ляшкевич


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.