Vuraj збірае грошы на альбом па матывах палескіх песень

Vuraj збірае грошы на альбом па матывах палескіх песень
Гурт Vuraj збірае грошы на запіс і выданне чацвёртага альбома  - “Lito” на аснове песень беларускага Палесся.
“Што спяваеце?” – “Літо!” Вось так проста – адным словам “літо” – на Палессі называюць летні цыкл абрадавых песень.
“Літо" - гэта беражліва сабраныя, вывучаныя, пераасэнсаваныя і літаральна наноў створаныя каляндарна-абрадавыя песні беларускага Палесся. Сяргей Доўгушаў і Vuraj на працягу 4 гадоў шукалі іх у экспедыцыях, знаходзілі і надавалі кожнай сваё адметнае "вурайскае" гучанне.
У новым альбоме будзе падкрэслівацца ўнікальнасць кожнай часткі Палесся – аўтэнтычныя мелодыі і музычны строй, адметнасці мікрамоў і дыялектаў, - усе гэта будзе захоўвацца, каб перадаць магію абрадавых песень, таямніцу старажытных рытуалаў і моц сувязі з продкамі.

Падчас запісу будуць выкарыстоўвацца колавая ліра, беларускія народныя духавыя інструменты.

Запіс, звядзенне і мастэрынг плануюцца на студыі TRStudio у Варшаве. Гэта выдатная студыя з першакласнымі прафессіяналамі (намінацыя на Grammy) з досьведам працы з фолк музыкай.

Падтрымаць выданне дыска і даведацца пра гурт больш можна тут.




Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.