CD "Песні матчыны з Ушаччыны" намінаваны на лепшы беларускі альбом па версіі Expert.by

CD "Песні матчыны з Ушаччыны" намінаваны на лепшы беларускі альбом па версіі Expert.by

11 красавіка ў Мінску будуць уручаны 10-я штогадовыя ўзнагароды Experty.by лепшым беларускім альбомам па галасах беларускіх і замежных музычных журналістаў. Сярод намінантаў, сярод якіх CD "Песні матчыны з Ушаччыны" з інтэрпрэтацыямі фальклорных твораў. 
Зборнік «Песні матчыны з Вушаччыны» – пераасэнсаванне і аднаўленне народных песень з малой радзімы Рыгора Барадуліна, якія паэту ў дзяцінстве спявала яго маці. Гэтыя песні натхнялі і суправаджалі паэта ўсё жыццё. Гэтая музычная складанка – выдатны праваднік па роднай для паэта Вушаччыне. Тут вы знойдзеце абрадавыя песні, напеўкі, смяшынкі-казытушкі: шчымлівыя і гуллівыя, дасціпныя і каларытныя, сціплыя і скаромныя. На альбоме вы пачуеце песні і вершы ў выкананні Рыгора Барадуліна і яго маці Акуліны Андрэеўны, Сяржука Доўгушава (аўтара і кіраўніка праекту), Ірэны Катвіцкай, Веры Саламонік, Ілоны Лесь, Віктара Сямашкі, гуртоў «Re1ikt», «Vuraj», «Harmonic Style Project», «Варган», хора «Салютарыс» ды іншых. 
Больш пра альбом можна пачытаць
 тут 
Пра іншых намінантаў -
 тут 
Падрыхтавала Алена Ляшкевіч
 


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.