Прэзентацыя новай кнігі, прысвечанай традыцыйнаму званарству

Прэзентацыя новай кнігі, прысвечанай традыцыйнаму званарству

16.03.2018

Падчас ХХV Мінскай Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбылася прэзентацыя кнігі "Колокольный звон – душа народа" Шацько Алены Генадзьеўны, вядомага кампанолага, кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва факультэта эстэтычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта.

Манаграфія з’яўляецца трэцім выданнем фундаментальнага шматгадовага даследвання гісторыі і традыцый званарства Беларусі і Усходняй Еўропы ХІ –пач. ХХІ стст., заснаванага на архіўных і экспедыцыйных матэрыялах. З 2003 году Шацько А.Г даследавала 287 храмаў Беларусі, дакументы ў 24 архівах і 12 музеях. На падставе вывучаных матэрыялаў аўтар прыходзіць да высновы, што беларускія званары з пакалення ў пакаленне перадавалі і сёння працягваюць традыцыю звону, у якой вызначаецца, з аднаго боку, агульны для Беларусі стыль, з другога – адметнасці відаў звону, індывідуальныя для кожнага храма і званара. Выданне мае мультымедыйнае дапаўненне на спецыяльна створаным сайце http://kolokol.by/, перайсці на які можна па QR-коду, змешчанаму ў кнізе, і пазнаёміцца з аўдыё-, відэа-, фотаматэрыяламі, тэле- і радыёперадачамі, архіўнымі дакументамі. Сайт будзе пастаянна развівацца і папаўняцца.

Кніга выдадзена пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі і прымеркавана да 1030-годдзя Хрышчэння Русі, якое адзначаецца ў 2018 годзе.

У прэзентацыі кнігі прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, дзяржаўных устаноў культуры і адукацыі, праваслаўнага духавенства, прадстаўнікі СМІ і грамадскасці Мінска.

Як і папярэдняе выданне. А.Г Шацько «Колокольный звон Белой Руси: тысячелетие традиции» (Мінск, 2015 г.), кніга адзначана ўзнагародамі. Выдавецтва «Беларусь» атрымала дыпломам I ступені ў намінацыі «Духоўнасць», «Залаты Фаліянт» Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі 2018» за кнігу «Звон - душа народа».

Манаграфія «Колокольный звон – душа народа» А.Г. Шацько з’яўляецца крыніцай каштоўных звестак пра званарства на тэрыторыі Беларусі і краін Усходняй Еўропы, сведчаннем адметнасці такой з’явы беларускай культуры, як традыцыйнае званарства ў праваслаўных храмах, вартае зберажэння і захавання.

Фотарэпартаж: Прэзентацыя выдання «Колокольный звон душа народа» на ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.