Топ-10 летніх фестываляў, прысвечаных нематэрыяльнай культурнай спадчыне Беларусі

Топ-10 летніх фестываляў, прысвечаных нематэрыяльнай культурнай спадчыне Беларусі

Сёння фестывальны фальклорны рух на Беларусі іграе значную ролю ў сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны (НКС). Амаль у кожным регіёне краіны праводзяцца конкурсы, фэсты, народныя святы, асноўнай мэтай якіх з’яўляецца падтрымка і папулярызацыя традыцыйных культурных каштоўнасцей. У апошні час фестывальная прастора – гэта асяродак, дзе ствараюцца ўмовы для жыццядзейнасці і аховы культурных здабыткаў, фарміруецца практыка па іх захаванню. Шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных нематэрыяльнай культурнай спадчыне Беларусі, прайшло падчас летніх месяцаў. Прапануем топ-10 летніх фестываляў, прысвечаных НКС:

1.   СВЯТА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ "ТРАЕЦКІ КАРАГОД НА ВЕТКАЎШЧЫНЕ" адбылося 4 чэрвеня ў Дзень Святой Троіцы,. Асноўная ідэя свята - падтрымка і папулярызацыя народнай творчасці, далучэнне да творчасці шырокіх мас насельніцтва, выяўленне народных талентаў. Па-святочнаму яркімі былі выступленні фальклорных калектываў, ансамбляў народна-бытавога танца, выстаў работ народных майстроў і дзіцячых гурткоў прыкладнай творчасці не толькі Веткаўшчыны, але і іншых раёнаў.

 

2.   УРАЧЫСТАСЦІ Ў ГОНАР УШАНАВАННЯ АБРАЗА МАЦІ БОЖАЙ БУДСЛАЎСКАЙ прайшлі з 30 чэрвеня па 1 ліпеня ў в. Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Каля 20 тысяч піліграмаў (з іх – каля 2300 пешых) са штамлікіх рэгіёнаў Беларусі і розных краін свету, прадстаўнікі каталіцкай, грэка-каталіцкай і праваслаўнай канфесіій, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, замежных дыпламатычных місій прынялі ўдзел у святочных імпрэзах фэста. Урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай (“Будслаўскі фэст”) уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, а ў 2018 г. плануецца разгляд намінацыі “Будслаўскі фэст” у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва на 13-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

 

3.   РАЁННАЕ СВЯТА “БРАЗГУН” адначылі 13 ліпеня каля в. Наркі Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Свята прымеркаванна да правядзення абраду “Бразгун”, прысвечанага ўшанаванню іконы святых Пятра і Паўла і цудатворнай крыніцы. У 2011 годзе абраду «Бразгун» прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 

4.   РЭГІЯНАЛЬНЫ ФЭСТ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ “ПЯТРОЎСКІ ФЭСТ” з 8 па 12 ліпеня традыцыйна прайшоў у Любанскім раёне Мінскай вобласці ў сёмы раз. Месца правядзення – в. Шыпілавічы, радзіма вядомага беларускага этнографа, пісьменніка і публіцыста Паўла Шпілеўскага. У межах фежах фэста на працягу пяці дзён дзейнічае летнік “Пятровіца”, падчас якога моладзь з усёй Беларусі і краін замежжа вывучае любанскія танцы, песні, сустракаецца з носьбітамі мясцовых традыцый. Дзейнасць устаноў культуры Любанскага раёна па вывучэнню традыцыйнай культуры з’яўляецца  добрым прыкладам практыкі па захаванню нематэрыяльнай культурнай спадчыны сваёй мясцовасці. З фотаматэрыяламі з фэста Альфрэда Мікуса можна пазнаёміцца ў сацыяльных сетках і на сайце http://piatrovica.by/

 

5.   З шэргагу навучальных летнікаў вылучаецца ЛЕТНЯЯ ШКОЛА“МАЙСТЭРНЯ ПАДВОЙНАГА ТКАЦТВА”, арганізаваная супрацоўнікамі Гудзевічскага літаратурна-краязнаўчага музея, якая прайшла сёлета 9-11 чэрвеня. На Мастоўшчыне захоўваецца старажытная тэхналогія ткацтва падвойных дываноў, якой у 2011 г. нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Падчас работы школы для ўсіх зацікаўленых, незалежна ад ступені валодання майстэрствам ткацтва, была магчымасць далучыцца да старажытнай традыцыі.

6.   ФЕСТЫВАЛЬ «МАКАВЕЙ» на Магілёўшчыне традыцыйна. праводзіўся 14 ліпеня ў в. Кліны Слаўгародскаг раёна падчас Мядовага Спасу. Фестываль звязаны з традыцыяй паломніцтва і пакланення крыніцы «Блакітная крыніца», або “Сіні калодзеж”, якая ў 2013 г. набыла статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. З фотарэпартажам аб свяце ад Альфрэда Мікуса можна пазнаёміцца тут

 

7.   МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ ФАЛЬКЛОРУ “МОТАЛЬСКІЯ ПРЫСМАКІ” адбыўся 12-13 жніўня ў аг. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Фэст стаў візітоўкай Мотальшчыны, мясцовыя гаспадыні якой шчыльна захоўваюць рэцэпты палескай кухні, а вясельная каравайная традыцыя вёскі Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці з 2015 г. мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 

8.   VII АБЛАСНОЕ СВЯТА-КОНКУРС ПА ТКАЦТВЕ “МАТЧЫНЫ КРОСНЫ” адбылося 19 жніўня ў г.Старыя Дарогі. Кожныя тры гады мясцовыя жыхары і госці раёна маюць магчымасць бачыць лепшыя вырабы майстроў ткацтва вобласці. Апошнія гады да ўдзелу далучаюцца госці з іншых рэгіёнаў краіны і нават з суседняй Латвіі. Галоўная мэта свята-конкурсу – захаванне і адраджэнне традыцый народнага ткацтва. Разнастайная палітра традыцыйных і сучасных вырабаў яскрава дэманструе стан мастацкага ткацтва на Міншчыне. Фотаматэрыялы аб свяце на сайце Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці

 

9.   VII РЭГІЯНАЛЬНЫ ФЕСТЫВАЛЬ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ, ПРОМЫСЛАЎ І РАМЁСТВАЎ "ДРЫБІНСКІЯ ТАРЖКІ" прайшоў 19 жніўня з удзелам знакамітых дрыбінскіх шапавалаў, творчасць якіх мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, падчас фестывалю былі арганізаваны майстар-класы па валянню воўны, бісера- і саломапляценню, пляценню лапцей.

 

10. РЭГІЯНАЛЬНЫ ФЕСТЫВАЛЬ ТРЫДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ “СКАРБЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ”, які адбыўся 26 жніўня на Аўгустоўскім канале, шырока прадставіў нематэрыяльную культурную спадчыну вобласці, 13 элементаў якой уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. 


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.