Агляд падзей месяца мая ў сферы жыццядзейнасці НКСНадзвычай багатым быў май 2017 года на цікавыя падзеі, якія адбываліся ў сталіцы, невялікіх гарадах, маленькіх вёсках і асобных аграсядзібах. Прапануем іх узгадаць з дапамогай прысвечаных ім публікацый. У пачатку месяца ў розных кутках краіны святкавалі Юр’я. Знакамітыя захавальнікі гэтай традыцыі жывуць у вёсцы Ахонава Дзятлаўскага раёна, у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна, куды быў зладжаны прэс-тур, маладыя пераемнікі ладзяць свята ў вёсцы Обчын на Любаншчыне. Шэраг тэлеперадач «Наперад у мінулае» быў прысвечаны святкаванню Юр’я у розных раёнах Беларусі. А ў канцы мая на Гомельшчыне традыцыйна адбылося «Ваджэнне і пахаванне стралы» Першы Міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў «Дударскі рэй» прайшоў 6-7 мая на Глыбоччыне. Незвычайныя акцыі былі зладжаны гаспадарамі аграсядзіб. «Ноч танцаў у маёвым садзе» прайшла ў «Заценку Скрыплеў» на Валожыншчыне. Батлеечны спектакль «Прытулак памяці» паставілі гаспадары аграсядзібы «Стулы» на Пружаншчыне да 85-годдзя народнага майстра, разьбяра Міколы Тарасюка паводле ягонага жыцця і філасофіі. Цікавыя падзеі адбыліся ў Салігорскім раёне. Сустрэча «Паці ў добрай хаце» прайшла з удзелам аўтэнтычнага гурта «Павалякі» і Івана Кірчука з монаспектаклем «Дарожка мая». Праз тыдзень адзіны на Беларусі майстар, які валодае архаічным спосабам вырабу дудкі метадам выкручвання, Фёдар Муравейка з вёскі Тычыны правёў майстар-клас па вырабу палескай дудкі. Паспрабавалі ўласнымі рукамі выкруціць дудку землякі майстра, а таксама студэнты і выкладчыкі БДУ культуры і мастацтваў. У канцы месяца адбылося адразу некалькі адметных фестываляў фальклорнага мастацтва і народнай творчасці: «Вясновы букет» у Мінску «Фальклорная талака» у Барысаве «Таночак» у Бездзежы «Гарадоцкі Парнас» у Гарадку «Аўгустоўскі канал запрашае сяброў» у раёне шлюза Дамброўка «Танцуем па-даўнейшаму» у Тарнове. Працяг будзе… Форум для отзывов 1 не существует. |