Дударскі фэст вяртаецца ў Мінск

Дударскі фэст вяртаецца ў Мінск

Сёлета Дударскі фэст зноў пройдзе ў Мінску. Апошні фэст адбыўся ў 2015-м у Дудутках. Аматараў дудовай музыкі 8 красавіка ў клубе Re:public чакае вялікі канцэрт з удзелам гуртоў Стары Ольса, PAWA, HardWood, Trollwald, Sakramant, Lity Taler, PiopROCK.

Нагадаем, што плануецца ўлучэнне беларускай дударскай традыцыі ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ў складзе міжнацыянальнага файла на чале са Славаччынай. Падрабязней пра гэта можна пачытаць тут.

Алена Ляшкевіч


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.