Фольк-мадэрн гурт “Палац” адсвяткуе 25-годдзе канцэртам 4 красавіка

Фольк-мадэрн гурт “Палац” адсвяткуе 25-годдзе канцэртам 4 красавіка

Фольк-мадэрн гурт “Палац” адсвяткуе 25-годдзе ў юбілей вакаліста Алега Хаменкі 4 красавіка. Імпрэза адбудзецца ў рэстаране “Друзья” (Мінск, вул. Кульман, 40).

Як кажа Алег Хаменка, гэта будзе справаздача гурта ў першую чаргу перад самім сабой. Слухачам таксама спадабаецца. На канцэрт запрошаныя музыкі, што мелі дачыненне да “Палаца” на ўсім працягу яго існавання. Перадгісторыя гурта пачалася ў 1987 годзе, калі Алег Хаменка вярнуўся з арміі і пазнаёміўся з Юрасём Выдронкам, які і запрасіў яго ў паўпрафесійны калектыў. Гурт пачаў граць хард-рокавую праграму, паралельна выступаючы як кавер-бэнд на вяселлях і працуючы над уласным матэрыялам. Калі было напісана дастаткова аўтарскіх песень, гурт перайменаваўся ў "Палац" у 1992 годзе. У свой час у складзе гурта выступалі Зміцер Вайцюшкевіч і Вераніка Круглова.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.